Пясецки
Шрифт:
Мая мілка, як кабылка,
Грыва раскудлачана.
Ды не скача мая мілка,
Гэткая лайдачына!
Перад вачамі Забавы ўзнік твар спадарыні Ядвігі. Прыгожы, вытанчаны пакутамі твар. Бачыў яе гэтак нядоўга, але зрабіла на яго глыбокае ўражанне: не пачуццёвае, а эстэтычнае. Любіў прыгожыя твары, а твар спадарыні Ядвігі быў незвычайнай пекнасці. Асабліва ўпрыгожвалі яе цудоўныя залацістыя вочы, казачная ўсмешка і багатыя валасы, нібы адлітыя з бронзы. Калі спадарыня Ядвіга ў гутарцы з ім смяялася, адчуваў, як яго быццам штосьці цёплае ахутвала ў грудзях, пераймала дыханне, і ён захоплена глядзеў ёй ў вочы.
А жаўнеры далей спявалі з жарсцю, якая выклікала ў іх «мілка-ўмілава- ная», калі з’яўлялася на вуліцы:
Збеглі свінні, качкі, куры,
І мароз бяжыць па скуры.
Коні ўсталі на дыбкі,
Лаюць коней вазакі.
Квокчуць куры, крэкчуць качкі,
Брэшуць злосныя сабачкі.
Злева ад Забавы сядзеў армянін, які пры пэўных рэфрэнах песенькі гучна пляскаў далонямі па каленах і манерна голасна смяяўся:
— А-ха-ха-ха! Ма-а-ла-дзец!.. Нават коні!.. ха-ха-ха!.. Яшка! — крыкнуў у наступнае купэ, дзе ехаў «хор» і дзе меў кагосьці знаёмага. — А заспявайце ну, наш адэскі «Чайнік»!
— Добра!
І неўзабаве хор заспяваў «Чайнік». Пасля першай, запеўнай страфы на- дышла чарга другой, якую «ўсходні чалавек» успрыняў з асаблівым захаплен- нем, падпяваючы, свішчучы, цмокаючы вуснамі і б’ючы ў ладкі. Армянін тупаў у такт песенькі, жудасна вырачваў вочы і па-змоўніцку падміргваў да развяселеных пасажыраў, нібы прапаноўваючы ім далучыцца да ягонага захап- лення.
Браў цябе я босай,
Голай, безвалосай,
Паламанай браў І рамантаваў...
Ца-ца!
Браў табе фальбоны,
З шоўку панталоны,
І парык купіў,
Трырублі прапіў...
Ца-ца!
Ты маю маліну Ела з кіслай мінай,
Хоць купіў не танныя Чаравікі «танга» я...
Ца-ца!
Блузка вышываная,
А спадніца тканая,
Дзе для гэткай модніцы Гэткі дурань знойдзецца?..
Ца-ца!
У Жлобіне зайшоў чыгуначны кантроль — ЧК. Праверылі дакументы. Тры чэкісты абыходзілі купэ. Адзін браў дакументы і падаваў таварышам да прагляду. Тыя ўважліва глядзелі кожны дакумент, а некаторыя паперкі, сумнеўныя, нават глядзелі на святло. Калі прыйшла чарга Забавы, нядбайна падаў дакументы чэкісту. Той іх прагледзеў.
— Чаму вы, — звярнуўся да Забавы, — будучы сталым жыхаром Масквы, маеце ўліковую картку са смаленскага ваенкамата?
— Працоўная кніжка выдадзена мне была у 21-м годзе, а ўліковая картка ў 22-м. У маі гэтага года я выехаў на службу ў Смаленск як манцёр і тамака прымацаваўся ў ваенкамаце.
— Угум. — невыразна буркнуў чэкіст, беручы да праверкі дакументы ў наступных.
Забава заўважыў, што ў жаўнераў дакументы праглядаліся вельмі нядбай- на. Затое дакументы цывільных падлягалі падрабязнаму агляду і вывучэнню. Аднаго цывільнага арыштавалі. Карыстаўся пасведчаннем, выдадзеным з валіспалкама, пячатка якога была вельмі невыразнай.
«Лепш за ўсё ездзіць у вайсковай форме», — падумаў Забава.
Хор спяваў далей:
Троцкі — гэта вам не збродня,
Лёва Троцкі — гэта франт:
Галіфэ ён носіць сподняе І на ім — чырвоны бант!
Насупраць армяніна сядзеў малодшы камандзір з двума чырвонымі тры- кутнікамі на рукаве. Вялі «палітычную» гутарку. Уласна гэта была не гутарка, бо гаварыў толькі малодшы камандзір, а армянін хітаў галавой і падтакваў яму. Відаць было, што ўсходняму чалавеку вельмі хочацца спаць, што гутарка жахліва яму надакучыла, але малодшы камандзір не ўлоўліваў тое і азартна выгалошваў:
— .Рэвалюцыя, таварыш, на месцы стаяць не можа і адступаць назад ёй нельга! Рэвалюцыйны фронт павінен увесь час пасоўвацца наперад і наперад, аж да перамогі!..
А хор роў частушкі:
Здымайце, дзеўкі, панталоны — рэвалюцыя!
Расстаўляйце шырэй ногі — кантрыбуцыя!
— Гэта правільна, да-а-ска-а-нала! — захапляўся, цмокаючы мясістымі, нібы наклеенымі вуснамі, армянін, пацвярджаючы невядома што — словы песенькі, ці прамову малодшага камандзіра.
— .У Польшчы, таварыш, паны рыхтуюцца знішчыць нашу свабоду!.. Паўмільёна працоўных канае ў турмах!.. Сяляне і працоўныя з голаду памі- раюць, а буржуазія аб’ядаецца рознымі апельсінамі і разбіваецца на аўтама- білях! Культура падае! Масы паміраюць у жабрацтве, а панкі ад абжорства рыгаюць!..
Мар’я валіць п’яная,
З перапою ўся дрыжыць...
Кашуліна падраная,
Лева вочачка крывіць...
— Гэта сапраўды!.. — цмокаў армянін, утаропіўшы вочы на малодшага камандзіра.
Паблізу хтосьці распавядаў анекдот:
— Такім чынам прыходзіць ён, вядома, да таго апошняга купэ (бо ўсе іншыя набіты), а ля ўвахода, вядома, габрэй вартуе і не ўпускае. «Заняты» — кажа. «А хто едзе?» — пытае. А ён і гяргеча: «Дзве Розы з Совнархозы, дзве Рывы з кааперацівы, адзін Іцэк з Цэнтроспіцэк, я і жонка майго брата, савец- кага дэлегата».
Малодшы камандзір павярнуўся да цывільнага, які травіў анекдоты:
— Я вам забараняю, грамадзянін, распавядаць такія свінствы! Гэта антысемітызм!.. Там, дзе пануе чырвоная зорка інтэрнацыяналу, няма месца шавінізму, бо разам з шавінізмам ідзе рэакцыя! — казаў, паварочваючыся да армяніна, бо цывільны дзесьці знік, ледзь толькі звярнулі на яго ўвагу. — Гэта палітыка буржуазіі. Палітыка нацкоўвання адной класавай праслойкі насельніцтва супраць другой, каб адцягнуць увагу. — тут ён спыніўся, бо заўважыў, што ягоны слухач заснуў.
У Бабруйску Забава высунуўся праз акно і аддаў хлапчуку, які прадаваў газеты, ліст.