ЖАНРЫ

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1

Быкаў Васіль

Шрифт:
О книге «Высокий день» и ее авторе (стар. 278)

Друкуецца паводле кн.: Пациенко Г. Высокий день. Повесть и рассказы. М., 1976, дзе ўпершыню апублікавана.

Можа быць датавана не пазней 3 студзеня 1975 г. — зыходзячы з ліста В. Быкава да Г. Пацыенкі.

Прадмова да кнігі Генадзя Пацыенкі (нар. у 1937), беларускага пісьменніка, які піша на рускай мове. Прадмова была напісана ў адказ на просьбу Г. Пацыенкі. Быкаў паведамляў у суправаджальным лісце: «Высылаю просимое, которое написал тотчас по получении письма, хотя, м[ожет] б[ыть], и не так, как следовало, но я не очень умею делать подобные вещи. Но я старался пообъективнее и подоброжелательнее, как и следует в таких случаях».

Стар. 278. …Геннадию Пациенко повезло с самого детства, прошедшего среди живописной природы северной Белоруссии и Смоленщины, — в местах, некогда страстно любимых И. Репиным… — Рэпін Ілья (1844–1930) — рускі мастак.

[Беседа с Юрием Бондаревым и Михаилом Кузнецовым] (стар. 280)

Друкуецца ў скарачэнні паводле — Юрий Бондарев, Василь Быков, Михаил Кузнецов. Почему и сегодня мы пишем о войне? // Лит. газета, 1975, 19 февр., дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «30 лет Великой Победы». Гутарку правяла і запісала Т. Залатухіна.

Датуецца часам першай публікацыі.

Стар. 281. Но даже в быту Достоевский поставил Родиона Раскольникова в невероятно сложные коллизии… — Раскольнікаў — герой рамана Ф. Дастаеўскага «Преступление и наказание».

Стар. 283. …в эпоху ли Петра I… — Пётр І Вялікі (Пётр Аляксеевіч; 1672–1725) — апошні цар Усея Русі з дынастыі Раманавых (з 1682) і першы Імператар Усерасійскі (з 1721).

Стар. 285. Еще мне хотелось бы вспомнить повесть «Сорок дней, сорок ночей» крымского писателя Анатолия Никаноркина… — Ніканоркін Анатоль (1921–1994) — расійскі паэт, празаік.

Стар. 285. Я знаю в Гродно бывшего командира батареи, много пережившего на фронте и отдавшего пятнадцать лет жизни написанию содержательных и правдивых воспоминаний, относящихся к весне и лету 1942 года. Желая увидеть этот материал изданным, я за несколько месяцев тщательно выправил его язык, но куда бы автор затем ни обращался, он получал отказ. — Размова ідзе пра Івана Ушчапоўскага (1913–1995), які падчас Другой сусветнай вайны служыў у гаўбічным артылерыйскім палку 697-га асобнага вынішчальнага дывізіёна. У 1955 г. выйшаў у адстаўку. Працаваў настаўнікам працы ў школах Гродна, на Гарпрамкамбінаце. Быў членам літаб’яднання пры газеце «Гродненская правда», якім кіраваў Быкаў. Аўтар шэрагу публікацый, у тым ліку ў газеце «Гродненская правда»: «Однополчане» (1984, 3 жн.), «Не забыть» (1985, 12 янв.), «Младший Гастелло» (1985, 23 марта).

Стар. 287. М. Пришвин — Прышвін Міхаіл (1873–1954) — расійскі пісьменнік.

Праўда вайны (стар. 292)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — газ. «Літ. і мастацтва», 1975, 7 сак. пад назвай «Агульнымі намаганнямі». Друкаваўся таксама са скарачэннямі ў часоп. «Новый мир», 1975, № 4 пад назвай «Правда войны».

Датуецца не пазней 3 сакавіка 1975 г.

