між зямлёю і небам губляюцца межыснег кладзецца на снегпрабіваючы вечнасць касцёльная вежанерухома знікае ў пярэстым бязмежжыснег кладзецца на снегледзянее на вуснах бязмоўна каханнезошла шкеляцца вочы ад белага ззянняі цнатлівай дзяўчынаю смерць беззаганнаабдымае і песціць таемным вяртаннемснег кладзецца на снегі хаваецца ў боскасці млоснага змрокушто навокал і так неабсяжнае зрокуснег кладзецца на снегзацярушвае прагу апошняга кроку
Марыя Паўлікоўска-ЯснажэўскаВільготным пылам саркафагаўля эпітафій бачу часі ў лаўрах марную развагувыяваў — профіль і анфас.Камень шыхтамі сваю вернасцьняхістка захаваў руцэ,што й зараз мур так шчыльна тчэ.Зайздрошчу тым, чый крок паверхняняўладна больш адлюстраваць —на павуцінне ўтаймавацьпавук паспеў іх след.З начніцыхімера невымоўнасць п’е...Плыву ў суцэльнай таямніцы,апошні сведка — сам сабе.
РУЖЫ
На труне паміраюць ружы(іх прынеслі сябры для мяне).І пунсовасці ветразь кружыцьжаўцізну, што ляжыць у труне.Не шкадуйце мяне, не трэба.Шкадаванне не тоіць надзей.Сілай ружы жывіла глеба,каб памерлі яны для людзей.
ЭЛЕГІЯ
Вецер, вецер, шаноўны мой вецер!Белай стужкай далёкіх аблокТы нясешся з нябыту на вечнасць,Ахвяруючы нам халадок.Я таксама, мой вецер, жадаюБелай стужкай імчаць над зямлёйІ прамовіць да ўсіх: пакідаюВам у спадчыну сэрца спакой.
P.S.
Маё сэрца ў нябыт адышло,паляцела да сонца птушкай,пакахаў я з маленства святлоі лятучых вясёлак стужкі.Не задаў я зямнога быцця,дзе аблокі аблашчыць нельгаІ дзе нельга пражыць, як дзіця,што вачыма цалуе неба.Маё сэрца ў нябыт адышло,паляцела да сонца птушкай,каб вярнуцца ў тваё жытломяккім промнем і першай думкай.
Хоку
IВецер і поўня.Флеш похвы ў срэбным пылку.Семя і сліна.IIДна не існуе:Бясконцае падзенне —Шлях да ўласнага.IIIДождж ліў як з вядра.Парасону ўсё роўна.ён спаў на шафе.IVІ зноў самотна.І зноў не снег і не дождж.Жоўты верабей.VКаруны соснаўРазварушылі сонца.Трымціць лістота.VIКропкі на сцянеУтаймоўваюць думкі.Разглядаю іх.VIIНа шальках вачэйПераважвае вільгацьВуснаў каханкі.VIIIНе зацікавіцьВысакароднасць небаЗгорбленасць працы.IXНемаўля бачыцьРэчаіснае ў кропліАдлюстраванне.XНоч сярпом жне пыл.Шпурляю глыж у ставок.Кругі на вадзе.XIПішу жанчыну.Далоні ў плямах фарбы.Немаўля плача.XIIПаганскі ідалПератварыўся ў мараль.Метамарфоза.XIIIПа смерці кожныСустракае самогаСябе. Жахліва...XIVРаспранутаяПрыгажуня ў трупярніМоцна смярдзела...XVРву эдэльвейсы.Водару асфадэляўПрагне каханне.XVIСмерць вылучаеКожнаму асаблівыКолер вясёлкі.XVIIСлухаю комін.Па-за подыхам агнюДождж, перабрэх. Крок.XVIIIТрачу прытомнасць:Цалаваць каханку, якПадаючы снег.XIXЭпітафія:Малады нябожчык смерцьУпрыгожвае.XXЯк творчасць Слова,Жыватворная глінаСпасцігне Бога.