Блакіт і золата дня
Шрифт:
І тут ён натрапіў на нешта такое жахлівае, што хмель адразу выскачыў з галавы.
Упоперак калідора ляжалі два гайдукі і сам пан Ваўчанецкі, а на іх, з голаю шабляю, - Знамяроўскі. Ляжалі ў лужыне крыві.
– Здрада!
– нема закрычаў Міхал.
– Ваўчанецкі завабіў караля і здрадліва забіў яго. О подлыя!
Прыбеглі людзі. Аслупянелыя, сталі яны над трупамі, з-пад якіх негустая чырвоная лужына распаўзалася далей і далей.
– Гора нам!
– залямантаваў нехта.
– Забілі караля! Упаў ты, паражоны рукою здрадніка! Змагаўся, як леў! Трох забіў!
Медыкус расштурхаў людзей і схіліўся над трупамі. Памадаў пульс. Пасля прыўзняўся і махнуў рукой.
– Што з ім?
– трывожна спытаў Міхал.
Медыкус плюнуў:
– Свіння. Выбраў месца, каб апрастацца. Вось што бывае, калі п’юць без меры і не закусваюць. Насматкаўся чырвонага віна, лайдяк.
– Можа, дапамагчы чым?
– спытаў Міхал, усё яшчэ не разумеючы.
– Нашто?! Ён зрабіў самае лепшае, што можна было. Ну, калі вам так хочацца, дык засуньце яму яшчэ два пальцы ў рот.
У адказ “забіты” кароль моцна захроп, і яму адказаў пяшчотным насавым свістам “здраднік” Ваўчанецкі.
Так скончылася вялікая цыганская вайна, адна з самых славутых войнаў, якія вёў кароль Якуб Першы. Вялікую славу здабылі ў ёй усе мужныя змагары. Але і страты былі вялікія: адзін шляхцюк адбіў пячонкі, упаўшы з воза; два захлынуліся віном у склепе; пяць чалавек абпіліся да смерці. Яны загінулі за радзіму. Забітых агнястрэльнай і халоднай зброяй не было. Параненых было шэсць. Кантужаных атынкоўкаю - тры. Акрамя таго, “кароннаму суддзі” вышэйпамянёная свіння ад’ела вуха. Свінню за гэта раніцаю прысудзілі да страты і з’елі пад чорнай падліваю. Нарабілі брыдкасцей і насваволілі - у ахвоту.
А калі раніцаю Яноўскі, перадаўшы спустошаны маёнтак бадькам, паехаў паўночнай дарогаю разам з Ваўчанецкім (іх памірылі) да караля Якуба, які яго не адпускаў, на паўдзённай дарозе да Яноўшчыны можна было пабачыць павучальны малюнак: цягнуліся шляхам каровы, бэкалі авечкі, везлі на вазах гусей і бочкі віна. Каля вазоў крочылі пахмурныя хлопы Ваўчанецкага.
Пераможаны, згодна з рыцарскім гонарам, сумленна пладіў кантрыбудыю сялянскай худобаю. Сам ён аддаў толькі віно.
Дзядзькі ішлі панурыўшыся, пахмурна гледзячы пад ногі. З хат удякаў пах малака, удякала няпэўная сялянская сытасць
Курыўся дарогаю пыл.
V
Два дні цягнулася святкаванне перамогі ў палады Якуба Першага. Гарэлі плошкі, палалі бочкі са смалою. Ляцелі крык, смех, тупанне аб падлогу. У кароткія хвіліны прасвятлення два разы ездзілі на шлях лавіць падарожных людзей у госці. Спаймаўшы мужыка, аддавалі яго гайдукам, каб тыя задягнулі ў людскую і напаілі там да зялёнага змія.
Калі трапляўся панскі вазок - пераразалі яму конна дарогу, выляталі з-за дрэў, гікалі, хапалі за морды коней, устаўлялі ў колы вялізныя латы, бралі гаспадара ў палон і з пашанаю везлі ў палад, каб не было за сталом пустых крэслаў. А пустых крэслаў ставала ўсё больш і больш. Некаторыя госці захварэлі і не маглі нават рукою варухнуць. Тры загонавыя шляхцюкі ціха сканалі ў задніх пакоях. Адмучыліся.
Яноўскаму ўсё гэта так абрыдла, што ён знікаў з палада і накіроўваўся куды вочы глядзяць, часцей за ўсё да медыкуса. Той таксама піў, але хоць разумнейшым рабіўся ад гэтага. Сядзеў, мачаючы агурок у соль, хрумстаў ім і, утаропіўшы ў сабутэльніка ярасныя вочы, злосна казаў:
– Бязглудзіда! Не краіна, а плод шалёнай фантазіі бога. Вось мінуў чэрвень 1789 года, ліпень стаіць. Мужыкі пуп падарвалі, а тут гуляюць, як быццам заўтра сканчэнне свету. Не грамада, а авечы статак. Вось прыпомні мае словы: яшчэ і новае стагоддзе не настане, а гэтая гнілая дзяржава знікне з зямлі. Не будзе яе, духу не станецца. І модны воўк зжарэ слабага. І хоць бы дзе агеньчык! Па ўсёй зямлі маўчыць хлоп. Жонку яго цяжарную сцёбаюць - ён пану ручкі цалуе, галаву яму прабілі - ён крычыць: “Бадька наш, каралеўская кроў, вядзі!” Душна мне, браде, душна мне. Зусім здохнем, калі хоць дзе-небудзь не запалае.
Яноўскі слухаў яго з дзіўным спакоем. Нібы не яго любую, моцную, вольную дзяржаву лаялі. Нібы зусім не mляхцід ён, а самы звычайны лападь. Словы медыкуса былі як павольна дзеючая атрута. Міхал па-ранейшаму пагарджаў мужыкамі, але і шляхту не мог любіць
– наглядзеўся за гэтыя дні. І гэта было рыцарства, надзея Беларусі, яе блакітная кроў. Паганцы!
К канцу другога дня гулянкі адбылося адразу тры няшчасці: абпіліся да смерці два цыганы і памёр, таксама пасля выпіўкі, той цыган, якому прабілі галаву. Ён быў цыганскі старэйшына і піў ад ганьбы.
У дзень пахавання старэйшыны Яноўскі пайшоў да табара. Дзень быў спакойны, ён дагараў за лясамі чырвонаю стужкай зары, і таямніча вымалёўваліся на гэтым фоне спічастыя цыганскія буданы. Міхал прапусціў момант, калі нябожчыка панясуць у апошні шлях. Ён інсгынктыўна не любіў чужой смерці, як кожны малады. Проста хаделася хоць хвіліну пабыць сярод людзей, якія не п’юць і не сваволяць.
Ён здзівіўся, убачаўшы, што трохі зводдаль ад шатра нябожчыка стаідь невялікі маўклівы натоўп, чарнеючы ў цемры.
Каб не перашкаджаць ім, Яноўскі адышоў у супрацьлеглы бок і сеў у хмызах, ля вялікага дуба. Тут ён бачыў усё, а яго не бачылі.
Хвілін пяць стаяла цішыня. Пасля няпэўны, ледзь чутны голас заспяваў дзіўную гартанную мелодыю. Праспяваў дзве-тры ноты і змоўкнуў. Падхапіў другі жаночы голас і павёў яе, скардзячыся, і зноў змоўк... Трэці, чацвёрты голас... Песня мацнела, але да самага канца заставалася нягучнай. І раптам зноў цішыня.
Толькі тут пабачыў Міхал, што ад пушчы цягнецца дзіўная прадэсія. Людзі, што праводзілі старэйшыну на месца апошняга заспакаення, ішлі гуськом, па адным. Спачатку - цыганы, пасля -цыганкі.
Ля шатра пасіупова пачало разгарадца вогнішча, людзі кідалі ў яго сухія палкі. Доўгая маўклівая змяя павольна набліжалася ад пушчы.
Калі яна прайшла палову дарогі, нехта выліў на вогнішча цэбар вады. Засіпелі галавешкі. І адразу запалала вогнішча ля суседняга шатра. У яго няпэўным святле Яноўскі ўбачыў постадь проставалосай кабеты, якая крочыла насустрач прадэсіі, трымаючы ў руках галавешку са згаслага вогнішча. Хустка на плячах кабеты развявалася ад хуткай хады.
Вось яна падышла да першага, падала яму галавешку. Т ой узяў яе, не аглядаючыся, перадаў цераз плячо наступнаму, а сам вымыў рукі і твар вадою, якую зліла яму з гарлача тая самая кабета. Усе перадавалі галавешку цераз плячо, усе мылі рукі.
Астатняя бабуля, таксама не аглядаючыся, кінула яе на дарогу. Зноў скардзячыся, заспяваў хор. Яноўскі не разумеў слоў, але хваляванне сціснула яму горла.
– Ідзі, ідзі ў свой далёкі шлях, - здавалася яму, спяваў хор.
– Галавешка апошняга вогнішча, забытая на дарозе... Крудяцца, крудяцца колы... Няма спакою, няма адпачынку... Мы едзем, мы едзем, спаўняючы даўні запавет... Далёкая дарога... Ідзі ў той край, дзе скончацца бадзянні, дзе цябе не пакрыўдзяць... Крудяцца, крудяцца колы... Бясконцы, вечны наш шлях.