Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Бязглуздыя парады

Остер Григорий Бенционович

Шрифт:
* * *
Калі мама есьці кліча, Пад канапаю хавайся. Сьцішся там, каб не адразу Тата з мамаю знайшлі. А калі за ногі будуць З-пад канапы валачы, Выдзірайся і кусайся, Усчынай сапраўдны бой. Калі сілаю дастануць І пасадзяць ўсё ж за стол, З кубка выверні гарбату, Вылі на падлогу суп. Рот далонямі зацісьні І са столка падай ўніз. Падкідай уверх катлеты, Хай да столі прыстаюць. І з павагаю празь месяц Людзі скажуць пра цябе: «З выгляду худы і дохлы, А характар - быццам сталь!»
* * *
Калі вырашылі першым Стаць у шэрагах народу, Ні за што не даганяйце Тых, хто сьпераду ідзе. Бо празь пяць хвілінаў з крыкам Рынуцца назад ўсе бегчы, Вы тады натоўп ўзначальце І бяжыце як хутчэй.
* * *
Да бацькоў тваіх у госьці Цёця нейкая прыйшла І дарослыя размовы Вельмі важныя вядзе? Трэба ззаду непрыкметна Падыйсьці да цёці, потым Гучна крыкнуць проста ў вуха: «Стой! Здавайся! Хэнде хох!» І калі са стула цёця Зь перапуду загрыміць І гарбату ці какаву На сукенку разалье, То, напэўна, вельмі гучна Будзе мама рагатаць, Ну а тата ў захапленьні Сам пацісьне вам руку. Потым возьме вас за плечы І кудысьці павядзе. Там, напэўна, вельмі доўга Тата будзе вас хваліць.
* * *
Ты у спэцыяльным сшытку Падрабязна пазначай, Хто каго на перапынку Як далёка пасылаў. Зь кім настаўнік фізкультуры Піў кефір ў спартовай залі І што тата ноччу маме Ціхім голасам шаптаў.
* * *
Калі гострыя прадметы Вам патрапілі на вочы, Пастарайцеся ў сябе іх Як мага глыбей ўтыкнуць. Так на прыкладзе уласным Зможаце пераканацца Ў тым, што гострыя прадметы Трэба ад дзяцей хаваць.
* * *
Да адказу патрабуюць? Што ж, умей трымаць адказ. Не дрыжы, ня хныч, ня мямлі І вачэй не апускай. Скажам, запытала мама: «Хто тут цацкі раськідаў?» Адкажы, што гэта тата З тузінам сваіх сяброў. Ты пабіўся зь меншым братам? Ўсім кажы: «Ён сам пачаў, Біў мяне нагой па шыі, Лаяўся, як той бандыт». Запытаюць, хто на кухні Ўсе катлеты пакусаў - Адкажы, што кот суседскі, А, магчыма, сам сусед. Як бы ты ні нагарэзіў, Падрыхтуй на ўсё адказ. За свае правіны кожны Мусіць тлумачэньне даць.
* * *
Калі вырашылі цьверда Самалёт сагнаць на Захад, Ды ня можаце прыдумаць, Чым пілотаў напужаць, Вы са сьвежае газэты Ім урыўкі пачытайце, І яны куды заўгодна Разам з вамі паляцяць.
* * *
Дражніцца лепш за ўсё з вакна, Зь вялікай вышыні. Няблага з танка падражніць Альбо з браневіка. Калі ж давесьці хочаш ты Людзей да горкіх сьлёз, То файна будзе іх тады Па радыё дражніць.
* * *
Госьць кубак з кавай упусьціў? Ня біце госьця ў лоб. Наліце новы кубак, хай Спакойна каву п'е. Калі яшчэ раз кубак госьць Упусьціць са стала, Дастаньце шклянку і туды Наліце каву зноў. Калі ж ў гасподзе вашай госьць Ўвесь посуд пераб'е, Дык давядзецца за каўнер Гарачай кавы ўліць.
* * *
Калі вас па тэлефоне Нехта дурнем абазваў І, адказу не счакаўшы, Кінуў слухаўку хутчэй, Набярыце тут жа нумар З выпадковых іншых лічбаў І таму, хто вам адкажа, Так скажыце: «Сам дурны!»
* * *
Ты адрэсу роднай школы, Дзе пашэньціла вучыцца, Быццам множаньня табліцу, Добра-добра завучы. І калі ты выпадкова Раптам стрэнеш дыверсанта, Дык яму адрэсу школы Неадкладна назаві.
* * *
Не сумуйце, калі ў школку Выклікаюць раптам маму Альбо тату. Без сумневаў Клічце ўсю сваю сям'ю. Хай прыходзяць дзядзькі, цёткі, А яшчэ - стрыечны брацік, Калі ёсьць у вас сабака, То прыводзьце і яго.
* * *
Калі вырашыў сястрычку Толькі жартам напужаць, А гаротная па сьценцы Уцякае басанож, Значыць, жартачкі такія Не даходзяць да яе, І таму ня варта класьці Ў тапці ёй жывых мышэй.
* * *
Калі з хлопцамі сястрычку Ты застукаў на двары, Не сьпяшайся маме з татам Ўсё пра гэта расказаць. Вось калі бацькі сястрычку Будуць замуж аддаваць, Жаніху шапнеш на вуха Ўсё, што знаеш пра яе.
* * *
Калі раптам за табою Злосны гоніцца натоўп. Распытайся падрабязна, Хто пакрыўдзіў іх і чым, Пастарайся ўсіх суцешыць, Кожнаму параду даць, Толькі бег не запавольвай - Небясьпечна для жыцьця.
* * *
Вы не крыўдуйце на таго, Хто вас рукамі б'е. І не лянуйцеся яму Падзячыць кожны раз За тое, што з апошніх сіл Ён б'е рукамі вас, Хаця у рукі мог бы ўзяць Цагліну ці дубец.
* * *
Сябар твой на нарадзіны Цябе ў госьці запрасіў? Пакідай прэзенты ўдома, Бо спатрэбяцца пазьней. Лепш сядай бліжэй да торта І ні зь кім не размаўляй, Бо пакуль паразмаўляеш, Ўсе цукеркі паядуць. Дробныя бяры кавалкі, Каб лягчэй было глытаць. Не хапай салату жменяй - Ў лыжку ўлезе значна больш. А гарэшкі і цукеркі У кішэню, брат, хавай. Толькі сочыва ня трэба - Цяжка будзе даставаць.
Поделиться с друзьями: