Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Над ракою Арэсай

Купала Янка

Шрифт:

II

Я не буду ўнутр залазіць Падзеяў саўгасных, Апішу толькі, што бачыў Болей-меней ясна. Аб брыгадах аб ударных Ўспомніць добрым сказам Аб рабочых, трактарыстах — Можа іншым разам… Тут пачну я апісанне, Як пішацца ў казках, Бо іначай не выходзіць,— Слухайце, хто ласкаў! За гарамі, за даламі, Ў балотах пустынных Паўставала, вырастала Новая краіна. Непраходныя былі дзе Балотныя гаці — Там красуюць, там буяюць Нівы, сенажаці. Поле роўнае такое, Бы стол габляваны, Толькі, дзе самая ферма, Высіцца паляна. Ад вясны вясёлай, ранняй Да восені познай Пяе поле трактарамі Весела, пагрозна. Дзве чыгункі на саўгаскім Сходзяцца вакзале; Свішчуць, граюць паравозы, Аж чутно ў Загаллі! То прывозяць, шмат прывозяць Па жалезных шынах — Угнаенне пад насенне, Трактары, машыны. То вывозяць, шмат вывозяць Грузаў вельмі цэнных: Пянькі многа, бульбы многа, Найболей жа сена. А ў ім колькі інвентару Вартасці вялікай — Нежывога і жывога, Не знойдзеш і ліку! Саўгас — горад, не мястэчка, Не які там Любань! Лад-парадак, люду поўна, Толькі глянуць люба. Гаспадарнаму саўгасу Ёсць чым пахваліцца: Ў ім будынкі ў два паверхі, Клуб, як у сталіцы. Ёсць бальніца, у бальніцы — I доктар, і фельчар, Хто прыходзіць ці прывозяць — Хворых лечаць, лечаць. Ёсць аптэка, акушэрка — Служыць, ну, за бабку, Бо ў саўгасе тэмпы, тэмпы, Не спяць людзі ў шапку! На рабфаку на вячэрнім Вучацца студэнты,— Сваю цемру, некультурнасць Знішчаюць дашчэнту. А рабфакаўцаў нямала — 3 сем'яў больш бядачых; А рабфакаўкі як глянуць, Ажно сэрца скача! Для рабочых, для работніц Выгады, аж міла! Яслі, лазня і прачкарня, Колькі хочаш мыла. Людзі там працуюць дружна, Няма ўхілаў панскіх, Бо народ усё савецкі, Рабоча-сялянскі. Ёсць, напэўна, недахопы, Бо як жа іначай Ў гаспадарстве, ў будаўніцтве? Але іх не бачыў. У саўгасе электрычнасць, Віднаты без кошту, Свая радыёўстаноўка, Тэлефон і пошта. Я закончу, бо апісваць Прыйшлося б бясконца… Наагул там ценей меней, Болей кветак, сонца.

Замест заключэння

I камуна гэта, I гэты саўгас Будуць з лета ў лета Расці ў добры час. Каб прысуд свой выдаць Аб новых палёх, Сюды людзі прыйдуць Зблізку і здалёк. Падзівяцца з новай, Вольнай грамады, Ўспомняць добрым словам Герояў тады. Сонца, месяц, зоры Будуць аглядаць Новыя прасторы — Ніву, сенажаць. Аб новым Палессі Яснае зары Складаць будуць песні Складна песняры. Апяюць у песнях Працу, гераізм, Як на край балотны Йшоў сацыялізм. Як пад пільнай вартай Партыі пабед — Бальшавіцкай партыі — Вырас новы свет. I хоць будзе шкодзіць Вораг мо й не раз,— Пройдуць у стагоддзі Камуна й саўгас.

1933

12
Поделиться с друзьями: