ЖАНРЫ

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Жаба пражыла ў канаве восем дзён i восем начэй. Яды хапала ўволю. А на дзевяты дзень рашыла: "Уперад! Жыццё цудоўнае! Як добра вылезцi з калодзежа, пасядзець у крапiве, прапаўзцi па пыльнай дарозе i адпачыць у сырой канаве. Але ўперад! Трэба шукаць сяброў!.."

I жаба зноў кiнулася падарожнiчаць.

Яна пераадолела поле. Даскакала да вялiкай сажалкi, зарослай чаротам. У зараснiку яе сустрэлi мясцовыя жабы, спыталi:

– Вам тут не вельмi сыра?.. Мы вам рады. Будзьце як дома...

Вечарам госцю запрасiлi на дамашнi канцэрт. Вячэрай не частавалi, затое напiткi былi бясплатныя - цэлая сажалка, пi на здароўе!

Той жа ноччу маленькая жаба пайшла падарожнiчаць далей. Ёй падабалiся зоркi, малады месяц, высокае неба, а ўдзень - сонца на iм. Але для сябе яна ўвесь час паўтарала:

– Я нiбыта ўсё яшчэ ў калодзежы. Толькi ён значна большы за той, у якiм я жыла. А мне трэба ўзняцца ўверх, да самага сонца!

Аднойчы маладой жабе падалося, што месяц цi сонца - гэта проста вялiкiя вёдры. Нехта некалi апусцiць iх да яе, i яна падымецца высока-высока ў неба. Ах, якое там святло, якi бляск! Нават самы каштоўны камень не ззяе так зырка, як сонца. Уперад, да шчасця!

I калодзежная жаба скокнула так далёка, як не ўсялякая жаба здолее, i апынулася на прасёлачнай дарозе. Вакол жылi людзi. Усюды былi сады i агароды. Жаба прыпынiлася адпачыць пад капустай. Агледзелася наўкол i зрабiла новае адкрыццё:

– Ах, якi вялiкi свет i як цiкава ў iм! Колькi ўсялякiх дзiўных стварэнняў у свеце! Не трэба толькi седма сядзець на адным месцы.

I яна скокнула ў агарод, зноў квакнула:

– Ах, якая тут зелянiна! Якi цуд!

– Яшчэ б!
– адгукнуўся вусень, якi сядзеў на капусным лiсце.
– Мой лiст самы вялiкi! Ён закрывае паўсвету. Але мне добра на iм!

– Ко-ко-ко!
– пачула жаба.

Да капусты наблiжалiся куры. Адна, якая iшла ўперадзе, адразу прыкмецiла вусеня на капусным лiсце i нацэлiлася клюнуць яго. Але вусень звалiўся на зямлю i давай выгiнацца, курчыцца.

Курыца зiрнула на зялёнага чарвяка адным вокам, пасля другiм. Яна не разумела: да чаго гэтыя крыўляннi. "Гэта ён не ад добрай волi", - падумала курыца i падрыхтавалася клюнуць яго яшчэ раз. Але жаба, якая ўсё гэта бачыла, раптам праявiла смеласць i скокнула прама на крыўдзiцельку.

– Ах вось як, ды ў вусеня тут заступнiца! Зiрнiце, якая пачвара, - пачала кудахтаць курыца i адвярнулася.
– Вельмi мне патрэбен гэты зялёны аб'едак. Ад яго толькi ў горле пяршыць...

Усе куры пачулi сваю сяброўку i пайшлi з агарода. А вусень раптам сказаў:

– Вось як я выкруцiўся! Я такi! Але самае цяжкае наперадзе: як узлезцi на капусны лiст? Дзе ён?

Маленькая жаба падскочыла ад радасцi. Яе нязграбнасць дапамагла вусеню, адпудзiла ворагаў. Яна хацела i цяпер дапамагчы яму. Але той ганарлiва заявiў:

– Што вы, я сам вывернуўся ад курыцы. А на вас жудасна, нават непрыемна пазiраць. Пакiньце мой дом. О, я чую пах капусты! Толькi трэба залезцi як мага вышэй.

"Так, так, вышэй, - падумала жаба.
– Бач, i вусеню хочацца наверх, як i мне. Проста ён цяпер не ў настроi. Перапалохала курыца. Усiм нам хочацца вышынi!"

Жаба задрала галаву ўгору i ўбачыла на даху сялянскай хаты вялiзнае буслiнае гняздо. Бусел i буслiха без стомы пра нешта клекаталi.

– Як яны высока жывуць!
– здзiвiлася жаба.
– От бы залезцi да iх!

А ў той хаце жылi два студэнты. Адзiн быў паэт, пiсаў вершы. Другi бiёлаг, вывучаў прыроду. Абодва яны былi вясёлыя i добрыя.

– Глядзi, выдатны экземпляр жабы, - сказаў бiёлаг.
– Можна было б яе злавiць i заспiртаваць для навукi.

– У цябе ўжо ёсць дзве, - запярэчыў паэт.
– Пакiнь яе, хай цешыцца жыццём.

– О, якая яна гарэза, проста цуд!
– не супакойваўся вучоны.

– От калi б я быў перакананы, што ў галаве гэтай жабы ёсць каштоўны камень, - сказаў паэт, - тады i я пагадзiўся б разрэзаць яе для навукi.

– Каштоўны камень у жабы!
– засмяяўся сябар.

– А што? Мне падабаецца народнае павер'е, нiбыта ў галаве жабы, брыдкай жывёлiны, часта схаваны каштоўны камень. Гэта можна аднесцi i да людзей. Прыгадай Эзопа! Брыдкi карлiк, а якi разумны! З iм раiлiся вялiкiя вучоныя...

Жаба не ўсё разумела, пра што гаварылi маладыя людзi. Яе зацiкавiла размова ў буслiным гняздзе. Бацька-бусел даводзiў сваiм дзецям:

– Чалавек - самая фанабэрыстая жывёлiна. Любiць пагаварыць, пахвалiцца багаццем сваёй мовы. А варта яму пераехаць у iншае месца, ён ужо не разумее суседа. От наш клёкат зразумелы ўсюды: у Данii, у Егiпце... Эх, людзi! Яны нават лятаць не ўмеюць.

"Якая цудоўная прамова!
– падумала маленькая жаба.
– Вiдаць, той бусел вельмi знакамiты. I так высока сядзiць!"

Раптам бусел развёў крылы i ўзляцеў з гнязда. Жаба зноў пазайздросцiла яму: "Як ён плавае ў паветры!"

Яна чула, як буслiха ў гэты час расказвала дзецям пра далёкую i цёплую краiну Егiпет, пра цудоўную раку Нiл. I ёй вельмi захацелася самой пабываць там.

– Хай бы буслы ўзялi мяне з сабой!
– сказала жаба.
– Гэта куды прыемней, чым насiць у галаве каштоўны камень!..

А каштоўны камень якраз i быў схаваны ў яе. Толькi не ведала пра гэта жаба-падарожнiца. Ёй хацелася аднаго: скакаць ўперад i падняцца высока!

Нечакана падышоў да жабы сам бусел. Ён ляцеў, убачыў яе ў траве, апусцiўся i схапiў небараку. Ды не вельмi далiкатна. Дзюба яго сцiснулася, у жабiных вушах засвiстаў вецер. Гэта было не вельмi прыемна, але ж яна была ўверсе. Яе неслi ў Егiпет! Вочы ў жабы зазiхацелi, з iх пырснулi iскры, яна крыкнула на ўсё наваколле:

– Квак-ах!

Гэта былi апошнiя словы маленькай жабы.

А дзе ж яна дзелася сама? Сакрэт просты, калi вы ведаеце, чым любяць ласавацца буслы.

Толькi не хочацца верыць, што бусел разам з жабай пракаўтнуў i каштоўны камень. Ён, вiдаць, вылецеў з яе вачэй разам з зыркiмi iскрамi. Яго падхапiлi сонечныя промнi. I занеслi на само сонца. А мо схавалi яшчэ дзе-небудзь? Давайма, сябры, шукаць каштоўны камень. Не стамляйцеся радавацца жыццю, кожны дзень рабiце для сябе ўсё новыя i новыя адкрыццi.

А цяпер падумайце: што ў гэтай казцы выдумка, а што - праўда?

Поделиться с друзьями: