Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Шрифт:
Аўтар да апошніх дзён дапрацоўваў тэкст «Доўгай дарогі дадому», сьведчаньне чаго — шматлікія матэрыялы, захаваныя ў Архіве Васіля Быкава.
Пры падрыхтоўцы гэтай публікацыі выкарыстоўваліся аднайменная кніга, раздрукоўка на прынтэры з аўтарскімі праўкамі (якія не заўсёды ўлічваліся і публікатарамі вышэйзгаданай кнігі), аўтарскія праўкі і ўдакладненьні да кніжнага тэксту «Доўгай дарогі дадому» (падрыхтаваныя Аўтарам дзеля перакладу кнігі на расейскую мову і перададзеныя Валянціну Тарасу), а таксама рукапісы тэксту і дадаткаў да яго: «Аўтабіяграфічныя дадаткі „ДДД“ да адпаведных мясьцін» (упершыню апублікаваныя ў 2006 г. у часоп. «Дзеяслоў» (№ 23)) і рукапісныя дапаўненьні — 39 пранумараваных уставак Аўтара ў асноўны тэкст (чорна-чырвоны сшытак).
Упершыню «Доўгая дарога дадому» друкуецца з нумарацыяй разьдзелаў (117) і іх назвамі (паводле рукапісу і кампутарнай раздрукоўкі). Перад аўтарскімі ўстаўкамі ў тэксьце не падаюцца іх нумары, а сама ўстаўка вылучаецца прабеламі.