Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Шрифт:

– Гадоў?

Стары, падобна было, з нейкай натугай здзiвiўся i, здаецца, упершыню за вечар адарваў свой пакутлiвы позiрк ад ледзьве прыкметнай у прыцемках лясной лiнii берага.

– Ага, гадоў? Гэта ж дваццаць пяць год мiнула, галава яловая.

Грымаса глыбокага болю зморшчыла старэчы твар чалавека, вусны яго зусiм па-дзiцячы крыўдлiва скрывiлiся, вочы хуценька зацепалi, i погляд разам патух. Вiдаць, толькi цяпер да азмрочанай яго свядомасцi пачаў марудна даходзiць увесь страшны сэнс яго шматгадовай памылкi.

– Дык гэта... Дык гэта як жа?..

Напяўшыся ўвесь у якiмсь намаганнi, ён, мабыць, хацеў i не мог выказаць нейкую важную сваю думку, i ад гэтага непасiльнага напружання позiрк яго стаў нерухомы, страцiў усякi сэнс i зышоў з таго берага.

– Я табе кажу: кiнь гэтыя забаўкi, - корпаючыся ля вудаў, пераконваў унiзе Каламiец.
– Рабят не дажджэшся. Амба абодвум. Ужо дзе-небудзь i костачкi згнiлi. Ось так!

Стары маўчаў, як глухi. Заняты сваей справай, змоўк i Каламiец. Змрок блiзкае ночы хутка паглынаў бераг, хмызняк; з прырэчных равоў папаўзлi шэрыя космы туману, лёгкiя дымчастыя струменi яго пацягнулiся над цiхiм плёсам. Хутка цямнеючы, рака губляла свой дзённы бляск, змрочны той бераг шырока перакулiўся ў яе глыбiню i залiў рачную паверхню гладкай блiшчастай цемрай. Землечарпалка перастала грукатаць, зрабiлася зусiм глуха i цiха, i ў гэтай цiшынi тоненька i нясмела, як з невядомае далёкай далечы, дзынкнуў маленькi званочак донкi. Захлябаўшы па камянях падэшвамi гумовых ботаў, Каламiец кiнуўся да крайняй на беразе вуды i таропка заматляў рукамi - пачаў даставаць з вады лёску. Ён не бачыў, як Пятровiч на абрыве трудна падняўся, хiснуўся i згорблена, моўчкi падаўся кудысь - прэч з гэтага берага.

Напэўна, у цемры стары недзе размiнуўся з Юркам, каторы неўзабаве паявiўся на абрыве, кiнуў пад ногi траскотнае бярэма галля - вялiкае бярэма побач з маленькай вязанкай Пятровiча.

– А дзе дзед?

– Глядзi, якога ўзяў!
– пачуўшы сябра, бадзёра загаварыў пад абрывам Каламiец.
– Колбiк што трэба! Паўкiла пацягне.

– А дзе Пятровiч?
– адчуўшы нядобрае, паўтарыў сваё пытанне Юра.

– Пятровiч? А хто яго... Пайшоў, мабыць. Я сказаў яму...

– Як?
– аслупянеў на абрыве Юра.
– Што ты сказаў?

– Усё сказаў. А то водзяць за нос. Падтакваюць...

– Што ты нарабiў? Ты ж прыкончыў яго!

– Ды ўжо ж - прыкончыў. Жывы будзе!

– От жа калун! От жа тумак! Я ж табе казаў! Яго ж тут бераглi ўсе! Ашчаджалi. А ты?..

– Што там ашчаджаць! Хай праўду ведае.

– Такая праўда яго даканае. Яго ж сыноў абодвух забiлi ў блакаду. А перад тым ён iх сам вунь туды на лодцы адвёз. I чакае.

– Чаго ўжо чакаць?

– А што ж, лепш не чакаць? Як жа тады жыць? Эх ты!

– Ну ладна, ладна...

– Ды не ладна! Пайшоў ты, ведаеш куды! Дзе мой рукзак?

Пад завалочаным цемрай абрывам пачуўся цiхi стук камянёў пад нагамi, рэзкi лязг ланцуга па гулкай абшыўцы лодкi i неўзабаве некалькi крокаў, якiя хутка зацiхлi ўначы. Над берагам запанавала цiшыня. Ледзьве пабляскваючы аспiднай паверхняй, цякла ў вечнасць рака, i паступова ў розных мясцiнах на нябачных у змроку яе берагах, блiзка i далека загаралiся кастры рыбакоў. Сярод iх у той вечар не загарэўся толькi адзiн - на абрыве насупраць ляснога перавозу, дзе да ранку было незвычайна пустынна i глуха.

Не загарэўся ён i ў наступную ноч.

I, мабыць, не загарыцца нiколi.

1972 г.

12
Поделиться с друзьями: