Навь-Явь-Правь (на белорусском языке)
Шрифт:
– Пераступаю сваю праўду.
Як не хацеў таго, але адолелi яго ўспамiны. Нагадаў ён брата. З Воўкам нiколi не быў ён блiзкi. Нейкая адчужанасць лягла памiж iмi. Мабыць, ад таго, што Воўк старэйшы за яго i жыў iншым, чым ён. Нiколi слоў лагодных мiж сабою не мовiлi. I ўсё роўна не мог Вышак уявiць, што нiколi адкрыта не зiрне брату ў вочы. Няма цяпер у яго роднага брата, пакiнуў яго назаўсёды.
Пра адно думаў Вышак, як папярэдзiць брата, каб ён пакiнуў цвержу i схаваўся ў пушчы. Ды як папярэдзiць? Спадзяваўся на тое, што вiжы ўбачаць русаў. Тады ўсё было б памысна - Воўк пакiнуў бы цвержу.
* * *
Здзiвiлiся русы. Нiкога яны не ўбачылi на сценах. Адчыненая брама i не падняты перакiдны мост над ровам. I раптам з брамы выехаў на белым канi чалавек.
Завейка пазнаў яго - князь Воўк. Пазнаў брата i Вышак. Не пакiнуў Воўк цвержы, не схаваўся ад русаў у пушчы. Адчуваў Вышак сэрцам бяду. Конь з вершнiкам наблiжаўся да русаў. Завейка ўзяўся за меч.
– Не спяшы, князь, - мовiў Вышак i паехаў насустрач брату. Воўк злез з каня i чакаў яго. Нiякай зброi ён не меў перад сабой, нiбыта выйшаў здавацца.
Вышак спынiў каня, пакiнуў сядло i падышоў да брата.
– Падай меч свой!
– сурова прамовiў Воўк.
Вышак паслухмяна выцягнуў з похваў меч i аддаў яго брату.
– Продкi нашыя!
– усклiкнуў Воўк.
– Вось чалавек, якi прыйшоў на суд ваш. Здрадзiў ён клятве багам нашым i за вiну сваю мусiць ад зброi сваёй памерцi. Аддаю яго вам у ахвяру, о продкi нашыя!
Вострае джала мяча, накiраванае бязлiтаснай рукой, увайшло Вышаку ў грудзi. Адчуў Воўк, як рукi брата схапiлi яго за тулава i папаўзлi ўнiз. Брат упаў на зямлю. Вось i ўсё. I Воўк ударыў мячом сабе ў жывот: "Я iду да вас, продкi!"
1987 г.