Скарочаны варыянт даклада на Усесаюзнай творчай нарадзе пісьменнікаў і крытыкаў «Неўміручы подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне і савецкая літаратура». Нарада, прысвечаная 30-годдзю Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй, адбылася ў Мінску, у памяшканні Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, 27 лют. — 3 сак. 1975 г.

Стар. 294. …«Спадарожнікі» В. Пановай… — Панова Вера (1905–1973) — расійская пісьменніца.

Стар. 296. …эстонца Куусберга, латыша Бірзе, літоўца Авіжуса, украінца Казачэнкі, казаха Нурпеісава… — Куусберг Пауль (1916–2003) — эстонскі пісьменнік. Авіжус Ёнас (1922–1999) — літоўскі пісьменнік; народны пісьменнік Літоўскай ССР (1986). Казачэнка Васілій (1913–1995) — украінскі пісьменнік. Нурпеісаў Абдзіжаміл (нар. у 1924) — казахскі пісьменнік; народны пісьменнік Казахскай ССР (1985).

Стар. 296. …дакументальнай прозы Івана Новікава. — Новікаў Іван (1918–?) — беларускі пісьменнік, публіцыст; у 1965–1986 гг. загадчык карэспандэнцкага пункта газ. «Правда» па Беларускай ССР.

Стар. 296. …Івана Чыгрынава… — Чыгрынаў Іван (1934–1996) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст; народны пісьменнік Беларусі (1994).

Стар. 296. …Мікалая Аляксеева, Мікалая Кругавых… — Аляксееў Мікалай (1909–1976) — расійскі пісьменнік украінскага паходжання. Кругавых Мікалай (1926–1994) — беларускі пісьменнік расійскага паходжання (нарадзіўся ў Растоўскай вобл.).

Сорак трэці (стар. 298)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — газ. «Правда», 1975, 11 крас.

Датуецца часам першай публікацыі.

Стар. 298. …узяліся дабіваць рэшткі акружанай арміі Паўлюса… — Паўлюс Фрыдрых (1890–1957) — нямецкі военачальнік; генералфельдмаршал (1943); камандуючы 6-й арміяй, якая была акружана і капітулявала пад Сталінградам (1943); аўтар аперацыі «Барбароса» — плана нападу Германіі на СССР.

Наша трывожная памяць (стар. 302)

Друкуецца паводле кн.: Быкаў В. Крыжовы шлях: артыкулы, эсэ, інтэрв’ю, выступленні. Мінск, 1998. Упершыню — газ. «Известия», 1975, 25 мая. Друкаваўся таксама ў Зб. тв.: у 4 т., т. 4 — пад назвай «Тревожное воспоминание»; у Зб. тв.: у 6 т., т. 6.

Датуецца часам першай публікацыі.

Стар. 304. Аднойчы ранкам, калі вышыня… — Гэты сказ адсутнічае ў першай публікацыі артыкула.

Стар. 305. …аб трагічным фінале нядаўняга паядынку жменькі байцоў з нямецкімі танкамі. — У першай публікацыі: «о трагическом исходе развернувшегося здесь единоборства горстки бойцов с не менее чем батальоном танковой дивизии СС „Адольф Гитлер“».

Стар. 305. …усяго за два месяцы да нашай перамогі. — У першай публікацыі далей ідзе: «И мне не дает покоя мысль, что, уйдя из этой жизни, он так никогда и не узнал о том заветном и радостном днем, когда в Европе смолк грохот разрывов и воцарился мир».

Юрый Бондараў (стар. 305)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — у якасці прадмовы да выдання рамана «Берег» Ю. Бондарава ў «Роман-газете» [1975, № 23 (789)] пад назвай «На рубежах добра и любви». Пад гэтай жа назвай друкавалася ў кн. «Колокола Хатыни», у Зб. тв.: у 4 т., т. 4.

Датуецца часам першай публікацыі.

1976
Ясно сознавая свой долг… (стар. 308)
Поделиться с друзьями: