Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Нераток

Неизвестно

Шрифт:

Прашу выпісаць мяне і хадайнічаць перад сакрэтныімі службамі пра наладжванне пастаяннага нагляду за мной і тыімі, хто мяне праследуе. Згодны стаць прынадай, каб выіявіць ІСЦІНУ.

У адваротныім выпадку абвяшчу галадоўку, бо іншых сродкаў уздзеяння не м,аю.

Салаўёў М. К.

РЭГЕНФЕЛЬД, БАВАРЫЯ. 21.02.2000 г.

– Мы не маем права страціць гэтыя грошы. Мае значэнне нават не іх колькасць, хоць на бліжэйшых выбарах у бундэсрат і гэтая сума можа стаць вызначальнай. Надыходзіць адказны момант, калі мы павінны з’яднацца і ўзяць рэванш. Нашы сябры паведамілі нюансы тэстамента. Ханна Трыфан усё жыццё аддала служэнню нашай парт^іі, і было б няправільна, - гер Штайман в^ілуч^іў гэтае слова, - каб яе акцыі, зберажэнні і нерухомая маёмасць ап^інуліся на сметніку. Іосіф, справу я даручаю табе - ты нядаўна адтуль. Згодна з нашымі звесткамі, магчымы прэтэндэнт - нехта.
– Штайман ўзняў са стала ліст, паднёс яго да падслепаватых вачэй і пр^іжмур^іўся, - Салаўёў Мікалай Канстанцінавіч. Адрас: Мінск, вуліца Чапаева, дом 23, кватэра 89. Сястра Ханны.
– Штайман зноў прыгледзеўся, - Наталля Трыфанчук, памерла ў 1987 годзе, адзіны спадкаемца - яе сын. Яго зварот гіпатэтычны, аднак мы павінны выключыць і гэту верагоднасць, каб пазбегнудь нявызначанасці. Дзейнічай згодна з абставінамі, можаш карыстадца паслугамі тутэйшых жыхароў. Не кажу “да фізічнай ліквідадыі” - вырашыш сам. І памятай: выканаеш заданне - партыя цябе не забудзе, не выканаеш - ты прыватная асоба і не маеш да партыі ніякага дачынення. Возьмеш з сабою Курта, ён некалі вучыўся ў Мінску. Візы, грошы, білеты, - Штайман ссунуў загадзя падрыхтаваны стос у бок Іосіфа Штукера.

І не стрымаўся, вылаяўся: “Чортавы славяне!”

Курт Гробер рашуча прыўзняў кулак, на сярэднім пальцы якога бліснуў пярсцёнак з крыптаграмай “GMV”.

ТЭСТАМЕНТ

Я, Трыфан Ханна (народжаная. Трыфанчук Ксення Дзям’янаўна), знаходжуся пры сваімрозуме і яснай памяці і наказваю акцыі фірмы “Цыгель” колькасцю 127 штук, зберажэнні ў “Мюнхенсбанку” сумай 243 тысячы 812 марак, нерухомую маёмасць (дом з прыбудовамі і сад), а таксама маю долю ў прадпрыемстве “Нэерын” маім родныім у Беларусі. Калі такія не знойдуцца на працягу года, прашу аформіць маю спадчыну на карысць партыі GMV.

Ханна Трыфан

Тэстамент завераны натарыусам Вернерам Штыглерам.

ГАЗЕТА “САЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ РЭСПУБЛІКА”, №13, 01.04.2000 г.

“Інюркалегія Рэспублікі Беларусь шукае нашчадкаў Ксеніі Трыфанчук, грамадзянкі Германіі, якая памерла ў Рэгенфельдзе (зямля Баварыя), народжанай у вёсцы Альхоўка Глотаўскага раёна”.

ВЫПІСКА З ГІСТОРЫІ ХВАРОБЫ

Салаўёва М.К., 1959 г.н.

Анамнез: Назойлівыія падазрэнні ў сачэнні за сабой. Настойлівыія пісьмовыія і вусныія звароты ў адпаведныія ўстановы з просьбай разабрацца. Агрэсіўныія паводзіны ў дачыненні да ўяўных нядобразычліўцаў.

Дыягназ: Mania pursuit.

Эпікрыз: Манія праследавання (вялацечная. форма) у спал.учэнні з агульнай дэпрэсіяй. Два выпадкі ступарознага стану, шэсць выпадкаў адмовы ад ежы.

19.09.2000 г.

Леч. урач Я. Х. Жалруневіч Гал. урач Я. І. Дубкін

ДЫВЕРСІЯ

КАМП’ЮТЭРНАЯ ФАНТАЗІЯ

Вірус - не толькі шкодная праграма. Вірус - усякая праграм^а, сам камп’ютэр, усе кажп^’ют^эры, Інтэрнэт. Але гэты вірус не знішчыць чалавацтва, хоць ахвяры ўжо ёсць і яшчэ будуць. А ўвогуле к^амп^’ют^эр - чарговая забаўка чалавацтва, прыдуманая геніямі для гультаёў, якая, ўвесь час патрабуе грошай.

Аўтар

МІШКА-ШПАК

Мішка Шпакоўскі, якому родны клас, цяпер ужо - пяты “Б”, з самага пачатку даў мянушку “Шпак”, касалапіў падмоклымі ў талым снезе боцікамі і цягнуў у руцэ ранец з лямкай, адарванай у лакальнай сутычцы з такімі ж падшыванцамі. Давалокся (нарэшце!) да роднага пад’езда. Надіснуў тры кнопачкі кодавага замка, адцягнуў масіўную створку дзвярэй з магутнай спружынай, адпіхнуў яе і спрытненька праскочыў.

Дачакаўся, пакуль прыедзе абшарпаны ліфт, падняўся на шосты паверх і доўга выцягваў ключ, што праз дзірку ў кішэні заваліўся за падкладку. Сухое і цёплае паветра пад’езда нарумяніла шчокі, і Мішка адчуў, што яны пачалі трэсціся ад кожнага кроку. Т ак трасецца жывот у дзядзькі Віці, мамінага брата, калі той рагоча.

Увогуле ён - нічога, дзядзька Відя. Касету з Томам Крузам падарыў. Але занадта вясёлы - высмеяў учора: “Вушы прасам прыгладзь, каб не адтапырваліся!”

Хлопчык шпурнуў ранец у бок трумо і, не разуваючыся, кінуўся ў туалет. Блытаўся ў цяжкіх крысах зімовай курткі, гузіках штаноў і рызінцы трыко-споднікаў - ледзь паспеў.

Пасля пераапрануўся і ўхапіўся за зборнік анекдотаў, які ўчора прынёс бацька. Пакуль продкі на рабоце, нашчадку можна адпачыць, каб выглядадь стомленым, калі яны вернуцца.

Анекдот пра паляўнічага і мядзведзя быў перарваны тэлефонным званком. Мяркуючы па вызначальніку нумара, званіла маці.

– Ты ўжо дома, Мішуня? Як справы ў школе?

“Не, не дома”, - падумаў хлопчык.

– Т олькі прыйшоў, мам. Змарыўся, галава балідь трошкі. Мам, у мяне сёння на ранцы рэмень адарваўся, калі з тралейбуса вылазіў. Зашыеш увечары?

Мішка ведаў, што дарослых да клопатаў і непрыемнасцей трэба рыхтаваць загадзя. Калі сказадь раптоўна ці ў апошні момант, яны лічадь за лепшае “кападь на мазгі” і марнуюць на гэта больш часу і намаганняў, чым на рэальную дапамогу.

– Добра, Мішуня. Еш боршч - на пліце ў чырвонай каструльцы, разагрэй абавязкова. Катлеты з макаронамі - у халадзільніку.

– Мам, ёгурт прынясеш?

– Прынясу-прынясу.

Мішка тактоўна вычакаў, пакуль маді пакладзе трубку, і пайшоў на кухню. Падставіў табурэт, выцягнуў чарпак і талерку. Пасля зняў накрыўку з каструлі, наліў два чарпакі і асцярожненька, каб не расплюхадь на падлогу боршч, панёс яго ў туалет. Выліў, акуратна змыў. Т алерку і чарпак для пераканаўчасці паклаў у мыйку.

Адрэзаў лусту хлеба, узяў халодную катлету і пайшоў дачытвадь анекдоты.

“.Ой, блін! Зусім забыў!”

Адкінуў брашуру, саскочыў з крэсла, незнарок сцягнуўшы з яго накідку, і памкнуўся да свайго ранца.

Сёння ён правярнуў выгадную здзелку: за дзве булачкі (адна з глазурай, другая з тварагом) вымяняў у сямікласніка Лёніка-Герпеса “круцейшы” кампакт-дыск. Не назаўсёды, зразумела, - толькі перапісадь.

Тое, што каробачка аказалася трэснутай (напэўна, пашкодзілася падчас баталіі), збянтэжыла на імгненне - Мішка адразу пераканаў сябе ў тым, што так і было. І легкадумна разлічваў, што Герпеса пераканае гэтак жа проста.

“СЕПТЫМА”

Камп’ютэр “Септыма” Мішка атрымаў у тым годзе ад бадькі. Даўно прасіў, ды ўсё адкладвалі, а тут няшчасце дапамагло. Адзіны спадкаемец і прадаўжальнік роду Шпакоўскіх быў выкрыты класнай у курэнні. І трэба сказадь, што перш чым прыняць высакароднае рашэнне аб неабходнасці набыцця Шпакоўскаму-малодшаму “электроннага брадіка”, Шпакоўскі-старэйшы так заляпіў нашчадку па шчадэ, што Мішка, каб горш не было, нават прытомнасць страдіў.

Аплявуха, ды яшчэ тое, што маці насуперак разліку, не кінулася ўціхамірваць бадьку ці ратаваць дарагое дзіця, на няпэўны тэрмін адхіліла Мітттку ад набыцця шкоднай звычкі.

Так ці іначай, камп^тэр ужо ўваходзіў у рэжым, а дыск быў надэлены ў прыёмную шчыліну.

Лёнік паведяміў пра гульню такімі словамі, што Мішка, напэўна, аддаў бы і тры булачкі, калі б хапіла грошай. Не “калыхала” і тое, што паходжанне ў кампакта было даволі туманнае, калі не сказадь - цьмянае. Хадзілі чуткі, што Герпес на пару з сябруком- пэтэвэшнікам крадзе кампакты ў базарных гандляроў. Тым больш, што камп’ютэра ў Лёніка зроду не было. Не, не быў ён басяком беспрытульным, проста бацькі ўвесь час у раз’ездах: Польшча- Т урцыя,еўра-долары, дублёнкі-касметыка.

Поделиться с друзьями: