Гары Потэр і Вязень Азкабана
Шрифт:
“Сардэчна запрашаем вас ў Начны Омнібус, хуткая дапамога для чараўнікоў і ведзьмакоў апынуўшыхся ў цяжкім становішчы. Толькі прагаласуйце стоячы на абочыне сваёй чароўнай палачкай і мы ў стане давесці вас да любога месца ў якое вы пажадаеце. Мае імя Стэн Шунпайк і я ваш кандуктар, гэтым ве...”
Кандуктар раптоўна супыніўся. Толькі зараз ён заўважыў Гары, які працягваў сядзець на зямлі. Хлопчык схапіў сваю палачку і падняўся з зямлі. Падыйшоўшы бліжэй да Стэна Гары заўважыў, што той быў гадоў на пяць старэйшы за яго. На выгляд кандуктару было васямнаццаць ці дзевятнаццаць год, ня больш. Ён меў адтапыраныя вушы і злёгу вуграваты твар.
– Ты што там робіш?- спытаў Стэн, перайшоўшы на звычайную мову.
– Падслізнуўся,- адказаў Гары.
– А якога ты падсізгіваўся?- пасміхнуўся Стэн.
– Хіба я наўмысна,- раздражнённа адказаў хлопчык. Адно калена на джынсах разарвалося, а бок якім Гары паваліўся на тратуар крывеў. Раптоўна ён ўспомніў прычыну свайго падзення і хутка павярнуўся, каб паглядзець, што там было паміж гаражом і плотам. Фары Омнібуса добра асвятлялі гэтае месца, але там ўжо анікога не было.
– Якога ты там згубіў?- спытаўся Стэн.
– Там быў нехта вялізны,- прамовіў Гары, паказваючы на праход,- Падобны на сабаку, толькі вельмі агромістага.
Хлопчык паглядзеў на Стэна, які стаяў з крыху раскрытым ротам. Раптам ён заўважыў, што вочы кандуктара супыніліся на яго шнары.
– А там ў цябе чаго за халера?- раптам спытаўся Стэн.
– Анічога,- шпарка адказаў Гары, хаваючы шнар за валоссем. Калі Міністэрства Магіі расшуквае яго, ён не жадаў палягчаць гэту справу.
– А як абзываць?- не супыняўся кандуктар.
– Нэвіл Лонгботам,- адказаў Гары, назваўшы першае імя прыйшоўшае да галавы,- А, гэты... ну, гэты аўтобус,- хутка працягвал хлопчык, пытаючыся адцягнуць ўвагу Стэна,- ён што, насамрэч куды заўгодна давязець?
– А то,- ганарліва адказаў кандуктар,- мы завязем куды заўгодна, на любую адлеглась, толькі аніпад вадой. Слухай,- з падазронам гледзячы на хлопца спытаўся Стэн,- А ты ці на самой справе нас вызваў, ці як? Ну там, палачку падняў і... ці не?’
– Зразумела,- шпарка адказаў Гары,- Колькі да Лондана?
– Адзінаццаць сіклей,- адказаў Стэн,- за трынаццаць дамо кубак гарачага шакладу, а за пятнаццаць – грэлку і шчотку любога колеру для тваёй пашчы.
Гары пакапаўся ў сваёй валізе, знайшоў там гаманец і працягнуў Стэну колькі срэбнікаў. Потым разам яны пагрузілі ў аўтобус гарыну валізу і клетку Хэдвіг.
Тут не было месц для сядзення, замест іх ля занавешаных фіранкамі вокан стаялі поўтузіна латунных ложкаў. Ля кожнага з іх гарэлі свечкі, асвятляючы абабітыя дрэвам сцены. Маленечкі вядзьмак ў начным каўпаку перакруціўшыся ў сне прамармытаў: “Не, дзякуй, не зараз. Я пакуль марыную лічынак.”
– Падай сюды,- прашапатаў Стэн запхаўшы гарыну валізу пад ложак за крэслам кіроўцы, што сядзеў за рулём.- А гэта наш кіроўца Эрні Пранг. Эрныч, пазнаёмся – гэта Нэвіл Лонгботам
Эрні, які быў пажылым ведзмаком з таўшчэзнымі акулярамі кіўком прывітаў хлопчыка, Гары нервова прыгладзіў сваю фрэзуру і сеў на ложак.
– Панясліся, дзядзька,- сказаў Стэн, прысеўшы ў крэса ля кіроўцы.
Раздаўся аглушальны БУХ і праз імгненне Гары перакуліла назад і ён апынуўся на ложку з-за неверагоднай хуткасці аўтобуса. Выпрастаўшыся Гары зірнуў у цёмнае акно і ўбачыў, што яны зараз едуць па зусім іншай вуліцы. Стэн паглядзеў на збянтэжаны твар Гары з захапленнем.
– Тутака мы былі, калі ты нас вызваў.- сказаў ён,- Мы дзесь у Вэльсе, Эрныч?
– Ну,- адказаў кіроўца.
– А хіба маглы не заўважаюць аўтобус?-спытаўся хлопчык.
– Хто?- ганарліва адказаў Стэн,- Яны хіба ўвогуле чагось заўважаюць? Анібачаць, анічуюць. Ня ўмеюць.
– Хадзі будзіць мадам Марш, Стэн,- сказаў Эрні,- Мы будзем у Абергэйвене праз хвіліну.
Стэн прайшоў міма ложка Гары і праскочыў па лесвіцы на наступны паверх. Гары працягваў глядзець у вакно ўсё больш і больш нервуючыся. Эрні здавалася ўвогуле не карыстаўся стырном. Начны Омнібус ніколі не прытрымліваўся асфальтавай дарогі, але не наштурхоўвася ані на што, таму што ліхтарныя слупы, паштовыя скрыні і сметнікі адскоквалі ў бакі, калі ён да іх набліжался і толькі потым вярталіся на сваё месца.
Стэн спусціўся ўніз суправаджаючы бледна-зялёную вядзьмарку ў дарожнай мантыі.
– Вось так, мадам Марш,- бадзёра прамовіў Стэн, Эрні націснуў на тормаз, ледзь не згрудзіўшы ложкі ў пярэдняй часцы аўтобуса. Мадам Марш паклыпала на вуліцу прыціснуўшы рот насоўкаю. Стэн кінуў ёй услед торбу і з грукатам зачыніў дзверы; раздалося моцнае БАХ і яны зноў панесліся наперад прымушаючы дрэвы сустракаючыеся на іх шляху з жахам адскокваць у бок.
Гары ня мог спаць падчас вандравання на аўтобусе, які едзе роўна, не кажучы пра той, які ўвесь час выбухае і робіць стомільныя скокі. Яго ванітавала штораз, калі аўтобус пачынаў рух. Ён разважаў, аб ты што будзе з ім далей і аб тым ці атрымалася Дурслі вярнуць цётку ў нармалёвы стан.
Стэн разгарнуў экзэмпляр Штодзённага вяшчуна і пачаў яго чытаць высунуўшы язык між зубамі. Вялізная фатаграфія запалатварага чалавека з доўгім пераблытам валоссем павольна міргнула Гары з галоўнай старонкі. Яна паказалася хлопчыку занадта знаёмай.
– Гэты чалавек!- прамармытаў ён на хвіліну забыўшыся аб сваіх праблемаў,- Яго паказвалі па маглаўскіх навінах!
Стэнлі адвярнуўся ад газэты і ўсміхнуўся.
– Сірыюс Блэк,- прамовіў ён ківаючы галавою,- А то ж, пра яго ня будзе ў маглаўскіх навінах, Нэвіл. Ты што ў пячоры жывеш?
Ён моцна засмяяўся убачыўшы ушчэнт здзіўленыя вочы Гары і працягнуў яму першую паласу газеты.
– Цябе трэ паболе чытаць прэсу, Нэвіл.
Гары развярнуў газэтны ліст да святла і прачытаў:
“БЛЭК ПАКУЛЬ НА СВАБОДЗЕ
Сірыюс Блэк – напэўна самы сумна вядомы вязень, з тых што месціліся калі-небудзь у крэпасці Азкабан, па-ранейшаму пазбягае затрымання, падцвердзілі сёння прадстаўнікі Міністэрства магіі.
“Мы робім ўсё магчымае, каб схапіць Блэка,- паведаміў сённяшняй ранніцай у сваім інтэрв’ю міністр па справах магіі Карнэліюс Фадж,- і просім вядзьмарскую супольнасць супакоіцца.”
Міністр ужо быў падвергнуты крытыке з боку Сусветнай Федэрацыі Ведзьмакоў за інфармаванне маглаўскага прэм’ер-міністра аб гэтай праблеме.
“Я сапраўды павінен быў гэта зрабіць і вы дастаткова добра ведаеце,- паведаміў раздражнённы міністр.- Блэк- вар’ят. І ён небяспечны для любога чалавека, які сустрэнецца на яго шляху, як для чараўніка, так і для магла. Са свайго боку прэм’ер упэўніў мяне, што не раскрые сапраўдную сутнасць Блэка. І будзем аб’ектыўнымі, хто яму паверыць, нават калі ён гэта паведаміць?”