Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Калека

Купала Янка

Шрифт:

XII

Гэтак правіў у карчомцы Раз убогі, Куксай званы, Мала меў чаго ў хатомцы I быў так не зусім п'яны. Яго слухалі цікава, Праўды шмат ад яго чулі. Кожны бачыў, як крывава Можа доля справіць гулі. Зь дзесяць год таму па дровы Ехаў неяк я зімою, Мала грэў і кажух новы, Трос, як лістам, сівер мною. Еду… Дзе крыж ля дарогі, Штось відаць, як хто лёг спаці, Глянуў.. Мёртвы Кукса ўбогі… Так жыцьцё ён скончыў, браце.
12
Поделиться с друзьями: