Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)
Шрифт:
Твар Рут пасвятлеў.
– О, я разумею. Ведаеце, напэўна, гэта жахлiва, але мне нават шкада гэтай беднай жанчыны. Урэшце, яна згадзiлася хутчэй сама прызнацца, чым дазволiць арыштаваць мяне, - цi, ва ўсякiм разе, так яна думала. Гэта нават даволi высакародна. Страшна падумаць што яна стане перад судом як забойца.
Пуаро мякка сказаў:
– Не хвалюйцеся. Да гэтага не дойдзе. Доктар гаворыць, што ў яе вельмi кепска з сэрцам. Не шмат тыдняў яна пражыве.
– Добра, што будзе так.
– Рут сарвала восеньскi крокус i бестурботна прытулiла яго да шчакi.
– Бедная жанчына, i чаму яна гэта зрабiла...
Поделиться с друзьями: