Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Пратэктар (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ды гэта ж мае сябры, пане абат, мае найлепшыя сябры, цудоўныя калегi, чароўныя людзi! Я пазнаёмлю вас з усiмi трыма, i з задавальненнем пазнаёмлю. Можаце разлiчваць на мяне!

Кюрэ падзякаваў, папрасiў прабачэння, налепятаў процьму ўсялякiх прыемнасцей.

Пан Марэн быў зачараваны.

Ах, вы папраўдзе можаце хвалiцца, што вам страшэнна пашанцавала, пане абат. Вось убачыце, вось убачыце, пры маiм удзеле ваша справа рушыць як па масле!

Яны прыйшлi ў Дзяржаўны савет. Пан Марэн завёў свяшчэннiка ў свой кабiнет, прапанаваў яму мяккае крэсла, пасадзiў блiжэй да камiна, дзе гарэў агонь, потым сам сеў за стол i пачаў пiсаць:

"Дарагi калега! Дазвольце мне ад усёй душы назваць Вам самага дастойнага, вартага найвялiкшай пашаны вялебнага пана абата..."

Ён прыпынiўся i запытаўся:

– Ваша прозвiшча, будзьце ласкавыя?

– Абат Сэнцюр.

Пан Марэн застрачыў далей:

"...пана абата Сэнцюра, якому патрэбна ваша паслуга ў адной дробязнай справе, пра якую ён Вам сам раскажа.

Я шчаслiвы, што дзякуючы гэтай нагодзе, дарагi калега..."

I закончыў адпаведным камплiментам.

Напiсаўшы тры падобныя пiсьмы, ён перадаў iх свайму пратэжэ, i той пасля бясконцых падзяк выйшаў з кабiнета.

Пан Марэн адпрацаваў у Савеце, вярнуўся дахаты, спакойна дабыў да вечара, мiрна праспаў ноч, прачнуўся ў выдатным настроi i загадаў падаць газеты.

Першы ў рукi трапiўся лiсток радыкальнага зместу. Ён прачытаў:

"Наша духавенства i нашы чыноўнiкi.

Цяжка пералiчыць злачынствы нашага духавенства. Нейкi святы ойча прозвiшчам Сэнцюр, выкрыты як змоўшчык супраць урада, абвiнавачаны ў такiх учынках, якiя нам нават няёмка выносiць на людзi, болей таго, западозраны ў тым, што ён - былы езуiт, якi пераўвасобiўся ў сцiплага папа, пазбаўлены сваёй парафii епiскапам па матывах, якiя, як кажуць, аспрэчванню не падлягаюць, i выклiканы ў Парыж для тлумачэння сваiх паводзiн, знайшоў сабе гарачага заступнiка ў нейкiм Марэне, дзяржаўным саветнiку, якi асмелiўся даць гэтаму зламыснiку ў сутане пiльныя рэкамендацыйныя пiсьмы да ўсiх сваiх калегаў, чыноўнiкаў-рэспублiканцаў.

Звяртаем увагу мiнiстра на нечуваную пазiцыю гэтага дзяржаўнага саветнiка..."

Пан Марэн ускочыў як уджалены, адзеўся i кiнуўся да свайго калегi Пэцiпа.

– Ах, гэта вы?
– прамовiў той.
– Ведаеце, вы проста з глузду з'ехалi пасылаць да мяне гэтага старога змоўшчыка!

Пан Марэн разгублена залепятаў:

– Але паслухайце... Разумееце... Мяне ашукалi!.. Такi прыстойны з выгляду чалавек... Ён нахлусiў мне... Ён подла ашукаў мяне!.. Прашу вас, загадайце сурова пакараць яго! Я зараз напiшу. Скажыце, каму мне напiсаць, каб яго аддалi пад суд? Я дайду да генеральнага пракурора, да архiепiскапа Парыжскага або да архiепiскапа...

I ён прымасцiўся да стала пана Пэцiпа i стаў пiсаць:

"Ваша Вялiкасць, маю гонар давесцi да асобы Вашай Мiласцi, што я аказаўся ахвяраю iнтрыг i ашуканства нейкага абата Сэнцюра, якi пакарыстаўся маiм даверам.

Ашуканы гэтым царкоўным служкам, я..."

Напiсаўшы пiсьмо i паклаўшы яго ў канверт, пан Марэн павярнуўся да свайго калегi i сказаў:

– Вось бачыце, дарагi дружа, хай гэта паслужыць вам урокам: нiколi i нiкому не давайце рэкамендацыйных пiсьмаў!

12
Поделиться с друзьями: