Што трэба ведаць кожнаму беларусу

ЖАНРЫ

Поделиться с друзьями:

Што трэба ведаць кожнаму беларусу

Шрифт:
Артыкул

I. ПРА СЯБЕ І СВОЙ НАРОД

Кажны сучасны культурны чалавек перш-наперш павінен ведаць, хто ён такі, якая ягоная мова, народ і край, дзе ён жыве, якая ягоная гісторыя. Ён ад малых дзён павінен умець ужо адказаць на самыя простыя асноўныя пытанні, як прыкладам:

— Хто мы?

— Мы беларусы.

— Хто гэта беларусы?

— Беларусы — гэта народ арыйскае расы, славянскага племя.

— Што гэта народ або нацыя?

— Народ або нацыя — гэта згуртаваньне людзкіх пакаленьняў, у іхным бязупынным патоку, ніколі няспыняльным і невычарпальным, якія маюць адно расавае паходжаньне, г. зн. у чыіх жылах цячэ адна кроў, хто засяляе адну тэрыторыю, мае свой арыгінальны фізычны і духовы тып, свае звычаі, культуру, гісторыю і народны характар, якім розьняцца ад іншых людзей, гавораць аднэю моваю, ды праяўляюць сваю нацыянальную сьведамасьць і волю.

— Ці беларусы зьяўляюцца народам?

— Так, беларусы зьяўляюцца народам, бо маюць сваю асобную мову, беларускую, засяляюць суцэльнай масай адну тэрыторыю, маюць сваю даўную гісторыю, культуру, звычаі, становяць асобны фізычны і духовы тып і праяўлялі ды праяўляюць сваю нацыянальную сьведамасьць і волю, імкнучыся да лепшага самастойнага жыцьця.

— Ці шмат ёсьць народаў?

— На сьвеце ёсьць шмат розных народаў, і кажны дбае пра сваё дабро, пашыраючы нават часта свае уплывы на суседнія народы, каб карыстаць з іхных багацьцяў і працы, вывышаючы сябе, а паніжаючы іншых. Так, прыкладам, нашыя суседзі — расейцы і палякі — заўсёды стараліся пашыраць свае уплывы сярод беларусаў. Яны выкарыстоўвалі нашых людзей, нашыя багацьці, ды, пануючы у нашым краі, сьпіхалі беларусаў на апошняе месца, стараліся русыфікаваць або палёнізаваць беларусаў. Яны стараліся угаварыць нясьведамых нашых братоў, каб выракаліся свайго роднага: мовы, песьні і граматы, а заміж нашага роднага падсоўвалі сваё чужацкае. Гэткіх авечак у воўчай скуры трэба высьцерагацца.

— Хто можа належыць да таго ці іншага народу або нацыі наагул і да беларускага народу у паасобку?

— Прыналежнасьці да таго ці іншага народу або нацыі нельга выбіраць паводле свайго успадабаньня. Прыналежным да таго ці іншага народу стаецца кажны чалавек ужо ад свае прыроды, ад свае крыві, целам і душой сваёй. Гэта значыць, у каго плыве беларуская кроў, хто гаворыць пабеларуску, — той гэтым самым прыналежыць да беларускага народу.

Сьведамым грамадзянінам народу свайго становіцца беларус толькі тады, калі ён усьведаміцца, — гэта значыць, пазнае добра, хто ён сам ды пачуе духовую і кроўную сувязь з усім сваім народам.

Народная сьведамасьць збліжае і злучае людзей у вадну моцную сям'ю. Даражэйшы і мілейшы нашаму сэрцу будзе кажны беларус, хоць-бы ён найдалей ад нас жыў, бо ён прыналежыць да нашага народу беларускага, бо гэта наш брат з народнасьці. Усе іншыя народы, хоць-бы яны і жылі на Беларусі, аднак яны нам чужыя, бо яны спагадаюць і любяць кажны свой народ і сваю Бацькаўшчыну, а ня нашую.

— Колькі ёсьць усіх беларусаў?

— Беларусаў агулам на усім сьвеце жыве больш за 15 міліёнаў. Сваім лікам беларускі народ займае сярод іншых народаў паважнае месца. Найвялікшым народам зьяўляюцца:

немцы, якіх ёсьць больш за 100 міліёнаў
расейцаў » » » 65 »
ангельцаў » » » 47 »
французаў » » » 42 »
італьлянцаў » » » 42 »
украінцаў » » » 40 »
гішпанцаў » » » 25 »
румынаў » » » 19 »
беларусаў » » » 15 »
вугорцаў » » » 10 »
галяндцаў » » » 8 »
партугальцаў » » » 7 »
чэхаў » » » 6 »
баўгараў » » » 6 »
грэкаў » » » 6 »
швэдаў » » » 6 »
фінаў » » » 4 »
данцаў » » » 4 »
нарвэжцаў » » » 3 »
ірляндцаў » » » 3 »
славакаў » » » 3 »
ліцьвіноў » » » 3 »
латышоў » » » 2 »
эстонцаў » » » 1 »

— Чаму кажны з нас павінен называцца беларусам?

