Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Блакіт і золата дня

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Грабоўскі пачырванеў. Сядзеў, не зводзячы вачэй з танцуючай пары, на якую многія ў рэстаране пазіралі цяпер з адкрытым захапленнем.

– А глядзіць як, - сказаў ён, - вось каб на мяне...

– Рылам не выйшаў, - падкалоў крытык.
– Не для цябе кармушку ставілі.

Калі яны адыходзілі з рэстарана, Грабоўскі спыніў Моршча і вельмі ціха сказаў яму:

– Даруй, Вінцук, я быў дурань і, шчыра кажу, свіння. Хочаш, я папрашу прабачэння ў Касачэўскага.

– Нашто?
– прагудзеў Моршч.
– Ты ж ім горш зрабіў. I не лезь ты да іх, ім зараз і без нашых храп добра.

Грабоўскі прамаўчаў і толькі пасля сказаў ціха і ўпэўнена:

– Т рэба верыць.

А Марыя і Лявон даўно ўжо ішлі па беразе мора ўсё далей ад горада. Маўчалі. Ён проста трымаў яе пад руку і ішоў далей і далей ля гэтага мора, што слаба ўздыхала пад бледным паўночным небам.

Т олькі пасля сказаў:

– Дзякуй яму, гэтаму дурню.

– Дзякуй гэтаму “Лятучаму Галандцу“, - сказала яна.
– Такія вялікія гарады і так губляюцца ў іх людзі. І вось з карабля-прывіду прыйшоў ліст. Добрыя-добрыя старыя начоўкі.

– Вы зусім не такая сёння, - ціха сказаў ён.
– Вы такая пакорлівая лёсу, і гэтаму небу, і мору.

– Т ак, - сказала яна.
– Можна хоць тут апусціць рукі, адчуваць сябе звычайнай, слабай дзяўчынай.

Касачэўскі павярнуўся да яе, да любых стомленых вачэй у зорным сяйве небагатага неба.

– Марыя, - цвёрда і любоўна сказаў ён.
– Мне не хочацца расставацца з вамі, Марыя. Мы ведаем адно аднаго не тры дні, а трыста год. !сці другой вуліцай, не ведаць вас, забыць пра вас - гэта будзе няшчасцем.

Яна ў адказ апусціла веі і ледзь чутна абапёрлася на яго руку.

Непрыкметна ўздыхала спакойнае мора, коцячы з глыбінь на пясок ашчапкі янтарнага палаца, разбітага некалі з-за першага на зямлі моцнага кахання. У бірузовым тумане, у лёгкім вэлюме, што ўкрываў сонныя воды, імчаліся недзе ў моры караблі-прывіды.

Ідылія ў духу Вато

Прыгожы парк, які любіў Вато...

М. Багдановіч

Кіпяць жаданні. І няма жаданняў: Як вогнішча пад восеньскім дажджом.

М. Заранка

Падала лісце.

Часам пад парывамі ветру лісты асыпаліся тысячамі, і тады нават у паветры чуўся іх шолах. А потым вецер сціхаў і лісты пачыналі падаць па адным.

А зямля паміж дрэвамі шапацела звонка і настойліва; раптам нехта нябачны пачынаў пятляць па апалай лістоце, уздымаючы ў паветра чырвоныя, жоўтыя, зялёныя з лімоннымі пражылкамі лісты.

У гэты празрысты кастрычніцкі дзень Архангельскае здавалася пакінутым, як дача з забітымі вокнамі.

Людзей не было. Была цішыня і закінутасць.

Маладая пара, якая сышла з аўтобуса, не спяшаючыся, увайшла ў парк.

– Што гэта ты з босай галавой?
– быццам упершыню заўважыўшы, сказала дзяўчына.

Ён адмаўчаўся. Ішоў поруч з ёю вельмі прамы, глядзеў на свет халоднымі зеленаватымі вачыма. Светлыя бровы насуплены, вялікі рот сціснуты нават занадта характэрна.

Трохі пляскатым носам, жаўтавата-смуглай скурай, буйнай грывай каштанавых валасоў ён вельмі нагадваў льва. І не таго льва, абавязак якога гойсаць па пустыні, а таго, якога аблыталі цянётамі і вось-вось унясуць у клетку.

Т аму што на гэтым разумным твары быў дзіўны выраз насцярожанасці, чакання і яшчэ чагосьці.

Добры сэрцазнаўца сказаў бы, што гэта выраз заўсёднай і за-каранелай тугі. А яна была птушка-весялушка, маленькая, разумнень-кая. Скура малочна-белая, валасы занадта жорсткія і цяжкія. Затое вочы былі дзівосныя: вялізарныя, чорныя, з глыбокім бляскам.

Гэтыя двое трымаліся занадта цёпла для брата і сястры, занадта разважна для каханкаў, занадта ўважліва для мужа і жонкі.

Яны апынуліся на ўнутраным двары зачыненага музея, дзе мармуровы Ахіл з манерна-адчыйным тварам трымаў паміраючага Патрокла.

Яны не заўважылі гэтай манернасці і прынялі яе сур’ёзна. Як усім людзям, занадта перапоўненым сабою, ім здавалася, што іншыя таксама адчуваць глыбока і моцна. Нават самотная старая, што дрэмле ў шэзлонгу на тэрасе, нават гэты мармуровы Ахіл.

– Яго знявечылі. Ён зусім не Патрокл, а прыгонны, - сказала

яна.

– Так, - згадзіўся ён, - гэты хлопец хацеў будаваць, а яго прымушалі аўсянку сабакам варыць.

– Што ты, ён музыка, - запярэчыла яна, - бычыш, якія пальцы. А наконт аўсянкі твая праўда.

Яны ішлі суцэльным тунелем, які спускаўся ўніз, да грота. І раптам яна з перарывістым уздыхам прыпала да яго.

– Любы, - сказала яна, - мы адны. Як добра!

І падалася да яго з закрытымі вачыма, уся пасур’ёзнеўшы тварам.

Ён цалаваў яе, спачатку стрымана, потым усё больш моцна, усё больш пяшчотна.

Прахожы з тоўстым партфелем у руках адарваў іх ад гэтага карыснага занятку. Прайшоў, пачырванеўшы патыліцай, пакруціў галавой.

– Ну і ну. Р-распусціўся народ.

Яна паглядзела яму ўслед і ціха сказала спадарожніку:

– У яго партфель з мамантавай скуры.

Спадарожнік засмяяўся. Абое пайшлі далей і хутка выйшлі на балюстраду. Безудзельна глядзелі на іх твары мармуровых багоў і герояў. Вільготна зелянеў пад нагамі партэр.

Вусны дзяўчыны раптам склаліся ў манерную ўсмешку:

– У мяне няма рэшпекту да такіх пагулянак. І супірант мой нешта маўклівы. Зусім, відаць, не кахае.

Ён, здавалася, не чуў. І яна зразумела: нешта не дазваляе яму жартаваць.

– Раскажы хаця, як твае справы. Шэсць... не, нават дзевяць год мы не бачыліся, - спытала яна.

– Так. З пяцьдзесят першага.

– І што ты робіш?

– Даганяю. Часу мала. Я і тады зрабіў памылку, што пайшоў ва універсітэт. Я ж любіў жывапіс больш за ўсё. А думаў, што будзе больш карысці.

– Чым займаўся гэтыя гады?

Ён усміхнуўся:

– Жыццё вывучаў. Усялякае было. Спачатку на шахтах прадаваў, потым... Ды гэта цябе не павінна цікавіць.

Твар яго перасмыкнуўся, але дзяўчына, здавалася, не заўва-

жыла.

– Мне дваццаць сем, а я амаль нічога не зрабіў. Зараз вось партрэт маді скончу, а потым ёсць у мяне задума. Гістарычная. Іван Вецер, здраджаны сябрам.

Поделиться с друзьями: