Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вось бачыш, якое вялiкае падарожжа мы зрабiлi, - сказаў камiнар.
– А маглi ж бы i зусiм не кратацца з месца!

– Толькi б удалося адрамантаваць дзядулю!
– уздыхнула пастушка.
– Дорага гэта будзе каштаваць?

I старога кiтайца адрамантавалi - у гэтым прымала ўдзел уся сям'я. Спiну яму склеiлi, у горла ўставiлi планку, i ён стаў зусiм як новы, толькi хiтаць галавой ужо не мог.

– Пэўна, вы замнога ўявiлi аб сабе ды заганарылiся з таго часу як разбiлiся, - сказаў кiтайцу казланогi обер-унтэр-генерал-капiтан-сяржант.
– А я ўсё-ткi не бачу, чым тут ганарыцца. Ну дык што ж? Цi выдасце вы яе за мяне?

Тады камiнар i маленькая пастушка ўмольна паглядзелi на старога кiтайца, баючыся, як бы ён не матлянуў галавой. Але кiваць ён ужо не мог, а расказваць пры пабочных пра тое, што яму ўставiлi планку ў горла, было непрыемна.

З таго часу абедзве фарфоравыя фiгуркi так i стаялi побач, дабраслаўляючы планку ў дзедавым горле i працягваючы кахаць адно другое, пакуль не разбiлiся.

ПРЫНЦЭСА НА ГАРОШЫНЕ

Жыў-быў прынц. I марыў ён ажанiцца на сапраўднай прынцэсе.

Аб'ехаў увесь свет. А такой нявесты, якой жадаў, не сустрэў. Так i вярнуўся дамоў нi з чым. I вельмi бедаваў, бо дужа яму хацелася сустрэць сапраўдную прынцэсу.

Аднойчы вечарам разгулялася непагадзь. Маланкi блiскалi раз-пораз. Гром грымеў. Дождж лiў як з вядра. Жах што рабiлася!

Раптам у гарадскую браму нехта пастукаў. Сам кароль пайшоў адкрываць.

Каля брамы стаяла прынцэса. Вада збягала з яе валасоў i адзежы прама ў чаравiкi. Адтуль выцякала на зямлю. Божа, на што была падобна тая дзяўчына! А яна запэўнiвала, што з'яўляецца сапраўднай прынцэсай.

"Ну, пра гэта мы хутка даведаемся", - падумала старая каралева. Але нiчога нiкому не сказала. Пайшла ў спальню. Зняла з ложка ўсе матрацы i падушкi. На дошкi паклала гарошыну. А зверху гарошыны паслала дваццаць матрацаў i дваццаць пярын.

У гэту пасцель i паклалi прынцэсу на ноч.

Ранiцай у яе спыталi, як яна адпачывала.

– Ах, вельмi кепска!
– сказала прынцэса.
– Я нават вачэй не звяла. Бог ведае што ў мяне была за пасцель. Я ляжала на нечым такiм цвёрдым, што ўсё маё цела цяпер у сiняках. Жудасна!

Тут усе i зразумелi, што яна была сапраўднай прынцэсай. Адчула гарошыну праз сорак матрацаў i пярын! Такой далiкатнай асобай магла быць толькi сапраўдная прынцэса.

I прынц ажанiўся на ёй. Цяпер ён быў перакананы, што бярэ сапраўдную прынцэсу.

А гарошыну здалi ў музей. Яна мо i цяпер там ляжыць, калi хто не ўкраў яе.

Ведай, гэта гiсторыя - чыстая праўда!

ГОЛЫ КАРОЛЬ

Даўным-даўно жыў-быў на свеце кароль. Ён так любiў прыбiрацца, што трацiў на новую адзежу ўсе свае грошы. Парады, тэатры, загарадныя прагулкi яго цiкавiлi толькi тым, што можна было лiшнi раз паказацца ў новым уборы. На кожную гадзiну дня быў у яго асобны ўбор.

У сталiцы таго караля жылося вельмi весела. Амаль штодня туды наведвалiся замежныя госцi.

I вось аднаго разу прыехалi два ашуканцы. Яны выдалi сябе за ткачоў i сказалi, што могуць вырабiць такую цудоўную тканiну, якой не ведаў яшчэ свет. Нiбыта яна, апроч незвычайных малюнкаў i расфарбовак, робiцца нябачнай для кожнага, хто не на сваiм месцы альбо безнадзейна дурны.

Каралю спадабалася прапанова ашуканцаў. Ён прыняў iх, даў багата грошай, загадаў тут жа ўзяцца за справу. Падумаў кароль: "Вось гэта будзе ўбор! Адразу даведаюся, хто з маiх саноўнiкаў не на сваiм месцы, хто з iх разумны, а хто дурань".

Самазванцы-майстры паставiлi два ткацкiя станкi i пачалi рабiць выгляд, што руплiва працуюць. А на станках, каб вы ведалi, нiякай пражы не было. Хаця яны i патрабавалi для працы найтанчэйшага шоўку i найчысцейшага золата. Усё гэта хавалi ў кiшэнi, а самi праседжвалi за пустымi станкамi зранку да ночы.

Каралю вельмi хацелася паглядзець, якая ж тканiна атрымлiваецца ў майстроў. Але ён прыгадаў пра яе чароўныя якасцi i вырашыў праверыць свайго старога мiнiстра. Падумаў пры гэтым: "Мiнiстр разумны, з годнасцю займае сваё месца. Ён добра разгледзiць тую тканiну".

I вось стары мiнiстр увайшоў у залу, у якой за пустымi станкамi сядзелi ашуканцы.

"Божа, памiлуй!
– падумаў мiнiстр.
– Я нiчога не бачу". Але ўслых не адважыўся сказаць такое.

Ашуканцы паважлiва папрасiлi яго падысцi блiжэй да станка i сказаць, як яму падабаюцца ўзор i фарбы тканiны. Бедны мiнiстр, як нi ўзiраўся, нiчога не бачыў. Ды i бачыць не мог.

I зноў падумаў: "Божа, няўжо я такi дурны? Ратуй божа, каб нiхто пра гэта не даведаўся. Не, нельга прызнавацца, што я не бачу тканiны!"

– Што ж вы нiчога не гаворыце нам?
– спытаў адзiн з ткачоў.

– О, гэта вельмi мiла!
– адказаў мiнiстр.
– Якi ўзор, якiя фарбы! Так, так, я паведамлю каралю, што мне надзвычай спадабалася ваша праца!

– Рады старацца!
– сказалi ашуканцы.

I яны сапраўды старалiся. Пачалi патрабаваць яшчэ больш грошай, шоўку, золата. Забiралi сабе ўсё, а каля пустых станкоў сядзелi толькi для выгляду.

Паслаў кароль да ткачоў свайго новага саноўнiка. Даручыў яму паглядзець, цi хутка будзе закончана праца. З iм, прыстойным служкам караля, адбылося тое, што i з старым мiнiстрам. Ашуканцы абвялi i яго вакол пальца. I ён давёў каралю, што вельмi чароўную тканiну вырабляюць ткачы.

Хутка ўвесь горад загаварыў пра таямнiчую тканiну, з якой будзе зроблены новы каралеўскi ўбор.

Тут ужо i самому каралю закарцела зiрнуць на дзiва. З цэлай свiтай прыдворных ён заявiўся ў майстэрню да хiтрых ашуканцаў.

– Цуд! Цi не праўда?
– наперабой закрычалi пабываўшыя ўжо тут чыноўнiкi. Якi малюнак?.. А фарбы?..

I яны паказвалi пальцамi на пустыя станкi, як бы самi бачылi там нешта.

"Што за глупства!
– падумаў кароль.
– Я нiчога не бачу! Неверагодна, няўжо i я такi бязглузды, як мае мiнiстры?.. Тады не быць мне каралём. А гэта горш за ўсё..."

– О, вельмi, вельмi мiла!
– сказаў урэшце кароль.
– Я ўхваляю!..

I ён задаволена пахiтваў галавой, разглядваючы пустыя станкi. Не хацеў прызнацца, што не бачыць таго, што бачаць яго мiнiстры.

Тут ужо i свiта караля ў адзiн голас пачала паўтараць:

– Вельмi, вельмi мiла!.. Зрабiце, ваша вялiкасць, з гэтай тканiны касцюм для блiжэйшай урачыстай працэсii.

Усе былi ў такiм захапленнi, што кароль раздобрыўся i ўзнагародзiў ашуканцаў рыцарскiмi крыжамi i надаў iм званне прыдворных ткачоў.

Поделиться с друзьями: