Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Ад сяўбы да жніва

Брыль Янка

Шрифт:

На трох фурманках, узводам, яны ад пушчы ехалі сюды, на гэты бок, у далейшую вёску. Адвячоркам было гэта, у познюю, змрочную восень сорак другога. Яшчэ да ракі не даехалі, калі з кустоў выйшаў мужчына, моўчкі даў знак, каб спыніліся, узяў першага каня за аброць, яшчэ раз паказаў рукою, каб маўчалі, а тады, падышоўшы да воза, ціха сказаў:

— Хлопцы, далей не едзьце — засада.

Ён быў мокры па самыя пахi. Hi ком у з ix не знаёмы.

I сёння ўжо не дапытаешся, хто гэта быў. Не падзякуеш за жыццё — сваё, сынава, унуччына, за ўсіх таварышаў, хто яшчэ ходзіць або дыхае. Не дапаможаш, калі i сам той чалавек жывы, ці з адзнакай якой, ці хоць даведкай пра сувязь.

З народа выйшаў, у ім i схаваўся.

1983

Поделиться с друзьями: