ЖАНРЫ

Чалавек, якi глядзеў на зоркi (на белорусском языке)
Шрифт:

За сенсацыйнай шумiхай нiхто не звярнуў увагi на такую дробязь, як гiбель аднаго чалавека.

I самае галоўнае - нiхто не сказаў i не напiсаў, што загiнуў чалавек, якi глядзеў на зоркi.

* * *

Па палявой дарозе, абапал якой раслi рознакаляровыя краскi, iшоў стары дзед з унукам. Хлапчук амаль не звяртаў увагi на краскi - яго больш цiкавiлi незвычайныя каменьчыкi.

– Дзядуля! Глядзi, якi перламутравы, з чорным бачком!
– захапляўся ўнучак.

– Гэта крэмень!
– тлумачыў дзед.

– А чаму iх так многа на нашай зямлi?
– не супакойваўся хлопчык.

– Даўно, калi яшчэ мой дзед быў такiм хлапчуком, як ты, - пачаў распавядаць стары, - на нашу вёску звалiўся з неба метэарыт. Выбух, кажуць, быў страшэнны, i метэарыт дробнымi кавалачкамi разляцеўся па ўсёй лагойскай зямлi. Магчыма, што кавалачкi крэменю i ёсць часцiнкi таго нябеснага госця, бо крэмень знойдзеш не ўсюды, а толькi ў нас, - закончыў дзед.

– Ой, як цiкава!
– усклiкнуў хлопчык i падняў новы каменьчык з вострымi акрайчыкамi...

Час сцiрае многiя падзеi i iмёны, таму сёння пра Якiма Каваля нi дзед, нi ўнук не чулi i вухам. I толькi колiшнi боскi падарунак - боская iскра, запаленая ў душы Якiма Каваля, працягвае ззяць у ягоных творах.

12
Поделиться с друзьями: