Бандароўна
Шрифт:
XII
Пахавалі Бандароўну У вянку і ў белі, Толькі думак украінцам Пахаваць не ўмелі. Шмат цярпець народ умее, Ўмее ж і памсціцца, Як дадзене вельмі крыўда, Як зло разгасціцца. Весць аб смерці Бандароўны Скрозь пайшла, як мора, Зашумела Украіна - Гора панам, гора! Бандарэнка сходы кліча, Ўсім аб крыўдзе кажа; Войска сільнае збірае, Роўна сіле ўражай. Задымелі у пажарах Панскія сялібы, Палілася кроў ракою На лугі, на скібы. Дарма рэзь стрымаць казаччу Войска шле Варшава, - Шмат казацтва нацярпелась - Бітва йдзе крывава. Колькі выцекла крыві йшчэ, Не будзем казаці, Бо крывёй сваёю роднай Трэ было б пісаці. З долі ж горкай Бандароўны І з таей часіны Засталіся толькі казкі, Песні ды ўспаміны. 1913
Поделиться с друзьями: