ЖАНРЫ

Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi

Несбит Эдит

Шрифт:

Афiцыйная версiя была такая: прынцэса сустрэла сваю смерць, калi спрабавала абаранiць Конрада ад цмока. Калi ў Конрада пыталiся, цi праўда гэта, ён не адмаўляўся.

Як пераможца цмока ён быў папулярны зусiм нядоўгi час, i, наадварот, усё астатняе жыццё на iм ляжала ганебнае таўро: праз яго загiнула прынцэса.

Усе — i малыя i старыя — лiчылi, што Конрадава вiна была ў тым, што ён ужыў хлараформ.

Цяжкiя часы, якiя перажыла краiна пад цмокавай уладай, хутка забылiся, а слава аб прынцэсе Гэрмiёне — нацыянальным скарбе — расла i шырылася ў сэрцах яе суродзiчаў.

Пераклала Алена Арлова
Поделиться с друзьями: