ЖАНРЫ

Нешчаслiвасць (на белорусском языке)
Шрифт:

– А я чуў, нiбыта iх можна выкармiць.

– А Вы добра дасведчаныя ў гэтым. Можна, вядома. Але ж хто будзе гэтым займацца?

– Чаму? Калi, прыкладам, гэты прывiд жаночага полу?
– адказаў ён i перайшоў на прыступку вышэй.

– Ну, калi так, - сказаў я.
– Але нават тады ён не падыдзе для гэтага...

Я задумаўся. Мой знаёмы стаяў мiж тым ужо так высока, што, каб бачыць мяне, мусiў нагiнацца пад пралётам лесвiцы.

– I ўсё ж, - сказаў я яму, - калi Вы прагонiце адтуль, зверху, мой прывiд, мiж намi ўсё будзе скончана, назаўсёды.

– Ды не, я пажартаваў, - сказаў ён i зноў выпрастаўся.

Вось гэта добра, - прамовiў я i мог нарэшце iсцi гуляць са спакойнаю душой.

Але яе, маю душу, апанавала самота; з гэтае прычыны я зноў падняўся ў свой пакой i лёг спаць.

12
Поделиться с друзьями: