Кiрмаш у Нэйi
Шрифт:
Я ведаю, што з гэтага часу Нэлi Банiвэ гаворыць пра мяне з iронiяй i нават з некаторай варожасцю. Наш сябар Ламбер-Леклерк нейк раз пры ёй назваў мяне магчымым кандыдатам на пасаду прэфекта дэпартамента Сены. Яна зрабiла грымасу i са здзекам прамовiла:
– Мафра? Ды вы што! Ён вельмi мiлы, але пазбаўлены ўсякай iнiцыятывы. Не ведае сам, чаго хоча.
– Нэлi гаворыць праўду, - пацвердзiў Банiвэ.
I я не патрапiў у кандыдаты.
Пераклад: Юрка Гаўрук
Поделиться с друзьями: