Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Элi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Хэм, - сказала Элi.

– Чую, любая, - азваўся Хэм.

– Хэм, гэты нiгер на мяне глядзiць, - сказала Элi.

Я паглядзеў на яе i на яе мужа.

– Пачакайце хвiлiначку, - сказаў я.

– Каторы, любая, - спытаў Хэм.

– О, божа, - усклiкнула мая сястра.

Я ўстаў.

– Падымайцеся! Уставайце ўсе! Пайшлi!
– я паклаў на стол грошы i ўзяў Элi за руку.
– Iдзём адсюль зараз жа.

– Толькi пасля таго, як я...
– сказаў Хэм.

– Слухай ты, сукiн сын, - сказаў я. Я пацягнуў за сабой Элi, спадзеючыся, што Каралiна ўчэпiцца за Хэма, што яна i зрабiла. Мы хутка выйшлi i зараз жа апынулiся ў таксi. Мы ехалi па Парк-авеню да цэнтра моўчкi, пакуль не апынулiся сярод будынкаў нiжэй 59-стрыт.

– Джым, - сказаў Хэм, - табе не трэ было называць мяне сукiным сынам.

Ведаю, - адказаў я.
– Прабач.

– Ну, калi ты просiш прабачэння, то ўсё ў парадку, - ён выскалiўся ва ўсмешцы.
– Як ты наконт таго, каб усiм паехаць у рэстаран Эль-Марока.

– Нiяк, - адказаў я.

Ну, ўсё ж у парадку, Джым, - сказаў Хэм.
– Я табе ўсё дараваў. Я ўлiчваю тое, што ты занадта доўга жывеш на Поўначы.

– Можа, i так, - адказаў я.

Яны завезлi дадому Каралiну, потым мяне. Я лёг спаць з цвёрдым намерам, што гэта апошняя мая сустрэча з Элi, але калi прыйшла субота, я сеў у машыну i а трэцяй гадзiне сноўдаўся ў нiжняй частцы Парк-авеню, усхваляваны, як хлопчык. Але калi я ўбачыў яе на самой справе, як яна iдзе ўнiз па Парку-авеню на спатканне са мной, зноў стаў дарослы i асцярожны i паехаў прэч, далей ад яе i ад яе бяды, што падарожнiчала з ёю.

12
Поделиться с друзьями: