Антэк (на белорусском языке)
Шрифт:
Антэка настаўнiк пасадзiў з тымi, хто яшчэ не ведае лiтар, i ўрок пачаўся.
Памятаючы матчын наказ, Антэк намерыўся вызначыцца як найлепш.
Настаўнiк узяў у акачанелыя рукi крэйду i на старой дошцы напiсаў нейкi знак.
– Глядзiце, дзецi!
– пачаў ён.
– Гэтую лiтару запомнiць лёгка, бо выглядае яна так, як быццам хтосьцi казачка танцуе, i чытаецца "а". Цiха вы там, аслы!.. Паўтарыце: а... а... а...
– А... а... а!..
– хорам загалёкалi дзецi першага аддзялення.
У iхнiм пiску асаблiва выдзяляўся Антэкаў голас, але настаўнiк пакуль што гэтага не заўважыў.
Хлопцу гэта не спадабалася, гонар яго закранула.
Настаўнiк напiсаў другi знак.
– Гэтую лiтару, - гаварыў ён, - запомнiць яшчэ лягчэй, бо яна нагадвае крэндзель. Вы бачылi крэндзель?
– Войтак бачыў, а мы дык, мусiць, не...
– азваўся адзiн.
– Ну дык памятайце, што крэндзель падобны да гэтай лiтары, якая называецца "б". Паўтарыце: бэ! бэ!
Хор выгукнуў "бэ!", "бэ!", i тут ужо Антэк вызначыўся па-сапраўднаму. Згарнуў далонi трубкай i бэкнуў, як добры падцёлак.
У класе выбухнуў рогат, а настаўнiк ажно затросся са злосцi.
– Эгэ!
– гукнуў ён на Антэка.
– Вунь якi ты маладзец! Са школы робiш цялятнiк? Дайце яго сюды - пагрэцца!
Хлопец ажно аслупянеў ад здзiўлення, i пакуль ачомаўся, два найдужэйшыя хлопцы ўзялi яго пад пахi, выцягнулi на сярэдзiну класа i палажылi.
Антэк яшчэ ўсё не разумеў, што тут да чаго, але раптам адчуў, што яго лупцуюць з прыгаворам:
– А не равi, як цяля! А не равi, прыдурак!
Пусцiлi. Хлопец абтросся, як сабака, якога дасталi з халоднай вады, i пайшоў на месца.
Настаўнiк напiсаў трэцюю i чацвёртую лiтары, дзецi хорам называлi iх, а потым настаў экзамен.
Першы адказваў Антэк.
– Як называецца гэтая лiтара?
– спытаўся настаўнiк.
– А!
– адказаў хлопец.
– А гэтая другая?
Антэк маўчаў.
– Другая называецца "бэ". Паўтары, асёл.
Антэк маўчаў.
– Паўтары, асёл, бэ!
– Што я - дурны!
– мармытнуў хлопец, добра памятаючы, што ў школе бэкаць не можна.
– Дык ты, абармот, яшчэ i ўпарты? Пагрэць яго!..
I зноў тыя самыя найдужэйшыя сябры падхапiлi яго, палажылi, а настаўнiк адмераў столькi ж дубцоў, але ўжо з iншым папярэджаннем:
– А не будзь упарты!.. А не будзь упарты!..
Хвiлiн праз пятнаццаць пачалася навука ў вышэйшым аддзеле, а нiжэйшы пайшоў на перапынак - у прафесараву кухню. Там адны, пад кiраўнiцтвам гаспадынi, чысцiлi бульбу, другiя насiлi ваду, iншыя кармiлi карову, i на гэтых занятках прайшоў час да абеду.
Калi Антэк вярнуўся дахаты, мацi спыталася:
– Ну што, вучыўся?
– Вучыўся.
– А папала?
– Ого, яшчэ як! Два разы.
– За навуку?
– Ды не, толькi пагрэцца.
– Бачыш, гэта яшчэ пачатак. А пасля ўжо табе пападзе i за навуку! пацешыла мацi.
Антэк сумна задумаўся:
"Што ж ты зробiш. Няхай сабе б'е, затое ж пакажа, як робяць ветракi".
З таго часу дзецi найнiжэйшага аддзела вывучалi чатыры першыя лiтары, а потым iшлi ў кухню i на двор, дапамагаць прафесаравай гаспадынi. Пра ветракi i гаворкi не было.
Неяк аднойчы паменшаў мароз, i на сэрцы ў настаўнiка таксама адлiжыла, ён захацеў растлумачыць сваiм найменшым выхаванцам карысць ад умення пiсаць.
– Глядзiце, дзецi, - сказаў ён, пiшучы на дошцы слова "дом", - што за мудрая рэч - пiсаць. Гэтыя тры значкi такiя маленькiя i так няшмат займаюць месца, а вось жа азначаюць - дом. Як толькi на гэтае слова паглядзiш, адразу бачыш увесь будынак, дзверы, вокны, сенi, хату, печ, лавы, абразы на сценах, карацей кажучы - бачыш увесь дом i ўсё, што ў тым доме.
Антэк працiраў вочы, выхiляўся, глядзеў на тое слова на дошцы, але той дом убачыць анiяк не мог. Нарэшце ён не вытрымаў - штурхануў свайго суседа i спытаўся:
– Бачыш ты тую хату, што пра яе прафесар кажуць?
– Не бачу, - адказаў сусед.
– Вiдаць, усё гэта лухта!
– вырашыў Антэк.
Настаўнiк пачуў апошнюю фразу i спытаўся:
– Якая лухта? Што за лухта?
– А тое, што на дошцы дом. Там жа толькi трохi крэйды, а дома не вiдаць, наiўна адказаў Антэк.
Настаўнiк схапiў яго за вуха i вывалак на сярэдзiну класа.
– Пагрэць яго!
– гукнуў, i зноў паўтарылася спрэс тая самая, добра ўжо вядомая хлопцу, цырымонiя.
Калi Антэк вярнуўся дахаты чырвоны, заплаканы i нiяк не мог знайсцi сабе месца, мацi зноў спыталася:
– Папала?
– А думаеце не?
– перапытаў са стогнам хлопец.
– За навуку?
– Не за навуку, а толькi пагрэцца!
Мацi махнула рукой.
– Што ж, - сказала яна, падумаўшы, - трэба яшчэ пачакаць, то дадуць калi-небудзь i за навуку.
А потым, падкладаючы дроў на камiнку, мармытала сама сабе:
– Такая ўжо доля наша, удавы i сiраты. Дала б я прафесару паўрубля, а не саракоўку, дык ён майго хлопца адразу ўзяў бы. А так вось толькi забаўляецца з iм, дый годзе.
Антэк, чуючы гэта, думаў:
"Ну, ну, калi гэта ён так забаўляецца, дык што ж будзе, як вучыць пачне!"
На шчасце цi на бяду, страхоцце гэтае не збылося.
Аднойчы, месяцы са два пасля таго, як Антэк пачаў хадзiць у школу, да мацi яго прыйшоў настаўнiк i, павiтаўшыся, спытаўся:
– Як жа яно, гаспадынька, будзе з вашым хлопцам? Далi вы мне за яго сорак грошаў, як для пачатку, i ўжо трэцi месяц пайшоў, а з вас анi капейчыны! Так яно далей не пойдзе, - няхай сабе па саракоўцы, але ж плацiце штомесяца.
А ўдава на гэта:
– Адкуль жа я вазьму, калi няма! Што зараблю якi грош - дык у гмiну. Адзежыну якую на малых няма за што купiць.
Настаўнiк устаў з лавы, тут жа надзеў сваю шапку i адказаў:
– Калi так яно, дык Антэку няма чаго хадзiць у школу. Я не буду з iм рукi дарма вярэдзiць. Такая навука, як мая, не для беднякоў.