Кавалак дрэва (на белорусском языке)
Шрифт:
Нейкае iмгненне ён сядзеў, тупа ўтаропiўшыся на парашок. Потым узяў трубку.
– Мэт'юд, - сказаў ён, - падключайцеся хутчэй.
– Шчоўкнула, i ён набраў другi нумар.
– Ало, прапускны пункт, слухайце ўважлiва: у любую хвiлiну можа з'явiцца мужчына, вы яго ведаеце, гэта сяржант Холмз, спынiце яго, падстрэльце яго, калi што якое - забiце, нiякiх пытанняў, забiце, як сабаку, зразумела, гэта я загадваю! Так, забiце яго, зразумела?!
– Але, сэр, - данёсся разгублены голас з другога канца провада, - я не магу, я проста не магу...
– Як разумець - не магу, чорт вазьмi!
– Разумееце...
– маўчанне. Толькi цяжкае дыханне паставога ў трубку.
Чыноўнiк затрос тэлефон.
– Слухайце мяне, увага, прыцэлiцца!
– Я нiкога не магу забiць, - сказаў паставы.
Чыноўнiк упаў ў крэсла. Iмгненне ён сядзеў, задыхаючыся ў страшэнным трызненнi. Там, знадворку - ён гэта ведаў без лiшнiх слоў, без позiрку склады са зброяй асыпалiся мяккiм чырвоным iржавым пылам, самалёты ў клубах рудой iржы адляталi ў нiкуды, а танкi, як дыназаўры, пагружалiся, марудна пагружалiся ў расплаўлены асфальт (цi не пра гэта гаварыў сяржант?), асядалi ў ямах дзёгцю. Грузавiкi, быццам мыльныя бурбалкi, лопалiся ў жоўтым iржавым дыме, i толькi непатрэбныя цяпер шафёры ды шыны ўперамешку валялiся ўздоўж дарог.
– Сэр...
– сказаў паставы, якi бачыў усё гэта, - о, госпадзi...
– Ало, ало!
– закрычаў Чыноўнiк.
– Бяжыце за iм, даганiце, задушыце рукамi, забiце кулакамi, паламайце яму рэбры, забiце да смерцi, рабiце што хочаце, толькi забiце! Зараз я буду ў вас.
– I ён павесiў трубку.
Машынальна высунуў нiжнюю шуфляду ў стале, дзе ляжаў службовы пiсталет. У новай скураной кабуры засталася толькi жменька рудой iржы. Ён вылаяўся i куляй вылецеў з пакоя. На хаду схапiў крэсла. Дрэва, падумаў ён, добрае, старое дрэва, добры, стары клён. Двойчы ён ударыў крэслам аб сцяну, i тое паддалося. Потым ён схапiў ножку i сцiснуў у руках.
Твар яго палаў, дыханне з хрыпам вырывалася з разяўленага рота. Ён прымерыўся ножкай.
– Выдатна, чорт вазьмi, наперад!
– зароў ён.
I з крыкам выскачыў, шалёна бразнуўшы дзвярыма.