Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Пра з'явы ды існаванні

Хармс Даниил Иванович

Шрифт:

– Адкуль вы ведаеце, што тут сядзела баба?

Ведаю, таму што ад фатэля пахне бабай (нюхае фатэль).

– Тут сядзела маладая дама, а цяпер яна пайшла ў свой пакой перабіраць гардэроб.

Прызнанне ў каханні
Вадэвіль

Ён: Тут нікога няма. Пасяжу я тут.

Яна: А, здаецца, я адна. Ні хто мяне не бачыць і не чуе.

Ён: Вось жа добра, што я адзін. Я закаханы і хачу пра гэта падумаць.

Яна: Ці кахае ён мяне? Мне так хочацца, каб ён сказаў мне гэта. А ён маўчыць, усё маўчыць.

Ён: Як бы мне прызнацца ёй у каханні. Я баюся, што яна спалохаецца і я не змагу больш яе бачыць. Вось бы даведацца, кахае яна мяне ці не.

Яна: Як я яго кахаю! Няўжо ён гэта не бачыць. А раптам заўважыць і не захоча больш са мной сустракацца.

Старыя, што вывальваюцца з акна

Адна старая ад празмернай цікаўнасці вывалілася з акна, упала і разбілася.

З акна высунулася іншая старая і пачала глядзець уніз на тую, што ляснулася, але, ад празмернай цікаўнасці, таксама вывалілася з акна, упала і разбілася.

Потым з акна вывалілася трэцяя старая, потым чацвертая, потым пятая.

Калі вывалілася шостая старая, мне надакучыла глядзець на іх, і я пайшоў на Мальцаўскі рынак, дзе, кажуць, аднаму сляпому падарылі плеценую шаль.

***

Ніна – Вы ведаеце? А? Вы ведаеце? Не, ці чулі вы? А?

Вар. Міх. – Што такое? А? Што такое?

Ніна – Не, вы толькі падумайце! Варвара Міхайлаўна! Вы толькі падумайце!

Вар. Міх. – Што такое? А? Што такое?

Ніна – Ды вы ўявіце сабе, Варвара Міхайлаўна! Вы ўявіце сабе!

Вар. Міх. – Ды што такое, урэшце! Што такое?

Ніна – Не, вы паслухайце, Варвара Міхайлаўна! Ха-ха-ха.

Вар. Міх. – Ды я слухаю, слухаю! Што такое?

Ніна – Ха-ха-ха! Ну і каралева!

Вар. Міх. – Абышто нейкае кажаш!

Ніна – На сам рэч каралева!

Вар. Міх. – Абышто нейкае кажаш!

Ніна – Наш та! Блакітная кроў! Стары корч! Таксама туды!

Вар. Міх. – Куды туды?

Ніна – Ды, усё туды ж! За Лізаветай улягае!

Вар. Міх. – Як улягае?

Ніна – Ды ўлюбіўся!

Вар. Міх. – Ды хто ўлюбіўся?

Ніна – Ды наш сталбавы дваранін! Стары корч Абернібесаў!

Вар. Міх. – Абарнібесаў?!

Ніна – У тым та і жарт, што Абернібесаў!

Вар. Міх.– Апалон Валяр’янавіч!

Ніна – Але! Вы ж падумайце!

Вар. Міх. – Даўмецца не магу, што ў ёй добрага? Чаму усе мужчыны з глузду з’ехалі?

Ніна – Вы глядзіце: Валодзя Кнуцікаў з глузду з’ехаў! Сяргей Іванавіч з глузду з’ехаў!..

Вар. Міх. – Нічога ў ёй няма цікавага!

Ніна – Ялдыгін з глузду з’ехаў!..

Вар. Міх. – Нічога ў ёй няма цікавага!

Ніна – У тым та і жарт! Нічога ў ёй няма цікавага!

Вар. Міх. – Даўмецца не магу, чаму ўсе мужчыны з глузду з’ехалі!

Ніна – Не такая ўжо яна прыгажуня!

Вар. Міх. – Па мойму, проста непрыгожая!

Ніна – Нічога ў ёй няма цікавага!

Вар. Міх. – Зусім не цікавая!

Фама Баброў і яго жонка
Камедыя ў трох частках

Бабуля Баброва (раскладае пасьянс): Ну і карта ж ідзе. Усё шыварат на выварат! Кароль. Ну, куды мне яго сунуць? Калі трэба, ані пяцёркі няма. Вось бы цяпер пяцёрку! Зараз будзе пяцёрка. Цьпху ты, зноў кароль!

(Шпурляе карты на стол з такой моцай, што са стала падае парцалянавая вазачка і разбіваецца)

Бабуля: Ах! Ах! Бацюхны! Вось чортавы карты! (Лезе пад стол і збірае аскепкі) З гэтага ўжо не склееш. А добрая вазачка была. Такой болей не дастаць. Вось жа куды заляцеў! (цягнецца за аскепкам)

(У пакой уваходзіць Баброў)

Баброў: Бабуля! Што гэта вы пад стол залезлі?

Бабуля: Ну, годзе, годзе. Табе чаго трэба?

Баброў: Ды вось, прыйшоў запытацца: ці не знойдзецца ў вас дробкі гарбаты?

Бабуля: Ану, дапамажы мне з пад стала вылезці.

Баброў: Што, у вас упала не шта? Вох, вазачку разбілі!

Бабуля (перадражнівае): Ва-азачку разбілі?

(Баброў дапамагае бабулі ўзняцца. Але як толькі ён яе адпусціў, бабуля зноў села на падлогу)

Баброў: Ах, зноў селі!

Бабуля: Села, дык і што ж?

Баброў: Дазвольце дапамагчы. (Падымае бабулю)

Бабуля: Вось карта кепска ішла. Я і так і гэтак… Ды ты мяне за рукі не цягні, а вазьмі пад пахі. Усё, ведаеш, кароль за каралём. Мне пяцёрка патрэбная, а тут усё каралі ідуць.

(Баброў адпускае бабулю, і бабуля зноў садзіцца на падлогу)
123
Поделиться с друзьями: