Гісторыя кахання
Шрифт:
Я забыўся надзець паліто. Праз холад у мяне ажно твар пачаў застываць. Добра… Добра…
— Олівэр, — настойліва паўтарыў бацька, — я хачу табе дапамагчы.
— Джэні памерла, — сказаў я.
— О Божа!.. Як мне шкада, — узрушана прашаптаў ён.
Не ведаю чаму, але тут я згадаў словы, сказаныя мне вельмі даўно адной цудоўнай дзяўчынай, якое ўжо не было.
— «Каханне — гэта калі ні аб чым не трэба шкадаваць», — паўтарыў я іх.
А потым зрабіў тое, чаго ніколі не рабіў пры бацьку, тым больш — у яго на грудзях.
Я заплакаў.
Поделиться с друзьями: