БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
Шрифт:
Вельмі насычаны фактамі раздзел пра першую сусветную вайну, лютаўскую рэвалюцыю 1917 г. і новы ўздым беларускага нацыянальнага руху. Тут называюцца імёны беларускіх дзеячаў, прасочваецца дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый з дакладнымі датамі і тэкстамі гістарычных ужо дакументаў, што робіць кнігу Я. Найдзюка вельмі каштоўнай. Асобнае месца тут упершыню займае гісторыя Слуцкага збройнага чыну ў лістападзе 1920 г. за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Я. Найдзюк распавядае пра Першую Беларускую нацыянальна-палітычную канферэнцыю ў Празе Чэшскай у верасні 1921 г. і пра яе дакументы.
У апошніх раздзелах аўтар таксама падрабязна разглядае становішча беларусаў у Заходняй Беларусь («пад Польшчай»), што яму было вельмі добра вядома, становішча ў БССР, дзе былі знішчаныя беларускія нацыянальныя дзеячы, а беларуская інтэлігенцыя, сяляне, усё насельніцтва панеслі вялікія людскія страты ад сталінскага тэрору. Вельмі цікавымі з'яўляюцца звесткі пра беларускі нацыянальны рух на эміграцыі — у Латвіі, Літве і ў іншых краінах.
Увогуле кніга Я. Найдзюка застаецца актуальнай у наш час, дзякуючы добраму падбору фактаў і аб'ектыўнасці выкладу іх.
Дадатак, складзены I. Касяком, мае ўжо характар не столькі сістэматычнага выкладу гістарычных фактаў, колькі хутчэй мемуараў. Нягледзячы на гэта, згаданы матэрыял таксама прадстаўляе вялікую цікавасць, бо перадае ў іншым выглядзе, чым да гэтага было, у храналагічнай паслядоўнасці гісторыю Беларусі перыяду нямецкай акупацыі 1941—1944 гг., больш падрабязна — пра дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый з іх самастойнымі мэтамі цдраджэння беларускай дзяржаўнасці. Упершыню шматлікія чытачы змогуць прачытаць пра дзейнасць Другога Усебеларускага кангрэсу ў канцы чэрвеня 1944 г. у Менску, пра БКА, пра дзейнасць Беларускай Цэнтральнай Рады, у тым ліку ў Германіі ў 1944—1945 гг. Астатняя частка працы I. Касяка — гэта аповяд пра беларускі нацыянальны рух у эміграцыі пасля другой сусветнай вайны, пра яго арганізацыі. Усе гэтыя звесткі маюць вельмі важнае значэнне не толькі для навуковага вывучэння праблем беларускай эміграцыі на Захадзе, але і для шырокага азнаямлення чытачоў з зусім невядомымі фактамі, пра якія да апошняга часу амаль не пісалі ні гісторыкі, ні журналісты.
АНАТОЛЬ ГРЫЦКЕВІЧ, доктар гістарычных навук, прафесар
Менск, 12 ліпеня 1993 г.
(Footnotes)
* Пры апрацоўваньні гэтага разьдзелу шмат скарыстана з працы М. Шкялёнка «Крывія — Беларусь — Літва», друкаванай у часапісе «Раніца» ў Бэрліне ў 1941 г.
* Пры апрацаваньні гэтага разьдзелу асабліва былі выкарыстаныя працы М. Шкялёнка «Беларусь — Літва — Крывія» і А. Горнага «На захад і усход» друкаваныя у беларускай газэце «Раніца» у Бэрліне ў 1941—1942 гг.
* Пры апрацаваньні гэтага разьдзелу таксама былі выкарыстаны ў вялікай меры працы М. Шкялёнка «Беларусь — Літва — Крывія» і А. Горнага «На захад і ўсход», друкаваныя ў беларускай бэрлінскай газэце «Раніца»
* Знаны на Далекім Усходзе (асабліва ў Японіі) спосаб самагубства праз разрэзаньне жывата.абвінавачаньня бальшавікі не знайшлі, усё-ж-такі ўсіх арыштаваных засудзілі у канцэнтрацыйныя лягеры або на высылку ў далёкія краі, дзе бадай усе з часам і загінулі.
1 Цанава Л Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков Минск, 1951 Ч. 2 С. 884
2 Тамсама.
3 Тамсама. С. 885
4 Цанава Л. Всенародная партизанская война в Белоруссии против фашистских захватчиков Ч. 2. С. 689, 853
* United Nations Relief and Rehabilitation Administration
** International Refugee Organization.