Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Маё дзела цялячае
Шрифт:

– Каб гэта як-небудзь напiсаць заяву, - нехта яшчэ прыбавiў, - можа, i цяпер як-небудзь змянiлi б свой сельсавет.

– Я думаю, што можна папрабаваць, - сказаў Юлiк Карнавух.

– Ну, дык пiшы.

– Згарэце вы!
– нечакана для ўсiх увярнуў слова Юлiк.
Напiшы, а потым цындайся дзесяць разоў з-пад аднаго акна к другому.

– Не тваё дзела, пiшы!

– Так i ёсць - пiшы, а мы ўсе, хто ўмее, падпiшамся.

На другi дзень Юлiк напiсаў, як умеў, заяву i паслаў па хатах з ёю адзiнаццацiгадовага Мацвеевага хлопчыка. Усе, хто ўмеў, распiсвалiся.

А цераз тры тыднi, як заява прыйшла з павета з рэзалюцыяй, Юлiк пайшоў па вулiцы, зазiраючы ў кожнае акно, так, як i той раз. Але цяпер яму памагаў ужо сам Мацвей Сцепанец.

I як прайшлi яны з канца ў канец вулiцу, усе - ад мала да вялiка пайшлi выбiраць свой сельсавет.

1923

Поделиться с друзьями: