Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд
Шрифт:
Перамогі Давыда Гарадзенскага і Альгерда не маглі не ўстрывржыць Прускі ррдэн, які неўзабаве, летам 1327 г. пачаў вайну з Прльшчай і Вялікім княствам.
Толькі ў святле збліжэння Вялікага княства з Польшчай становіцца зразумелай прычына заключэння міру ў 1326 г. прлацкім князем ВрінамВасілём і менскім Фёдарам Расціславічам ад імя Гедзіміна з Ноўгарадам і немцамі (пад апршнімі разумеліся лівонцы). Гэта патрэбна былр дзеля тагР, каб сканцэнтраваць вайсковыя сілы на захадзе, дзе сапраўды і былі атрыманы вялікія перамогі. Нядаўна была выказана думка, штр гэта было вялікім дасягненнем палітыкі Гедзіміна, пакрлькі «Літва (аўтар пададзенага меркавання разумее Вялікае княства Літрўскае выключна як літрўскую дзяржаву ў сучасным значэнні гэтага слрва) ўпершыню сама актыўна ўдзельнічала ў палітыцы Заходняй ЕўррО V • 81 пы» і што гэта «умацоўвала літоускалольст саюз». Аднак той самы аўтар прызнае правал гэтай палітыкі Гедзіміна, што ў далейшым і прывяло «Літву Гедзіміна на край бездані»82. I гэта сапраўды так. Папершае, Вялікае княства Літоўскае, як відаць з вышэйсказанага, было ўцягнута ў палітычнае жыццё Заходняй Еўропы не столькі само сабою, колькі Полыпчаю, якая найперш выйгравала ад умацавання літоўскапольскага саюза. Гэта дало ёй магчымасць перайсці ў сутыкненні з крыжакамі ад абароны да наступу. Да таго ж гэты саюз неўзабаве пасля бітвы пад Плоўцамі распаўся. Далейшая ізалядыя Вялікага княетва Літоўскага ад еўрапейскіх краін прыпісваецца язычніцтву Літвы. У прыватнасці, Венгрыя ў дадатак да тэрытарыяльных судярэчнасцей, маўляў, не пажадала мець справу з язычніцкай краінай83. Аднак гэта не магло быць асноўнай прычынай, бо Вялікае княства ў большай ступені было дзяржавай хрысціянскай. Ды і наогул, паўтараем, ніякага намёру ў Гедзіміна ўмешвацца ў еўрапейскія справы не было. Ён быў уцягнуты ў іх Польшай на глебе барацьбы з агульным для іх крыжацкім ворагам.
Барацьба з Лівоніяй
Варацьба з крыжакамі была накіравана супроць Прускага ордэна — галоўнага ворага Польшчы, у той час як галоўным ворагам Вялікага княства Літоўскага з’яўляўся Лівонскі ордэн. Менавіта ён і выкарыстаў узніклыя спрыяльныя ўмовы, каб умацаваць свае пазіцыі на ўсходзе. Тое, што паход на Брандэнбург у 1326 г. узначальваў Давыд Гарадзенекі, а ў 1327 г. Альгерд, які на той час ужо быў князем крэўскім і віцебскім, можа сведчыць, што ў гэтых акцыях удзельнічалі пераважна беларускія войскі. Вось жа заключэнне міру ў 1326 г. і адцягненне беларускіх збройных сілаў з усходу на захад і садзейнічалі Лівонскаму ордэну ў яго далейшай экспансіі.
Нам ужо добра вядома, што Гедзімін у барацьбе з лівонцамі абапіраўся на Рыгу, якая не прызнавала над сабою ордэнскай улады. Саюз з гэтым горадам найперш быў выгадны Полацку, які ўжо больш за стагоддзе вёў з ім бойкі гандаль. Імкненно парушыць еднасць інтарэсаў Рыгі і Полацка і стала галоўнаю мэтай Лівонскага ордэна.
Ордэн найперш імкнуўся падначаліць Рыгу. Зыходным пунктам стала выстаўленае рыжанам патрабаванне парваць усе сувязі з Вялікім княствам Літоўскім. Гэта было непрымальным для Рыгі, паколькі найперш падарвала б яе гандаль. Трэба зазначыць, што на частку прыбытку ад яго прэтэндавалі лівонцы, што асабліва раздражняла рыжанаў. Найбольш іх гандлёвым справам шкодзіла тое, што вусце Дзвіны знаходзілася ў руках у іхніх супернікаў. Гэта і прымусіла рьіжанаў у чэрвені 1328 г. зрабіць напад на крэпасць Дзіыамінют, якая кантралявала вусце Дзвіны. Аднак тая акцыя не мела поспеху. Вядома, лівонцы не маглі пакінуць такіх дзеянняў без пакарання. Рыжане звярнуліся па дапамогу да Гедзіміна, паабяцаўшы аддаць яму некалькі сваіх крэпасцей. Але рыцары, уведаўшы пра гэта, захапілі паабяцаныя Гедзіміну замкі. Прыйшоўшы з войскам у Лівонію і ўбачыўшы гэта, Гедзімін разграміў і спаліў іншыя, менш абароненыя замкі лівонцаў. Аднак такі помслівы крок не мог выратаваць Рыгу. Ён толькі яшчэ больш умацоўваў намер Ордэна канчаткова падначаліць яе сабе, тым больш што ёй у г&ты момант ніхто не мог дапамагчы. Ажыццявіўшы ў пачатку 1329 г. поўную блакаду Рыгі і пазбавіўшы рыжан магчымасці атрымліваць звонку жыццёва неабходныя прыпасы, лівонцы праз 13 месяцаў прымусілі горад здацца і прызнаць верхавенства Ордэна. Апроч усяго іншага ў выніку гэтага Рыга была пазбаўлена сувязі з Вялікім княствам Літоўскім.
Паколькі Лівонскі ордэн не быў звязаны з Прускім у яго барацьбе з Полынчай, пасля аб’яднання з Рыгай гэта дало магчымасць усе свае сіды накіроўваць супроць Вялікага княства Літоўскага, аслабленага удзелам у вайне Польшчы з прусакамі. Лівонскія атрады ўчынілі напады на землі Вялікага княства, найперш на Жамойць, у 1330, 1332 і 1333 гг. Не абміналі яны і беларускіх земляў. У 1333 г. лівонцы хадзілі на Полацк, сюды ж яны накіраваліся і ў наступным годзе пасля паходу пад Вільню, дзе знішчылі 1200 чалавек. У 1336 г, крыжакі, сярод якіх было 200 знакамітых еўрапейскіх асобаў, зрабілі паход у Налыпчанскую зямлю (Нарачанскі край) на крэпасць Пулен. Аднак яе абаронцы і навакольныя жыхары пасля чарговай аблогі спалілі сябе, каб не аддацца ў рукі непрыяцеля.
Трэба зазначыць, што Польшча ў гэты час не прыйшла на дапамогу Вялікаму княству Літоўскаму. Больш таго, у 1337 г., калі рыхтаваўся новы аб’яднаны паход на Вялікае княства, польскі кароль Казімір (той самы, што ажаніўся з дачкой Гедзіміна Альдонай), хоць сам і не прыняў у гэтай вайсковай акцыі, аднак намнога яе аблегчыў, заключыўшы мір з тэўтонамі. Паход гэты быў накіраваны да вярхоўя ракі Дубісы, гэта значыць на тэрыторыю сучаснай Літвы. I вось што здзіўляе. Крыжакі прыйшлі туды, збудавалі сваю крэпасць Марыенбэдэр, далей прайшлі да Нёмана і на яго правым беразе паставілі крэпасць Байербург, пасля авалодалі крэпасцю Веленай і, перабудаваўшы яе, назвалі Фрыдбургам. Толькі потым заложнікі вярнуліся ў Прусію. I вось за ўвесь гэты час ім не было аказана ніякага супраціўлення, гэтак жа, як і раней, пры варожым нападзе на Пу* лен. Тое ж самае мы бачым і пры нападзе на Жамойць у 1339 г., калі двухдзённы рабунак быў спынены не вайсковай сілай, а выключна вялікім марозам, які і прымусіў крыжакоў вяртацца назад. Гэтак жа крыжацкі паход на Жамойць у 1340 г. быў асуджаны на няўдачу не сілаю войскаў праціўніка, а адлігаю84. 3 усяго гэтага вынікае, што так званыя вялікія літоўскія князі менш за ўсё думалі аб абароне літоўскіх (у сучасным значэнні гэтага слова) земляў і іх населыгіцтва. Яшчэ В. Антановіч слушна заўважыў, што насельніцтва карэннай Літвы варожа адносілася да вялікакняскай дынастыі85. I Гедзімін не быў тут выключэннем. Як мы ўжо ведаем, яшчэ не будучы вялікім князем, ён расправіўся з жамойцкімі старшынамі за іх сепаратысцкія дзеянні, што, відаць, надоўга засталося ў памяці як жамойцаў, так і Гедзіміна.
Гэта, па ўсяму відаць, добра ведалі і крыжакі, і таму, карыстаючыся безабароннасцю земляў, у прыватнасці, Жамойці, так упэўнена будавалі тут свае ўмацаванні. Асабліва небяспечным быў Байербург, які знаходзіўся ўжо на правым беразе Нёмана, гэтым самым з’яўляючыся трывалай апорай для далейшага прасоўвання. I сапраўды, дзяржава апынулася над безданню. Толькі цяпер, з вялікім спазненнем, Гедзімін убачыў небяспеку і зрабіў спробу знішчыць пабудаваныя крыжацкія крэпасці, да таго ж умацаваныя агнястрэльнай зброяй, якая толькітолькі пачала ўжывацца ў Еўропе. Аднак пры штурме Байебурга, паводле сведчання Віганда, быў забіты куляю. (Як ужо адзначалася, ёсць звесткі, што тут загінуў не Гедзімін, а яго старэйшы сын Вітаўт, які, на жаль, нідзе больш у крыніцах не ўпамінаецца, што робіць яго існаванне праблематычным). I, наогул, трэба адзначыць, звесткі аб даце Гедзімінавай смерці вельмі супярэчлівыя. Так, паводле Віганда, яна прыпадае на 1337 г., паводле Я. Длугаша — нават на 1307 г., а паводле М. Стрыйкоўскага — на 1328 г. Аднак усе яны памылковыя, і сучасная гістарычная навука лічыць найбольш дакладнай датай гібелі Гедзіміна — 1341 г. Па некаторых звестках, Гедзімінава цела яго сыны прывезлі ў Вільню і спалілі на высокай гары згодна з язычніцкім абрадам86. Вельмі маляўніча гэта апісана ў «Хроніцы Літоўскай і Жмойцкай»87. Аднак названая крыніца з’яўляецца, па сутнасці, перакладам «Хронікі М. Стрыйкоўскага», і, як у яго, гэтая падзея пададзена пад 1328 г. Болей сведчанняў аб такім пахаванні Гедзіміна мы не сустракаем ні ў якіх іншых крыніцах. I таму, найверагодней, гэтыя звесткі трэба лічыць адным са шматлікіх домыслаў М. Стрыйкоўскага. Няма сумнення ў тым, што Гедзімін быў праваслаўным хрысціянінам. Вядома ж, нават сёння ў пахаванні хрысціянаў захоўваюцца некаторыя элементы язычніцтва. Трэба думаць, што іх значна болып было ў часы Гедзіміна.
25-гадовае княжаяне гэтага ўладара было важным нрамежкам наяіай мінуўяічыны, і таму аб’ектыўная яго ацэнка мае нрынцыповае значэнне для нравільнага разумення далейяіай беларускай гісторыі. У гэты час выразна назначыліея як станоўчыя, так і адмоўныя асаблівасці нашага далейшага гістарычнага жыя, яія. Да нершых трэба аднесці як найбольш важную — аб’яднанНе асноўнай масы беларускіх земляў. Гэта надало ім моц і нрыя; ягальную сілу для далейшага наяіырэння, асабліва ва ўсходнім і паўднёвым кірунках, што і лачалося неўзабаве насля Гедзімінавай смерці. Аб’яднанне стала трывалым грунтам і для канчатковага фармавання беларускай народнасці, яе культуры і мовы.
Гэтую акалічнасць трэба асабліва падкрэсліць, бо калі, напрыклад, пры Іване Каліце, час дзейнасці якога супадае з княжаннем Гедзіміна, Маскоўскае княства толькі пачало ўзвышацца сярод іншых, яшчэ раз’яднаных, будучых вялікарускіх земляў, то большасць беларускіх земляў, як мы бачылі, ужо былі аб’яднаны ў адной дзяржаве, і дало магчымасць беларускаму этнаўтваральнаму працэсу намнога апярэдзіць вялікарускі.
Перанясенне сталіцы ў Вільні асабліва садзейнічала Далейшай беларускай каналізацыі і асіміляцыі ў заходнім кірунку. Але менавіта ў той час выразна выявіліся і тыя неспрыяльныя акалічнасці, што ў далейшым спрычыніліся да заняпаду Вялікага княства Літоўскага. Найперш і галоўным чынам, як мы ўжо бачылі, гэта значнае пагаршэнне знешніх умоў, што, у сваю чаргу, узмацняла і ўнутраныя супярэчнасці. Калі галіцкавалынскія князі, што пагразлі ў міжусобіцах, перасталі быць пагрозай для Княства з поўдня, то крыжакі паранейшаму засталіся самым небяспечным ворагам з захаду. I вось у дадатак да гэтай агрэсіі з усходу пачынае расці маскоўская пагроза, якая ў далейшым стане найболып небяспечнай. Польшча, разумеючы неабходнасць супольнасці з Вялікім княствам у барацьбе з крыжакамі, найперш бачыла ў гэтым саюзе сваю надзейнўю апору для далейшага змагання супроць іх. Аднак, будучы каталіцкай дзяржавай, як і Ордэн, Полыпча імкнулася пашыраць сваю дзяржаўную рэлігію ў суседняй дзяржаве, толькі ў адрозненні ад апошняга, які дзейнічаў і крыжам і мячом, яна дзейнічала толькі крыжам.
Такім чынам, Вялікае княства Літоўскае апынулася ў трохкутніку варожых сіл, стала арэнаю барацьбы з Усходу і Захаду, што найперш і абумовіла яго далейшы заняпад.
Сыны Гедзіміна і іх удзелы
Незалежна ад таго, ці Гедзімін загінуў у баі, ці быў атручаны, смерць яго была раптоўнай і таму заўчаснай, што спарадзіла шэраг праблем у жыцці дзяржавы.
Гедзімім — першы вялікі князь пасля Міндоўга, аб дзецях якога мы маем пэўныя звесткі. Сапраўды, мы нічога не ведаем пра нашчадкаў Трайдзеня — кім яму даводзіліся Будзікід, Будзівід і Лютувор. Праўда, у некаторых пазнейшых летапісах сыяам Трайдзопя пазываецца Пялюза, ад якога нібыта вялікакпяслсі пасад адабраў Віцень. Хаця у П. Дусбурга і сказапа, што бацькам Віценя быў Лютувер, аднак мы маем справу з адзіным сведчаннем, праўдзівасць якога можа выклікаць вялікія сумненні. Няма таксама пэўнасці, кім быў Гедзіміну Віцень: братам ці сынам? Што да нашчадкаў Гедзіміна дык тут поўная яснасць: ён меў сем сыноў і пяць дачок. Магчыма, тое, што князь пакінуў пасля сябе такі шматлікі род, трэба лічыць адной з найболыпых яго заслуг у гісторыі сваёй дзяржавы.
Многія даследчыкі ставілі ў заслугу Гедзіміну тое, што ён ажыццяўляў шлюбы сваіх сыноў і дачок дзеля дасягнення дзяржаўных мэт. Як намі ўжо адзначалася, так рабілі ўсе гаспадары дзяржаў, і Гедзімін не быў выключэннем. Аднак гэтыя шлюбы мелі значэнне толькі ў пачатку, калі імі падмацоўваўся заключаны палітычны саюз, а ў далейшым яны трацілі сваё значэнне і зусім не стрымлівалі развалу міждзяржаўных пагадненняў. Для прыкладу ўспомнім, што шлюб Гедзімінавай дачкі Ганны хоць і садзейнічаў збліжэнню Польшчы і Вялікага княства, але не спыніў яго развалу. Шлюб другой Гедзімінавай дачкі з Давыдам Гарадзенскім меў значэнне не таму, што ён уводзіў у кола вялікакняскай сям’і найболып выдатнага прадстаўніка рускай (чытай — беларускай) народнасці88 (з яе прадстаўнікоў складаўся тады вялікакняскі двор, уключаючы і самога ўладара), а таму, што ён у найбольшай етупені садзейнічаў умацаванню сілы ўсёй дзяржавы, якая тады асабліва цярпела ад крыжацкіх нападаў. Мы ўжо не гаворым аб шлюбе дачкі Гедзіміна Анастасіі з вялікім князем Маскоўскім Сімяонам Іванавічам, бо гэта ніколькі не садзейнічала збліжэнню дзвюх дзяржаў. Што давыхаду Марыі Гедзімінаўны замуж за цвярскога князя Дзмітрыя Міхайлавіча, то не столькі шлюб садзейнічаў збліжэнню гэтай зямлі з Вялікім княствам, колькі яе варожасць да Масквы, што і прымусіла Дзмітрыя Міхайлавіча шукаць дапамогі ў Гедзіміна.
Аднак для нас большае значэнне маюць сыны Гедзіміна, іх лёс, іх месца ў дзяржаўным жыцці. Лётапісы назвалі іх імёны і месца іх князявання. Праўда, гэтыя крыніцы пазнейшага часу і таму іх звесткі не пазбаўленыя блытаніны. Так, у адносінах да старэйшага сына Монвіда сказана, што яму былі аддадзеныя Карачаў і Слонім89. У той час Карачаў, які знаходзіўся ў вярхоўях Акі, не ўваходзіў у склад Вялікага княства. Некаторыя даследчыкі замяняюць яго Кернавам90, што болей верагодна. Наступны сын Нарымонт, як ужо адзначалася, быў пасаджаны ў Пінску. Зноўтакі застаецца невядомым — калі: да таго, як ён паехаў у Ноўгарадскую землю, ці пасля, калі адтуль вярнуўся. Найверагодней, што да гэтага, бо пад 1338 г. у Полацку князяваў Глеб. Гэта імя насіў і Нарымонт. Былая сталіца дзяржавы Новагародак дасталася Карыяту. Альгерду таксама пашчасціла стаць князем у двух удзелах. Маючы Крэва, ён у 1318 г. жэніцца з віцебскай князёўнаю Марыяй і пасля смерці яе бацькі Яраслава Васільевіча ў 1320 г., становіцца адначасова і віцебскім князем91. Увесь заходні край дзяржавы з Жамойцю, Берасцем і Гарадзенам быў аддадзены Кейстуту. Любарт, які перасяліўся на Валынь, у 1325 г. стаў князем у Луцку. А самы малодшы Гедзімінаў еын Яўнут застаўся ў сталіцы — Вільні.