Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сборник статей по истории Беларуси

Ростов Вадим

Шрифт:

Апошні шанец вярнуць Вільню беларусы атрымалі пасля вайны, пад час якой актыўна змагаліся поплеч з брацкім расейскім народам, прыняўшы на сябе першую хвалю фашыстоўскай навалы. Летувіскі пісьменнік Юстас Палецкіс (пасля вайны Старшыня Прызыдыўму ВС ЛССР) у 1978 казаў: "…пасля вайны мы меркавалі са Сталіным пра лёс Вільні — падавалася нам, што зноўку яна нам не дастанецца, бо Беларусь пацярпела і там актыўна змагаліся з немцамі, але Сталін сказаў "Мяжа пройдзе так", і правёў пальцам па мапе. Мы ўзрадаваліся — Вільня на нашым баку! Падаліся да мапы, падправілі што кольвечы… Так мы зноў здабылі Вільню." І так беларусы зноў яе не атрымалі.

Але прайшло ўжо шмат часу, разпаўся Савецкі Саюз і Беларусь як і Летува зноў стала незалежнай. Узнікшае было пытанне аб межах да шчасця было вырашана міралюбска і без гвалту, ператварыўшы мяжу адміністрацыйную ў мяжу дзяржаўную.

Зараз Вільня сталася Вільнюсам, сталіцай Летувіскай Рэспублікі. Наўрацці ўжо можна пачуць беларускую мову на яе вуліцах, а дзель беларускага насельніцтва значна паменьшыўся. У цяперашнім нестабільным свеце новыя спробы вярнуць Вільню наўраціі прывядуць да поспехаў і толькі зробяць наш рэгіён нестабільным, але ад іх ня трэба адмаўляцца! Калі мы забудземся на Вільню, то мы забудземся і на сябе, на сваю мінуўшчыну, на сваю культуру і гісторыю. Здабыць Вільню станецца важным крокам у нашым адраджэнні.

Здабыць духоўна — не забыць.

І. Воранаў

Поделиться с друзьями: