ЖАНРЫ

Народные русские сказки. Том 1

Афанасьев Александр

Шрифт:

На другі дзень рано прыходзяць браты старшые глядзець пшаніцы — аж пшаніца цэлая, а дурань спіць. Яны пабудзілі дурня і сталі пытаць: «Чаму сягоння цэлая пшаніца?» Ён расказаў братам усе, як было, і паказаў пташку, каторая сідзела ў меху. Яны адабралі ад дурня тую пташку і паняслі бацьку на паказ. Прышоўшы да бацька, яны сказалі, што дурань спіць і што яны злавілі пташку, каторая сядзела на пшаніцы і ела. Бацька, разглядзеўшы тую пташку, панес её да круля. Круль узяў пташку, заплаціў за яё мужыку і казаў замкнуць да склепу 5 , а ключ аддаў жонцы.

5

Погреб, тюрьма.

Сядзела тая пташка, сядзела ў склепе, аж падбег пад дзвері маленкі кралевіч. Дак тая пташка зачыная прасіць у кралевіча чалавечаскім голасам, каб ён яё выпусціў. «Як же я магу выпусціць, калі ключ ад склепу ў маей маткі на шыі?» — сказаў кралевіч. «Вазьмі падлащыся 6 да маткі, адкрадзі ключ і мяне выпусці», — сказала пташка. Той кралевіч так і зрабіў: прышоў да маткі, зачаў песціцца 7 , адкраў ключ і выпусціў тую пташку; а тая пташка — то быў масенжны дзядок, і ён, выходзячы з склепу, сказаў кралевічу: «Як чаго табе будзе трэба, то толькі выйдзі на двор і скажы: масенжны дзедку, памажы' мне! — то я за'раз прыстаўлюся, і чаго толькі будзе трэба, то ўсё зраблю».

6

Подольстись.

7

Ласкаться; (piesci' — нежить, баловать, пестовать).

На другі дзень круль паспрашаў гасцей, каб паглядзелі такой дзіўнай пташкі. Паз’ежджаліся госці глядзець пташкі і па абедзе пашлі да склепу; прыходяць туда, адамкнулі склеп; аж пташкі няма! Кароль за'раз да жонкі, бо ў яё былі ключы. Жонка бажылася, прысягалася, што не выпущала пташки, але ёй не верылі і прысудзілі яё страціць 8 . Плакала яна, плакала, а после прыпамінае, што коло яё песціўся сын і пэўно 9 ён адкраў ключы; яна гэта сказала мужу і ўсем гасцям. Госці адны казалі, каб сына павесіць, другіе казалі — каб утапіць, а адзін із гасцей кажэ, што пашыць яму свіны кажушок і пусціць ў свет. Усе на гэта згадзіліся 10 . Матка вельмі плакала, а после, бачучы, што плач не паможэ, казала прынясці той свіны кажушок і панашіва'ла ў яго грошей прынаймней тысяч сто бумажкамі і золотом, і выправадзіла яго.

8

Казнить.

9

Наверное (Ред.).

10

Согласились.

Ён узяў кіёк 11 дый пашоў. Ідзе ён, плачэ, што яму начаць? Аж прыходзіць яму на мысль масенжны дзядок; ён взашоў на гору і сказаў: «Масенжны дзедку! Памажы мне». Дак зараз той дзядок прышоў да яго і запытаўся: чаго яму трэба? Ён расказаў ўсе, як было, і прасіў, каб яму памог. Дзядок, падумаўшы, сказаў: «Ідзі ты за моро 12 да караля і прасі яго, каб прыняў цябе за кухціка 13 ; як ён цябе прыме, то зараз будзе вайна, і ты папрасіся ў кухара, каб цябе пазволіў пайці 14 паглядзець той вайны, і як ён цябе пазволіць, то выйдзі за варота і пакліч мяне».

11

Палку.

12

Море.

13

Поваренка.

14

Пойти.

Той кралевіч паслухаў дзедка і пашоў; прыходзіць ён за моро — аж стаіць палац 15 , і на дваре пахаджая круль. Кралевіч ў свіным кажушку падышоў да караля і стаў прасіцца каб прыняў яго да сябе за кухціка. Кароль згадзіўся і казаў ісці да кухні. Служыў ён у караля год, другі, аж на трэцём гаду' зрабілася вайна. Круль пазбіраў войско, сам вабраўся і паехаў на вайну. Кухцік, даведаўшыся, што кароль паехаў, зачаў прасіцца ў кухара, каб яму пазволіў паглядзець вайны; кухар не хацеў пазволіць, але кралевіч даў кухару пяць рублеў, і ён яму пазволіў. Кралевіч вышаў за браму 16 і зачаў клікаць масенжного дзедка.

15

Дворец.

16

Ворота.

Дзядок зараз прыставіўся, даў яму каня, вабраў ў ахвіцэрскае адзене, даў меч, даў сярэбранае яблыко і сказаў: «Ты на вайне гэтым мечом паб’еш усё непрыяцельскае войско; круль цябе будзе прасіць да свайго палацу, але ты не йдзі; а гэтое яблыко, як вернешся да палацу, то будзеш качаць, і будзе ў цябе прасіць кралеўна гэтаго яблычка, то ты тагды аддай ёй, калі яна пазволіць пераначаваць цябе ў кралеўны пакоі ў парозе». Кралевіч так і зрабіў: паехаў на вайну, пабіў ўсё войско; кароль прасіў, каб ён заехаў да палацу, але ён не згадзіўся.

После, прыехаўшы дадому, переадзеўся ў свой свіны кажушок, прышоў да кухні; там, памыўшы начынё 17 , зачаў качаць срэбнае яблычко — аж уходзіць кралеўна і як убачыла тое яблычко, так і зачала прасіць у яго, каб ён прадаў. «Я нічого болей не хачу, толькі — каб кралеўна пазволіла ў сваём пакоі ў парозе пераначаваць». — «Добра!» — сказала кралеўна і ўзяла яблычко. Як прышла ноч, кралевіч пашоў да кралеўны пакою, пераначаваў ў парозе і вернуўся да кухні.

Церэз гадоў два ізноў зрабілася вайна; кароль таксама пазбіраў войска і паехаў. Кухцік выпрасіўся ў кухара на вайну, взашоў за браму, крыкнуў на дзедка, і ён зараз прыставіўся; даў кралевічу каня, вабраў ў ахвіцэрскае адзене, даў залатое яблыко і казаў аддаць яго кралеўне, тагды, калі яна пазволіць пераначаваць каля' свайго ложка 18 . Кралевіч таксама пабіў непрыяцельскае войско; круль прасіў яго да палацу, але ён не згадзіўся і вернуўся дадому. Памыўшы начынё, зачаў качаць і забаўляцца с сваім яблыкам — аж ізноў вайшла кралеўна і зачала прасіць, каб ён прадаў яблычко. Ён адказаў, што жаднай 19 платы не хоча, толькі хоча — каб пазволіла яму пераначаваць пры сваём ложку. Кралеўна пазволіла і ўзяла яблычко. Кралевич сабраўся, пашоў ў кралеўны пакой, пераначаваў каля' кралеўны ложка і назаўтра пашоў да кухні і прыняўся да сваёй работы.

17

Посуду.

18

Постели, ложа.

19

Никакой.

Церэз тры года ізноў зрабілася вайна. Круль пазбіраў сваё войска і сам паехаў на вайну. Кралевіч, выпрасіўшыся ў кухара, пашоў паглядзець нібыто 20 вайны. Вышаўшы за браму, паклікаў масенжного дзедка; ён зараз прыставіўся, даў яму яшчэ лепшаго каня і яблычко такое, як сонцо, і сказаў: «Ты ізноў паб’еш усё непрыяцельскае войско, цябе раняць ў руку, круль будзе прасіць да сабе, але ты не едзь; а гэтое яблыко аддасі кралеўне тагды, калі яна пазволіць пераначаваць цябе на сваём ложку». Кралевіч, сеўшы на каня, паляцеў на вайну; прыляцеўшы туды, зараз зачаў рубаць непрыяцельскае войска, перарубаў ўсех, але адзін шаблею ударыў кралевіча по руцэ і раніў яго. Кароль, убачыўшы, што яго ранілі, падскочыў зараз, зняў с шыі сваю хустку 21 , абверцеў рану і, аддаўшы свой пярсцёнак на па'мятку, прасіў, каб ён заехаў да яго палацу адпачыць; але кралевич не захацеў, ўдарыў каня і схаваўся за гору. Круль вельмі быў рад, што тры вайны кончыў шчасліва і забраў многа другіх краёў.

20

Будто бы (Ред.).

21

Платок.

Кралевіч пусціў каня, пераадзеўся ў свой свіны кажушок і прышоў да кухні. Там разпытываліся ў яго, што бачыў? І ён расказаў аб усём, як некі пан пабіў непрыяцельскае войска, як круль аддаў сваю хустку і свой пярсцёнак на па'мятку і як прасіў да сабе, але той пан не захацеў. Памыўшы сваім звычаем начынё і гаршкі, стаў сабе забаўляцца з яблыкам, каторае асвеціло цэлую кухню. Як ён забаўляўся з яблыкам, вайшла кралеўна да кухні і, ўбачыўшы такое яблычко, зачала вельмі прасіць, каб ён яго прадаў, і яна яму дасць толькі грошай, колькі ён хоча. Кралевіч ў свіным кажушку сказаў, што ён грошай не хоча, толькі хоча — каб кралеўна пазволіла пераначаваць на сваём ложку. Кралеўна згадзілася і казала паслаць кухціку сваю пасцель. Як надышла ноч, кухцік пашоў да кралеўны пакою, разабраўся і лёг на яё пасцелі.

Назаўтра кола гадзіны 22 дванаццатой ў поўдзень прачхнуўся 23 , кралевіч и казаў прасіць да сабе круля. Круль, здівіўшыся, вабраўся ў мундір, сеў ў карэту і прыехаў. Прыехаўшы пад палац, зараз убачыў стражу незнаёмую, але яна яго ўсюды прапускала, і кароль дашоў да кралевіча пакою. Як толькі адамкнуў дзверы, кралевіч падбег спатыкаць 24 , прывітаўся с каралем і прасіў сядзець. Кароль зараз пазнаў таго, каторы быў тры разы на вайне і ўсе тры разы пабіў непрыяцельскае войска; также пазнаў на кралевіча руцэ сваю хустку і на пальцы пярсцёнак. Круль зачаў абнімаць кралевіча, што яму памог на вайне, і павёў да сваёй дачкі. А кралеўна даўно яго палюбіла, бо быў вельмі харошы, і зараз з нім заручылася 25 . На заручынах кралевіч расказаў, як яго выгналі з дому, як масенжны дзядок ім апекаваўся 26 , як ён прышоў за моро, як даў яму той дзядок яблыка.

22

Часа.

23

Проснулся.

24

Встречать.

25

Обручилась.

26

О нем заботился.

Па заручынах у тры нядзелі было вяселле 27 вельмі гучное 28 , а па вяселлі паехалі да родзіцаў кралевіча. Бацькі 29 іх не пазналі, бо мелі свайго сына за прапаўшаго: вельмі былі рады, што сын знашоўся, а асабліва маці, каторая зачала разпытывацца: якім способам ён зайшоў так далёко? Кралевіч зараз аб масенжном дзедку, як ён яго завёў аж за моро, як ён служыў за кухціка, як быў на вайне; разказаў аб яблыках, а после — як адкрыўся крулю і як заручыўся і ажаніўся с кралеўнаю. Жылі яны шчаслівы доўга; а после бацькі кралеўны і кралевіча паўміралі і пазапісывалі сваі кралеўства ім. А масенжны дзядок быў ў іх аж да смерці і многа ім памагаў ў усём, а асабліва ў вайне. Часто яны рабілі балы, на каторых і я быў, мёд-віно піў; па барадзе цякло, а ў роце не было.

27

Свадьба.

28

Пышная.

29

Родители.

Поделиться с друзьями: