Няголены ранак
Шрифт:
2
+ адзінае магчымае імя было на “а” і заканьчэньне ў яго было на “а” а пасярод - слупы з перагародкай такая арфаграфія мне не знаёма і каб я лепш запомніла яе ты прыкладаў мой голаў да слупа каб слухала я ейнае імя што стала для цябе сынонімам “каханьня” я ж націскалася на “о” таму зрабілася сынонімам “было” + на досьвідку прыйдзе бінтаваць маё сэрца рудаю стужкай сатканай з кудзерак анёлаў што часамі сьпяць у трамваях і сасьніўшы яблык раздора хутчэй выбягаюць і нясуцца насустрач самі ня ведаючы каму і навошта у полі за ветрам гнацца вось мая справа бегчы і падаць + У птушак нянавісьці Твой позірк Яны крыламі хвастаюць па твары Іхні шлях пралягае праз маё сэрца Na pounac і `u advarotnym kirunku I tak pry koznym abdymku I pry koznym drugim pacalunku + і так бывае што сьнег на носе ня тае і хоць я тая што цябе на стужку здымае мы засынаем ня з тымі каго абдымем у марах і мне падасца што ўсё ня тое а твае вусны прашэпчуць у мой рот: – наадварот + пішы пішы сваю прозу пра тое што ружа на лапу азора упала пішы і не забывайся сьмяецца той хто ўмее сьмяяцца. + мне ня выкінуць жыцьця са слова сьмерць як дзяўчыну з цела ўласнага мне ня выкінуць запяклася на грудзёх маіх крывя запяклася ды асыпалася + застыне лета кропляй мёду над той радзімкаю што справа каля яе нібы аправа складуся зморшчынкаю я каштану цьвёрдаму зямля раскрые вусны як дзіцяці каб у сябе глыбей схаваці да трэцяга сакавіка + павяртаючыся да ўласнага спаталеньня маю намер парушыць правіла і напісаць словы нашыя разам штотыкажашнічога яксалатацудоўна дзе адказ і дзе запыт мне не істотна у слоўнік жыцьцёвых цяжкасьцей варта занесьці: “Надзвычайная крохкасьць каханка, і як яго песьціць” + недапабудаваны дом дрэвы досыць халодныя думкі дзервянеюць толькі аднойчы ўночы калі моцы няма плакаць + ні каханьня ў мяне ані кар’еры толькі завушніца ў вусе правым ды адна ў левым ні дачкі ня маю ані сына крумкачоў у полі я чытаць вучыла я бяз крыўды крыўда без мяне кагосьці падзялілі а мяне - не 3
+ калі ты дрэва а вецер сышоў ад цябе стаяць нерухома можна стагодзьдзямі і што табе птушкі зь іх звонкімі песьнямі лета калі ты дрэва ад якога сышоў вецер + як памерці то на лузе тваёй сукенкі быць атручаным перасьпелым голасам крыўды расшпіліць да апошняга гузіка чэрствасьць і напоўніць сьпевамі рэха грудзі + языком баваўняным прадзетым праз тонкае вушка вуснаў ты вышываеш на жываце маім манаграму + куды мне спрачацца з жоўтымі сьлівамі што растуць на тваёй радзіме колер мой іншы + шукала белую радзімку ў стозе сена а знайшла голку + Ісьці па асфальце ў ботах і думаць пра мора кратаючы вейкамі ужо цёплую скуру ветра спыніцца і доўга выбіраць кветку пад колер вачэй тваіх ірыс + я бяздомныя рухі цела свайго я бяздомныя рухі цела свайго напаткаю у завані між караблёў п’яных дзе павуціньнем разьвесілі кашаль на дрэвах аглохлых ад вачэй безьлічы дзе шкарлупіньне на шкло налепла мне - не адшкрэбсьці і белая вусьцішнасьць матыльком сядае на сьпіну вольную ад крылаў ад крыкаў ад пацалункаў мая свабода навыварат пляце сабе кокан і кожны з нас вусьцішнасьць і кожны з нас паасобку Поделиться с друзьями: