Чорная страла
Шрифт:
З таго часу бруд і кроў гэтай бурнай эпохі цяклі ўбаку ад іх. Удалечыні ад трывог жылі яны ў тым зялёным лесе, дзе ўзнікла іх каханне.
А ў вёсачцы Тэнстол у дастатку і міры, хіба, можа, толькі залішне цешачыся элем і віном, жылі на пенсіі два старыя. Адзін з іх усё жыццё быў мараком і да канца сваіх дзён працягваў аплакваць матроса Тома. Другі, чалавек бывалы, які пабачыў на сваім вяку ўсяго, пад канец жыцця зрабіўся вернікам і набожна сканаў у суседнім абацтве пад імем брата Ганестуса. Так збылася запаветная мара Лоўлеса: ён памёр манахам.
Поделиться с друзьями: