Гары Потэр і Вязень Азкабана
Шрифт:
– Цікава, што ён будзе выкладаць?- спытаўся Рон, пазіраючы на абяскоўлены твар прафэсара.
– Хіба не відавочна, заўважыла Герміёна.- У школе толькі адно вакантнае месца, памятаеш? “Абарона ад Цёмных Мастацтваў”.
За той час пакуль Гары, Рон і Герміёна вучыліся, у іх змянілася ўжо два настаўнікі па Абароне ад Цёмных Мастацтваў, кожны з якіх навучаў роўна год. Былі нават чуткі, што гэтая пасада клятая.
– Спадзяюся, ён здатны на гэта,- з некаторым сумневам прамовіў Рон.- выглядае ён так, бы яго можна забіць адным добрым праклёнам. Але ж...- ён развярнуўся да Гары.- Ты хацеў аб нечым пагаманіць з намі?
Гары паведаміў усё аб спрэчцы містэра ды місіс Візлі і аб тым, што яму паведамілі сам-насам. Калі ён нарэшце скончыў, Рон выглядаў бы аглушаны, а Герміёна заціснула рот рукамі. Але нарэшце яна апусціла іх.
– Сірыюс Блэк збег, каб дабрацца да цябе? Ёечку, Гары... табе трэба быць вельмі вельмі асцярожным. І не лезці у сіло...
– Я ніколі не шукаю бяды,- разлютавана прамовіў Гары,- але што рабіць, калі бяда звычайна шукае мяне!
– Гары, якім жа ёлупам трэба быць, каб самому шукаць, вар’ята які жадае цябе забіць?- пагушкваючыся прамовіў Рон.
Сябры ўспрынялі навіны, горш чым разлічваў Гары.Здавалася Рон з Герміёнай разам страшыліся Блэка больш, чым ён сам.
– Ніхто ня ведае, якім чынам ён збег з Азкабана,- устрывожана прамовіў Рон.- Аніўкога ранней гэта не атрымлівалася. Да таго ж ён быў звышмоцна ахоўваемым вязнем.
– Але ж яны зловяць яго?- сур’ёзным голасам спыталася Герміёна.- То бок, яны ж далучылі да яго росшукаў нават маглаў...
– Што гэта за гукі?- раптоўна спытаўся Рон.
Аднекуль раздаваўся слабы бляшаны свіст. Яны азірнуліся навокал.
– Гэта з тваёй валізы, Гары,- сказаў Рон, падняўся і палез ў багаж. Праз імгненне ён выцягнуў з гарынага адзення Партатыўны Брыдаскоп. Ён шалёна круціўся на далоні Рона і яскрава свяціўся.
– Брыдаскоп?- падняўшыся на ногі, каб лепш бачыць прамовіла Герміёна.
– Ага... але майце на ўвазе, што ён вельмі танны,- сказаў Рон,- і паводзіў сябе гэдак жа, калі я прывязваў яго да нагі Эрал, каб даслаць яго Гары.
– Ты рабіў штось благое ў гэты час?- пранікліва спыталася Герміёна.
– Ані! Папросту... Карацей, мне нельга было выкарыстоўваць Эрал, яна ня здольна для падарожжаў на падобныя адлегласці... але ж трэба было неяк перадаць яго Гары?
– Пакладзі яго назад,- параіў Гары, калі Брыдаскоп засвістаў асабліва пранізліва,- ён можа яго абудзіць.
Хлопчык штурхнуў галавой у бок прафэсара Люпіна. Рон запхнуў прыладу ў адну з жахлівых шкарпэтак дзядзькі Вернана, якая значна патупіла гук і зачыніў валізу.
– Трэба будзе праверыць яго ў Хогсмідзе,- сядаючы на месца заўважыў Рон,- Фрэд з Джорджам казалі мне, што брыдаскопы прадаюцца ў краме “Чараўніцкія інструменты і матэрыялы Дэрвіша і Бэнша”.
– А ці ты шмат ведаеш аб Хогсмідзе,- зацікаўлена спыталася Герміёна,- бо я сама толькі чытала аб ім ў даведніку па немаглаўскіх паселішчах у Брытаніі...
– Лічу што так,- не задумваючыся адказаў Рон,- але я хачу трапіць туды з іншай мэтай: каб нарэшце траціць да “Мядовага Герцага”.
– А што гэта?- спыталася Герміёна.
– Кандытарская,- замроена адказаў Рон,- у якой маюцца ўсе слодычы свету: Перачныя Шатанята – ад якіх дым з рота валіць... ці вязізарныя Шакаладныя яйкі поўныя трускаўковага муса і ўзбітай сметанкі, ці цукровыя пер’і, якія можна смактаць у класе, робячы выгляд што думаеш, аб чым пісаць надалей...
– Але, ці няўжо сам Хогсмід для цябе меньш цікавае месца?- папыталася перавесці тэму Герміёна.- У “Паселішчы ў Гісторыі Чараўніцтва” напісана, што ў 1612 годзе, тамтэйшы шынок быў штаб-кватэраю гоблінскага паўстання, а Лямантуючая Халупа, лічыцца адным з самых небяспечных з зачараваных дамоў ува ўсёй Брытаніі...
– ... і вялізарныя шэрбетавыя шары, якія прымушаюць табе падымацца на колькі цаляў у паветра, пакуль ты іх смактуеш,- працягваў Рон, папросту ігнаруючы тое, што гаманіла Герміёна.
Дзяўчынка азірнулася на Гары.
– Ах, як будзе выдатна выбірацца адчасу са школьнага будынку і вывучаць Хогсмід
– Пэўна так,- маркотна прамовіў Гары,- а як вернешся, будзеш расказваць мне, што ўбачыла.
– Ты гэта аб чым?- спытаўся Рон.
– Таму што сам анікуды не пайду. Дурслі не падпісалі мой дазвол і Фадж адмовіўся.
Рон быў шакаваны.
– Табе не дазволена туды хадзіць? Але... анізашто... МакГонагал, ці хтось яшчэ дасі табе дазвол.
Гары шчыра засмяяўся. Прафесарка МакГонагал – Галава Дому Грыфіндор была самай суворай ў выкананні закону настаўніцай.
– ... а яшчэ мы можам спытацца ў Фрэда з Джорджам, яны ведаюць усе патаемныя выхады з замку...
– Рон!- рэзка абарвала яго Герміёна.- Я лічу што Гары ня трэба ўпотай знікаць з школы пакуль Блэк на волі...
– Так, я ўяўляю адказ прафесаркі МакГонагал, калі я ў яе спытаюся,- тужліва мовіў Гары.
– Пакуль мы з ім,- зухавата сказаў Рон Герміёне,- аніякі Блэк не асмеліцца...
– Вох, Рон, не гавары лухты,- гыркнула Герміёна.- Блэк забіў купу людзей пасярод ажыўленнай вуліцы, дык няўжо ты лічыш, што ён будзе тужыцца падчас нападу на Гары, калі паблізу будзем мы з табой?’
Кажучы гэта, яна пачала развязваць раменчыкі на куфру з Крукшансам.
– Не рабі гэтага!- закрычаў Рон, але было ўжо запозна. Крукшанс скокнуў вонкі, пацягнуўся, пазяхнуў і забраўся на калені да Рона. Камяк ў яго кішэні пачаў дрыжэць і хлопец злютавана адштурхнуў Крукшанса.
– А ну, вэк!
– Рон, ня трэба!- раззлавалася Герміёна.
Рон ўжо збіраўся штось адказаць, але тут прафесар Люпін заварушыўся. Усе засцярожана зірнулі на яго, але прафесар толькі павярнуўся на іншы бок. Ён працягваў спаць, злёгку прыадкрыўшы вусны.
Тым часам Хогвартс Экспрэс мерна павярнуў на поўнач і пейзаж за вакном стаў больш дзікім і цёмным, а аблокі ў небе згусцелі. Вучні гойсалі сюды-туды па вагоне міма дзвярэй іх купэ. Крукшанс знайшоў сабе вольнае месца і сеў звярнуўшы сплясканую мыску да Рона, утаропіўшы свае жоўтыя вочы на яго нагрудную кішэню.
А першай гадзіне ў дзверы пагрукала ведзьмарка, гандлюючая з вазка прысмакамі і ежай.
– Мо нам разбудзіць яго?- абыякава спытаўся Рон хістнуўшы галавою ў бок прафесара Люпіна.- Выглядае ён так, бы яму не пашкодзіла пад’есці.