Крумкачоў гай (на белорусском языке)

ЖАНРЫ

Поделиться с друзьями:

Крумкачоў гай (на белорусском языке)

Шрифт:

Антон Алешка

Крумкачоў гай

У пачатку трыццатых гадоў уся Жорнаўка ўступiла ў калгас, а Спiрыдон Ворка не захацеў.

– Не пайду!
– сказаў ён.

Да самай вясны яго ўгаворвалi i свае i чужыя людзi, што прыязджалi ў сяло.

– Не пайду!
– чулася ў адказ.

За гэта Ворку празвалi Дзiкуном.

Неяк перад самай пасяўной сабралi сход i пастанавiлi: Спiрыдону, як адзiнаму аднаасобнiку, выразаць з агульнага калгаснага поля яго гектары на краi Арабоўнiка, што быў за тры кiламетры i межаваў з землямi суседняга сяла.

Брыгадзiр Данiк Васiль назаўтра ж па самыя вуглы адмераў яго агарод i далучыў да калгаснага поля, на якiм брыгада сеяла ячмень.

Ворка пабыў аднаасобнiкам да восенi i занёс заяву ў праўленне калгаса.

Што ён амаль цэлы год не ўступаў у калгас, людзi даўно забылi, а мянушка Дзiкун так прыстала да яго, што ўсё сяло звала яго толькi Ворка Дзiкун.

Данiк Васiль пабыў брыгадзiрам два гады, а пасля стаў радавым калгаснiкам. Сустракаўся з Воркам на вулiцы, на полi, вiтаўся за руку. У Воркi ж Дзiкуна крыўда на былога брыгадзiра i суседа так запяклася на сэрцы, што непакоiла аж да гэтага лета.

Ворка Дзiкун ужо быў у гадах, але нiколi не галiўся. Ён збольшага падстрыгаў ножанкамi рыжаватую бараду i вусы, i галава яго выдавала круглай, як у ката. I вочы яго, маленькiя такiя i хiтрыя, адсвечвалi нейкiм халаднаватым жаўтлявым святлом.

Быў ён незвычайна цiкаўны чалавек, i нiшто не праходзiла мiма яго вока. У калгасе рабiў цягавiта, гаспадарлiва, як усе жорнаўцы.

У першы дзень вайны жорнаўцы прызыўнога ўзросту - разам з iмi i Данiк Васiль - пайшлi ў ваенкамат i ў сяло не вярнулiся.

Ворка Дзiкун выбраўся на зборны пункт толькi назаўтра i ўжо праз тры днi ў поцемках, стаiўшыся, стаяў каля сваiх варот на агародзе i пазiраў на захад, што паблiскваў малiнавымi сполахамi ад узрываў i пажараў.

Нямецкiя танкi па шашы iшлi на Бабруйск.

Болей за месяц Ворка Дзiкун нiдзе не паказваўся, а калi наўкола зацiхла стралянiна, агледзеўся, i ягоная цiкаўнасць узяла сваё. Захацелася паглядзець, што асталося ад горада, якi гарэў аж чатыры днi.

Аднойчы ранiцай ён апынуўся на шашы, падняў руку, i нямецкая машына падвезла яго да горада.

Ворка абыйшоў выбiты i спалены горад, спынiўся насупроць памяшкання былога райвыканкома, якое цудам захавалася. Каля самага ганка стаялi тры машыны, у калiдоры тырчаў салдат з аўтаматам.

"Немцы тут абжываюцца", - падумаў ён i павярнуў ужо iсцi назад, як на ганку пачулiся крокi.

– Дзiку-ун!
– пазваў грубы голас.
– Пачакай!

Твар у Воркi адразу загарэўся. Яго ў сяле нiхто не адважваўся так называць у вочы, а гэта нехта ў горадзе крычыць на ўсю вулiцу.

Збегшы з ганка, да яго iшоў здаравенны мужчына.

– Дзiкун!
– сказаў ён, моцна пацiснуўшы руку Ворку.
– Што? Не пазнаў?

– Здароў, чалавеча!
– Ворка ўбачыў перад сабою Змiцера Бойку з суседняй вёскi Падлессе. Яны калiсьцi часта сустракалiся ў засценку ў Лявонавай Волькi. Аднак Волька нi таму, нi другому не дасталася. У пачатку калектывiзацыi Змiцер кудысьцi з'ехаў. Iшла чутка, што ён сеў за кражу. Праўда гэта цi не, не папытаешся цяпер.

Змiцер тым часам усмiхнуўся.

– Даўно ж мы з табой не бачылiся...

– Даўнавата, браце.

Ворка Дзiкун не ведаў, як быць. Цяпер такi час, што трымай вуха востра.

– Што ў вашым сяле чуваць?
– дапытваўся Бойка.

– А нiчога. Жывём.

– Мужчын многа ў сяле асталося?

– Не сказаць каб. Многа змабiлiзавалi.

– Змабiлiзавалi... Самi пабеглi даганяць.
– Змiцер пiльна паглядзеў у твар Ворку Дзiкуну.
– Ты ж от дома. Маладзец. Ну, а тыя, што дома асталiся былi, не збеглi ў лес?

– Не чутно нешта.

– Ты ды каб не чуў...
– усумнiўся Змiцер.

Ворку Дзiкуна ў гэты момант нiбы за язык пацягнулi.

– Здаецца...

– Ну-ну...

– Данiка Васiля знаў?

Што брыгадзiрам быў i табе мянушку выдумаў?

– Але. Самога то дома няма, а сын Мiкола, з сухой рукой, то, мабыць, ноччу кудысьцi ходзiць. У лес цi за лес, а мо на дарогу. От так, браце.

Змiцер пляснуў рукамi па сцёгнах, задаволена пацёр далонямi.

– Сёння ён дома?

– Дома.

Ворка Дзiкун сказаў пра Данiка Мiколу пад гарачую руку з-за крыўды на бацьку, а пасля адумаўся. Ён глянуў на памяшканне райвыканкома i хацеў штосьцi сказаць.

– Чаго так глядзiш? Тут ужо не рэвэка, а камендатура. I я ў гэтым доме маю канцыляру, - падмiргнуў Змiцер.
– Прашу заходзiць.

– Няхай ужо як будзе патрэба.

– А цяпер што? Няма iнтэрасу?

Ворка пацiснуў плячамi. Ён не вельмi разумеў, куды хiлiць Змiцер.

– Я знаю цябе як добрага гаспадара. I немцы такiх таксама любяць. Ферштэен? А калi трэба будзе што-небудзь, то не саромейся. Заходзь.

Ворка насцярожана аглядаў на Змiцеры нямецкi кiцель.

– Добра, - паабяцаў ён.

Не паспеў Ворка вярнуцца дадому, як немцы ўжо забралi Мiколу. У канцы сяла сабралiся людзi, да натоўпу далучыўся i Ворка Дзiкун, бедаваў разам з усiмi, крычаў, што Мiкола Данiк зусiм хворы i цiхманы чалавек.

Назаўтра, паснедаўшы, Ворка выйшаў на вулiцу i стрэў з возам снапоў старога Петрыка.

– Бог помач!
– сказаў Ворка.

– Нешта нiякай помачы ад яго, адна немач, - адказаў Петрык.

– Возiш, стары, сабе снапы, а я?
– азiрнуўся Ворка на ўласную сядзiбу. Нi стопкi, нi гуменца. Пуста. Усё забраў Данiк...

– Каторы Данiк?

– Не малады ды хворы, а стары, Васiль...

– Хто старое спамяне, таму асцюк у вока, - сказаў Петрык.
– Трэба, чалавеча, забываць ранейшыя крыўды. Такая ў нас калатэча!

– Я без крыўды. Дзе там!
– азваўся Ворка Дзiкун.
– Убачыў, што вязеш снапы, то i сказаў. Ведама, у цябе ёсць куды везцi, на тваёй сядзiбе стаiць гуменца.

Петрыкава гумно сапраўды ацалела. Там ляжаў калгасны iнвентар. Гумны ж суседзяў i Воркава разабралi, як будавалi цялятнiк.

Книги из серии:

Без серии

Комментарии: