Кожны раз, як жывой муравой-дываном Лета высьцеле луг, сенажаць, —Косы сьвішчуць, зьвіняць над ракой за сялом, За касой касцоў песьні чуваць.Ясна косы блішчаць у цьвітучай расе, Высьцілаюць пракос у пракос;Песьні зь ветрам шумяць, пушча водклік нясе, — Пушча слухае песень і кос.Шле яна свой адказ ад капцоў да капцоў, Заміраючы ў вечнай жальбе;Ці даждуся калі кос і песень касцоў На другой, на вялікай касьбе?..
Зажынкі
Натачы, кавалёк, Вострым-востра сярпок,Адпусьці, назубі, загартуй; I ляшчынкі кусок Адпілуй, кавалёк,Нову ручку вазьмі дарыхтуй. Насьпяліўся шнурок, Б'е паклон каласок,Спаважнеў, пасівеў, шалясьціць. Пойдзе ходам сярпок, Туды-сюды, скок-скок!За сяло пабяжыць, пабяжыць. Страшыў ніўку грамок, Сухата і дажджок;Птушка колас ляцела кляваць; Шлі заломы, урок, — Не збаяўся хлябок! —Памажы, Божа, толькі зажаць! Ляжа сноп у снапок, Стане мэтлік, крыжок,Не акіне і песьня шнурка! Будзе рад бедачок Звозіць скарб у тачок, —Вось яна, з мазалямі рука!
Жнеям
Красаваў, наліваўсяI дасьпеў шнур мужычы;Час вам, жнейкі, на бітву!Постаць кліча, ой, кліча.Сонца ўзыдзе і зайдзе,Не кідае зямелькі,Правядзе і спаткаеЎ поле, з поля вас, жнейкі.Выйшлі з хатак за вёску,Гнуцца, бедныя, ў полі,Толькі песьню чуваціІхняй долі-нядолі.Жніце, жніце, галубкі,Сваю радасьць і сьлёзы!Трэба многа нажаці —Прыйдзе зімка, марозы:К той прытуліцца братка,К той — маленькі сынулька,А ўсё хлеба, ой, хлебаДай, сястрыца, матулька!Ходзяць хмары па небеЗь нейкай дзіўнай трывогай;Чутна жнейкіна песьня,Нуды ў песьні той многа.Хто зьлічыў тыя каплі,Што нам неба прыносіць?Хто прыслухаўся, людзі,Аб чым жнейка галосіць?!.
Жніво
Годзе, жытцо маё, годзе, насьпелае, З хмарамі, з бурамі знацца, дружыць;Годзе шумеці думкі нясьмелые, Годзе загоны сабой харашыць!Жнеяў прышла во дружына вялікая, С песьняй за дзела ўзялася сваё;Серп, як маланка, ўскок бегае, сыкае, Глуха снапамі кладзецца жытцо.Сталі ў калючым аржонні с павагаю Мэтлікі шнурам адзін за адным;Сэрцэ забілось надзеі адвагаю: Ёсьць на што глянуць, пацешыцца чым.Эх, заплаці-ж, дабрыцо, ты аратаму За яго ў полі ўвесь труд над табой:Дай ты багацьце яму небагатаму— С клеці ня зводзься ягонай пустой.Хай яго збудуцца думкі, адналечэ Гэтулькі вынясе, выцярпе ён,З году у год аручы, засеваючы, Потам, крывёю абліты загон!..
Песьня жнеяў
Бор наш высокі над усе бары,Двор наш багаты над усе двары,Шнур наш вузенькі над усе шнуры, —Коціцца, ўецца ў гару, то з гары. Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць! Час сярпы зубіць — і жаць.Дворны палетак з канца у канецПройдзе, схаваўшысь, высок маладзец;Шнур наш хаваецца ў гірсу, ў званец,Зьліча калосьсе найменшы хлапец. Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць! Час сярпы зубіць — і жаць.Шнур і палетак мужыцкай рукойВыаран гладка, засеян парой,Скроплен — каб лепей рос — жудкай расой:Потам мужычым, крывёй і сьлязой. Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць! Час сярпы зубіць — і жаць.Скора мы, жнейкі, шнурок свой дажнём,Панскі палетак тады жаць пайдзём;Гойна заплацяць там нам медзяком,Мы на дажынкі вянок ім спляцем. Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць! Час сярпы зубіць — і жаць.Водкі к дажынкам ня будзе няхват;Песьню сьпяём мы ўсе пану ўпадрад:Будзь нам багат, панок, будзь весел, рад,Зь лета у лета будзь сыт і багат. Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць! Час сярпы зубіць — і жаць.
Над ніваю ў непагоду
1
Постаць нязжатая слотамі гноіцца,Птушкай цярэбіцца, ветрам малоціцца. Колас сагнуўся, зьмяшаўся з гразёй;Зжатыя снопікі ў мэтлях валяюцца,Віхрам зрываюцца, зерне зрастаецца… Як жа ты, шнур наш, глядзіш сіратой!Столькі і працы, і поту загнаныміЎложана ў ніву скупую сялянамі, Столькі пайшло уздыханьня, мальбы!Гляньце — усё нішчыцца злой непагодаю,Неба ня зжаліцца над зямлі ўродаю, Неба ня чуе ні скарг, ні кляцьбы.Сэрца забытых крывёй абліваеццаДоля няшчаснага ў полі бадзяецца Рады зьнікуль не відаць і ня чуць;Думы ўзьнімаюцца, думы маркотныя:Што бедакі, хлебаробы гаротныя Холадам, голадам зімнім пачнуць?Белай пялёнкаю сьнег разьлягаецца,З гікам мяцеліца дзіка ўздымаецца, Ў сьцены бязьлітасна валіць мароз…Дзе тут схаваціся, дзе прытуліціся?Дзе на кусок хлеба ў сьцюжу разжыціся? Божа… а сьлёз тых, о, колькі тых сьлёз!..
2
I чаго ж, непагода сьлязьлівая,Непрасьветна вісіш над зямлёй?Што ўрадзіла нам ніва убогая,I таго не сабраць за табой!У пракосе, ў капе, дый няскошанаI стаіць, і гніе сенажаць;I ў снапах, і нязжатым бадзяеццаДабро ў полі, аж сьлёз не стрымаць.I ня хочаш ты гору мужычамуСпагадаць, непагода, ані;Не глядзіш, як ён будзе праводзіціЗь дзецьмі, з жонкай зімовыя дні…Што пачне ён, бядак, як расьсьцелеццаБелы сьвет на дварэ, на страсе?Чым сямейку карміць яму прыйдзеццаI трасянкі з чаго натрасе?Дзіцё плакаці будзе галоднае,Будзе ў хлеве кароўка рыкаць,Будзе сам ён стагнаць, а мяцеліцаБудзе выць, будзе ўсім падцінаць.
Прышла восень…
Прыйшла восень, мужычок, Ой, прыйшла!Глянь, што ў пуню і тачок Прынясла.Працаваў ты, працаваў Круглы год.Разьліваў ты, разьліваў Кроў і пот, —Надзяліў жа малайца Труд вялік:Налажыў куток сянца Наш мужык.Злажыў торпамі ў таку Скарб — снапы:Акалоту у кутку З паўкапы;З копку грэчкі і аўса Ў другі кут.Вось і плата табе ўся За твой труд.Ідзі ў ток, ідзі да дня Цэпам біI кароўку, і каня Накармі.Адбяры, што ўзяў вясной, У магазын,Насып мех ты збажыной, Вязі ў млын…Прыйшла восень, мужычок, Ой, прыйшла!Глянь, што ў пуню і тачок Прынясла.
Зімовая ноч
Каля зоркі зоркаЎніз глядзіць, мігціць;Каля горкі горкаСьнегам зіхаціць.На гасьцінцы скрогат,На прысадах інь,Чутна воўчы рогат…Глуш, дзе вокам кінь.Цягнецца каняжка,Сані — за канём;Янка пад сярмяжкайНа санях клубком.Сіверна, марозна,Забірае дрож,Пырхае трывожна,Толькі жыў гнядош.Неба залаціцца,Пад санямі шум;Многа Янцы сьніццаЎ гэту ночку дум…Аб спакойнай вёсцы,Аб кутку сваім,Аб вясьне, аб сонцы,Аб жыцьці другім.Міла ў думках брэдзе,Цешыцца праз сон,Але ці даедзе?Ці даедзе ён?..
Зіма
1
На марозе, на мяцеліцыПрынёс сівер зіму срогую;Людцы песьняй не вяселяцца,Ўхаты крыюцца з трывогаю.Ўсё замёрзла пад пялёнкаюСьнегу белага, халоднага;Страх мець холад над старонкаюДля убогага, галоднага!Ня плач, бедны, сьлязой горкаю!Да вясны трэба памучыцца:Ўзойдзе доля новай зоркаю,I няшчасным папець лучыцца.Мей надзею ў сэрцы ясную,Што ня век зіма паношыцца,I бяз жальб, што шлеш напрасныя,Сьлёзы высахнуць па крошачцы.
2
Белы стрэхі, бела поле;Змоўкла птушак сакатаньне.Гайда, Янка! Вось раздольле!Кінь калёсы — выладзь сані!Заскакаў мароз па сьценах,Віхры ў коміне галосяць;Дроў у хаце ні палена,Дзеці, жонка есьці просяць…Не пужайся гэткіх хмураў:Шмат у горад шурак трэба;Хай жа дрогне лес пануры, —Папрасі сякерай хлеба!Гайда, жыва! Што ня ўмеруТам трасесься, як у трасцы?Насталі сваю сякеру,Хай у пушчы стук раздасца!..Ты худы, кабылка худа —Хвойку вывезьлі, аж міла!Даказалі-такі цуду:Конь, мужык на сьвеце — сіла!