3 папераў Альгерда Абуховіча
Шрифт:
4/ІV 190420. Сягоння раніцай скончыўся 21 год ад смерці маей жонкі. Сем не споўна гадоў трывала гэтае нешчаслівае пажыццё. Палажэнне было цяжкое, а дамовы спакой руйнавала інтрыганка, вельмі падобная да старой паненкі Вікторыі. Нябожчыца жонка мая была асоба добрая, гожая, вельмі мілая і ветлая ў стасунках з людзьмі. Спевам сваім кожнага магла абваражыць. Вартая была лепшай долі, чымсьці тая, якую яна мела: я яе ніколі не любіў і шмат чаго выкідаю сабе...
Мне перш за ўсё трэба было спазнаць сябе і ніколі не жаніцца або пайсці на грашовы інтарэс і забяспечыць сабе і бацькам быт, да каторага само сабой былі мы ўсе прывыкшы.
У дамовым пажыцці я быў жорсткі і карысны. Матэрыяльныя няўдачы з аднэй, а інтрыгі з другой стараны атруцілі нам жыццё...
У тваіх руках, божа, суд справядлівы...
Я падпісваюся па маіх беларускіх творах «Граф Бандзінелі»: гэта прозвішча маей бабкі, апошняй з гэтага роду, каторы выдаў такую знамянітасць, як папеж Аляксандр III. Бачыў я на plet fond21 у залі «Трохсот» у палацы дожаў22 сцэну: цэсар прымушан пасці ў ногі папежу. Папеж стаўляе адну нагу на сагнутым карку цэсара і кажа: «Super aspidem et basiliscum ambulabo et conculcabo draconem et bovem»23. Расшалелы ў сваім паніжэнні дэспат кажа: «Пакараюся Пятру, а не табе». А тады Аляксандр III граф Бандзінелі, становіцца абодвымі нагамі на яго імнератарскай спіне і зычным кажа голасам: «Et Petri et mihi»24. 3 роду Бандзінеліх быў слаўны тварэц «Laokoona». У італьянскай бацькаўшчыне слыў гэты магнацкі род і прыбыў у Польшчу як амбасадар25 Неапалітанскі, за Яна III26. Гэты амбасадар неапалітанскі, уміраючы ў Варшаве, пакінуў сына, майго прашчура. Аляксандр граф Бандзінелі, падкаморы Дэрптскі, дзядзька маей бабкі, бачучы род свой угасаючым, усынавіў род Абуховічаў.
Пазываючыся ў подпісы на дзядоў сваіх, грудзі мае парушае пачуццё нечага вялікага, сільнага... Чытаючы ж Пушкіна, мяне дзівіць пазыванне на яго афрыканскае паходжанне. Куплены за бутэльку рому «Арап Пятра Вялікага» — гэта пратопляста Пушкіна. «Нечага хваліцца» — скажа кожны. Але іначай разумее гэта псіхалогія маскоўская: «Памілуйце, Царскі Дзяншчык!..» Гэта быццам нешта сярэдняе між чалавекам і анёлам святым!
Не Сібір, астрог, не кнут — I не цела цяжкі мукі, Але дух народу струт...Пазнаў я яго каля 1860 года ў Парыжы. На Раsrоqо dі Соmmеrо была чытальня з польскай сталовай Жукоўскага (здаецца, Янкі). Брыдкая дзіра, брудная. Там за маіх часоў сходзілася кампанія польскай дэмакратыі. Скандалаў там, аднак, не было, як некалі на гuе Таrаnnе. Сходкі былі саўсім прыятныя, а генерал Міраслаўскі забаўляў кампанію сваей зручнай і дасціпнай размовай. Быў гэта, само сабой, шарлатан, але вельмі сімпатычны. Асыпаў нас патрыятычнымі фразамі і страляў вострым гумарам у сваіх палітычных праціўнікаў. 3 выгляду быў незвычайна гожы, душаўкладны, так што на дэмакрата саўсім не выглядаў, хутчэй на актора, бо і быў-такі камедыянтам. Ен ўзяў многае на сваё сумленне, прыспяшаючы здарэнні 63 году27. Часцю апраўдвае яго тое, што край знаў ён толькі з расказаў нейкіх паноў сваякоў ды мяшчан варшаўскіх, каторыя самі ведалі мала аб краю ды баялі, як аб жалезным воўку, а толькі патураючы шляхце, слалі сабе сцежкі да кар'еры.
Людвік Міраслаўскі хоць тры разы быў дыктатарам: у Бадэні, у Неапалі і ў Пазнаншчыне, але грошы не збіраў. Жыў заўсёды скромна, зарабляючы лекцыямі, а па смерці пакінуў усяго 1700 франкаў; які-колечы пазнаншчык гэтулькі міліёнаў пэўне б, на яго месцы будучы, саббраў бы.
Міраслаўскі быў — гэта знача выказваў сябе — атэістам, але ў яго пакойчыку вісеў на сцяне абраз Маці Божай Чэнстахоўскай. Раз Фелікс Вратноўскі адведаў яго ў хваробе; прыціснуты болямі, пан Людвік голасна ўзываў ласкі Маці Божай. Калі мінуў прыступ боляў, Вратноўскі спытаў Міраслаўскага, што гэта мае значыць? Той выкруціўся жартамі, што ён заўсёды гатоў шукаць ласкі ў кожнай паненкі.
Міраслаўскі ў мутнай вадзе рыбы не лавіў, але затое заўсёды гатоў быў у муці сабраць жменьку гразі, каб кінуць у вочы сваім палітычным праціўнікам. Не гэткага крою павінны быць стаўпы народаў, уваскрасіцелі Бацькаўшчыны!
Зваліліся дзве навіны, як гром з яснага неба, аб дзвёх смерцях: п. п. Адам Перасвет Солтан і Марка Узлоўскі ўчора развіталіся са светам. Абодвы ў ваколіцах Слуцка пражылі свой век. Варта аб іх пагаварыць. Пан Адам паходзіць са слаўнага роду Перасвет Салтанаў гербу Сыракомля. Адвечным гняздом гэтай галіны Салтаноў былі і ёсць маетнасць Горкі,— даўней у павеце Рэчыцкім, а цяпер Бабруйскім над ракой Арэсай. Адам радзіўся ў першай чвэрці XIX сталецця, вучыўся ў слуцкай гімназіі. У гімназіяльныя часы хоць быстратой лішне не выдзяляўся, але меў нахіл да літаратуры. Прабаваў пісаць вершы, але, сустрэўшыся з вострай крытыкай на свае польскія «трэны»28, перакінуўся да пісання сатыры ў беларускай мове, што, трэба прызнаць, яму ўдавалася рабіць даволі гладка, аднак жа з гэтым крыўся і, чытаючы свае творы, выдаваў за чужыя, перапісаныя ім. Вышаўшы з гімназіі, здаецца, што саўсім закінуў свае літаратурныя спробы, прынамсі, ніколі не ўспамінаў аб іх. Ажаніўся дужа малады з Стэфаніей Баранцэвічанкай, асобай вялікага духу, дужа тактычнай і незвычайнага розуму. Нябожчык Адам бачыў высшасць духовую сваей жонкі і сам рад стушовываўся перад ёй, але і жонка мела той такт, уласцівы людзям выдат-ным, што ніколі свайго Адама не дапусціла да непрыстойнай ролі «мужа пад пантофлем». Жыццё іх плыло ціха і шчасліва. Ад малых дзён памятаю, што заўсёды гаворэна аб Адаме як аб дужа добрым, але крыху цяжкаватым чалавеку. Жыццё пана Адама можна прыраўняць да дня, ужо ж буднага, але каторы раніцай загарэўся чырвонай зоркай і да канца пагодна сышоў.
Солтан не меў ворагаў, не меў іх і Марка Узлоўскі — «пястун павету», Марачкам да смерці празывавы. Арыгінальны ў манерах, адкрытага сэрца, шырокай веды, незвычайна здольны і добры, гэты чалавек на сваю бяду няўдачна ажаніўся. Двох людзей толькі знаў я, абдарэных такой памяццю, якую меў пан Марка Узлоўскі: Владыслава Войзбона і князя Дзівеева.
Праглядаючы мае вершы, Франціш Багушэвіч зрабіў увагу, што ў мяне не ўсюды бываюць уласцівыя беларускай мове акцэнты. На гэта я яму адпісаў:
У гаворцы ёсць ружніца Між маею і Тваей: Маей — пушчы, Птыч граніца, Ты — Панарскі салавей!..Гэта значыць: у Беларусі ёсць многа асобных дыялектаў-гутарак, і ў гаворцы між Магілева над Днеправым Мозырам і Гродняй бывае вялікая розніца не толькі ў акцэнтах, але ёсць і многа цікавых правінцыяналізмаў. От, напрыклад, некалькі нашых палеска-беларускіх правінцыяналізмаў,— ручаюся, што іх у віленска-гродзенскай беларускай мове або саўсім не ўжываюць, або ўжываюць рэдка. «Нашчадзь» — патомства, будучае пакаленне; «нішком» — ціхачом, пакрыёму, хаваючыся; «плён» — расток, малады белы карэньчык пры зярне і шмат іншых.
Мне перш за ўсё ідзе аб тое, каб выказаць, што я хачу, каб пачулі мысль маю і каб словы карэнныя беларускія пры помачы нашай літаратуры атрымалі як найшырэйшае абывацельства. I дзеля гэтага я не сцясняю свайго дыялекту, ужываючы словы і звароты агульнабеларускія. Гэтак паступаючы, я кладу ў літаратуру свой прыродны дыялект беларускай мовы, даючы найлепшае з яго. У канцы невядомай яшчэ, каторы дыялект беларускі пераможа. У Францыі — спярша дыялект правінцыі Lanque d’Ос меў перавагу ў французскай літаратуры, а пазней Lanque d’Оui — цяперашняя французчына. Гэта трэба памятаць і нашым літаратарам і пурытанізмам не забаўляцца!
«Прыйшоў Пятрок — апаў лісток; прыйшоў Ілля — апала два; прыйшоў Спас — усяму час».
Сягонняшні дзень умацаваўся ў маёй памяці: першы раз пачуў я, як да мяне сказана: «Дзеду, дзедку!» Было гэткае здарэнне: пад вечар зайшоў я да майго даўнага суседа, п. Сымона Легатовіча, і трапіў там на дажынкі. П. Сымон, маючы добрую грамаду работнікаў да аплаты і пачастунку, саваў каждаму ў рукі квіток на заробленыя грошы і, нічога не кажучы, ішоў далей. Пісьменнага ў гэтай грамадзе нікога не было, а я апынуўся між сялянамі, дык пачалі спярша па аднаму, пасля грамадой звяртацца да мяне: «Дзеду, дзедку,— прачытайце!» Ста-расць міла з гэтым павітаннем мне ўсміхнулася; збудзіўся добры гумар... Пайшоў шукаць я гожую паненку Маню Легатовічанку, каб «дзеўкі краснай ручкі белы» ўрачылі мой свежа атрыманы патэнт на старэчую павагу «Дзеда». Sclavus saltans33, а аднак неяк міла,— чую ў сабе славяніна. Народ рабочы заўзята танцаваў у слаўнай залі Зарэцкага палацу, брала ахвота і мне патанцаваць, але ўражанні былі іншага зместу.
Зарэчча памятаю з тых часоў, калі я быў такі маленькі, што прысмакі мне на крэсле, а не на стале стаўлялі. Пасля не быў там лет колькі-наццаць... Зарэчча — гэта толькі частка Глускага графства; атрымаў яго п. Кароль Нерэзыуш за дакананне вельмі цікавай справы, так званай эксдывізіі Глускай. Але, дзеля ўдзячнасці і пашаны да п. Кароля, раскажу аб ім асобна.
Герб Нерэзыушоў — гэта крыж і месяц маладзік — здаецца Сzоrуjа. Апошняя з гэтага дому Станіслава Легатовіч пыталася ў мяне, ці не ведаю чаго аб яе родзе. От жа: паводле апавядання самога Кароля Нерэзыуша, быў ён рэгентам пры Новагрудскім судзе, пасля нейкі час працаваў у натарыуса і ўзяў пасля смерці дзеда майго, Юзефа Абуховіча, справы і маетнасць. Дзед мой сардэчна яго палюбіў, а св. памяці бабка мая цярпець яго не магла. Было гэта каля 1825 года, часы былі добрыя, і п.Кароль, «Нарулёнкам» празываны ад дзеда майго, добра ўладзіўшы свае маёнткавыя справы, хацеў выкупіць ад маршалка Філіпа Абуховіча Капцэвічы, адвечную Абуховічаўскую маетнасць, каб толькі дзед мой гэту маетнасць ад яго прыняў і прыпаручыў яму справу належачага нам Стальянскага спадку34 па Бандзінеліх і зацверджанне графскага тытулу. Тут нахлынулі важнейшыя здарэнні: выбухла паўстанне. На Беларусі азбраіваліся і ла дварох муштраваліся (муштры адбываліся ў Маложэве, гэтая мясцовасць у хронікароў называецца Акунёўкай,— там Вітаўт35 пабіў татараў, цяпер Акунёўка — ручаёк, аддзяляючы ўрочышча Маложэва ад вёскі Акунёўкі). Нехта непатрэбны падгледзіў гэтыя прыгатаўленні і даў данос. Падазравалі ў даносе чыноўніка п. Міткевіча і генерала Гатоўскага, але гэты апошні быў чалавек шанаваны, хоць маскаль, і адкрыта агрызаўся з дзедам маім. Міткевіч такжа меў добрую славу, дык, мабыць, нехта трэці паспяшаўся асцерагчы ўласці. Пасля гэтага даносу прыказана было капітану Бехамо арыштаваць майго дзеда, што прыйшлося рабіць аружнай рукой, бо люднасць сялянская стала адпорна, за-барыкадавалася ў дварэ, з прыроды даволі недаступным, і пачалася страляніна. Забітых не было, але з абодвух старон некалькі душ ранена. П. Кароль скланіў тады дзеда да капітуляцыі, бо ўтрымацца доўга нельга было, а з глаўнага плацу падышлі непамысныя весткі. Забралі тады старычка падкаморчыца, і хоць жыў яшчэ гады чатыры, але свабоды ўжо не бачыў.