— Бо усе мы нарадзіліся беларусамі, у жылах нашых плыве беларуская кроў, гаворым пабеларуску і чуемся беларусамі.

— А як называецца той, хто выракаецца свайго народу?

— Той, хто выракаецца свайго народу — рэнэгат, зраднік, прадажнік — душапрадаўца. Зрада-ж — гэта найгоршая ганьба. Таму шчыры беларус заўсёды будзе трымацца свайго беларускага народу, свайго краю. Шчыры беларус, праўдзівы сын свайго народу, заўсёды будзе тэй думкі: няхай лепей загіну, чымся адракуся ад свайго народу беларускага. Бо з Беларусяй і з беларускім народам зьвязана нашае жыцьцё, бо Беларусь — гэта нашае найвышэйшае дабро, нашая радасьць і слава.

— Якія абавязкі беларуса да свайго народу і краю?

— Беларус павінен любіць свой край, сваю мову і не выракацца іх. Павінен дбаць, каб у беларускім краі разьвіваўся дабрабыт, беларуская культура, і каб народ увесь быў шчасьлівым. Для дабра свайго народу і краю беларус павінен быць гатовым на найвялікшыя ахвяры, нават аддаць жыцьцё.

II. ПРА БЕЛАРУСКУЮ ЗЯМЛЮ

— Дзе жывуць беларусы?

— Беларусы жывуць на жыцьцёвай прасторы Беларусі!

— Ці жывуць беларусы па-за межамі Беларусі?

— Так, дзеля таго, што над беларусамі панавалі даўжэйшы час чужынцы, беларусы ня раз змушаныя былі пакідаць сваю Бацькаўшчыну, ды выціраць чужыя куткі. Вельмі шмат беларусаў за часоў царскіх перасяляліся у Сібір, у Амэрыку, у Бразылію, а таксама у іншыя старонкі.

Бальшавікі-ж гвалтам высылалі беларусаў на Мурман, у Казахстан ды іншыя далёкія краіны. 3 прычыны бальшавіцкае і польскае акупацыі Беларусі, шмат беларусаў з палітычных прычынаў змушана было выяжджаць ці проста нават уцякаць за межы, у Нямеччыну, Чэхію, Францыю, Амэрыку, каб такім чынам ратаваць сваё жыцьцё і магчы далей працаваць на карысьць Беларусі і беларускага народу.

— Ці багатая беларуская зямля?

— Беларуская зямла багатая, бо у Беларусі добра родзіць збожжа, бульба, лён, каноплі, буракі, а таксама вельмі каштоўная расьліна коксагыз, з якое можна рабіць каўчук. Растуць таксама розныя травы, дзякуючы якім можа добра раэьвівацца жывёлагадоўля. Ураджайнасьць коксагызу можа прычыніцца да шырокага разьвіцьця гумовае прамысловасьці. Дзякуючы-ж таму, што растуць буракі, можа разьвівацца цукровая прамысловасьць, а збожжа, бульба ды лён — гэта галоўныя асновы сьпіртовае і тэкстыльнае прамысловасьці. У Беларусі ёсьць багата дрэва, лесу, дзе вядзецца шмат розных зьвяроў, дзе растуць грыбы і ягады. Шмат таксама на Беларусі ёсьць азёраў і рэкаў, шмат багатых рыбамі. Рэкі зьяўляюцца таксама вельмі дагоднымі камунікацыйнымі шляхамі і вельмі добра спрыяюць электрыфікацыі і разьвіцьцю прамысловасьці. Беларусь багатая на торф, які зьяўляецца ня толькі добрым палівам, але з яго можна рабіць бэнзыну і розныя іншыя вартасныя хэмічныя прадукты. Знаходзяцца на Беларусі і залежы зялезнае руды і бурага вугальля. Натраплялі ужо у нашым краі на жаролы нафты і знаходзілі соль. Агулам, аднак, бяручы, нутраныя багацьці нашага краю яшчэ дакладна не дасьледжаныя, але і тое, што ёсьць, што мы бачым, зьяўляецца вялікім багацьцем. Дасюль, нажаль, Беларусь ня мела свайго добрага гаспадара. Чужынцы, — расейцы і палякі, якія у нас так доўга гаспадарылі, — стараліся толькі эксплёатаваць наш край і вывозілі нашае багацьце, ня дбаючы аб дабры і разьвіцьці нашага краю. Калі-ж будзе добрае кіраўніцтва, калі беларусы будуць магчы спакойна працаваць на сваіх гаспадарках, у прамысловасьці, гандлі, тады у Беларусі будзе дабрабыт і дастатак.

III. ПРА СВАЮ МОВУ

— Што такое народная мова?

Народная мова гэта тая мова, якой гаворыць увесь народ. Кажны народ мае сваю родную мову і ёй усюды гаворыць. Родная мова — вялікае народнае багацьце, якое народ павінен высака цаніць і шанаваць, бо як кажа Алесь Гарун:

Ад дзядоў і ад прадзедаў, браце, Гэта скарб нам адзін захаваўся, У сялянскай аграбленай хаце Толькі ён незабраным застаўся.
Комментарии: