ЖАНРЫ

У чым iх сiла (на белорусском языке)
Шрифт:

Певень прыняў яшчэ больш важную паставу. Стоячы на шуле, ён моцна замахаў крыллямi i падзякаваў за гонар моцным "ку-ка-рэ-ку". Затым ён сказаў:

– Абвяшчаю наш сход адкрытым. Слова мае Чы-Лiн.

– Просiм! Просiм!
– загаманiлi птушкi.

Чы-Лiн выступiў.

– Грамадзяне! Усiм вам вядома, пад якiм страхам жывём мы. Залятаюць з лесу ястрабы i каршуны: цягаюць нашага брата. Чаму? А таму, што мы жывём кожны па сабе, не думаем аб другiх, не дапамагаем адзiн другому. Давайце ж будзем жыць у згодзе, давайце арганiзуем калектыў i завядзём такi парадак, каб у нас былi вартаўнiкi. Вартаўнiкi пададуць знак, калi дзе пакажацца драпежнiк, i мы ўсе будзем ведаць пра бяду i не дапусцiм яе на двор. Апрача гэтага, нам трэба мець войска - адбiваць драпежнiкаў.

– Ура! Ура!
– закрычала варона.

– Так-так-так!
– азвалася качка.

– Брава! Брава!
– крыкнуў шпак.

– Жывi, Чы-Лiн! Жывi, Чы-Лiн!
– з усiх канцоў шчабяталi вераб'i.

Кока! Ко-о-о-ка!
– пахвалiлi Чы-Лiна куры.

Так i зрабiлi. Паставiлi варту, сабралi войска. Ластавачкi павiнны быць на варце i падаваць умоўны знак, калi будзе якая небяспека.

– Рэпетыцыю! Рэпетыцыю!
– закрычала ластавачка.

Папрабавалi зрабiць рэпетыцыю. Калi сход скончыўся i ўсе разышлiся па сваiх справах, вартаўнiк-ластавачка крыкнула з-пад лесу:

– Цу-пу-цуф! Цу-пу-цуф!

У адзiн момант другiя ластавачкi перадалi гэты крык па ўсiм двары, а птушкi зараз жа падрыхтавалiся да абароны.

– Шыкарна! Шыкарна!
– казала сарока.

I вось калi назаўтра сапраўды вылецеў з лесу ястраб, то не паспеў ён праляцець i паўдарогi да двара, як яго спаткала моцнае птушынае войска. Адна варона так дзюбанула нягоднiка, што аж пер'е пасыпалася, i ён больш нiколi не паказваў сюды носа.

I стала спакойна, вольна жыць цяпер птушкам. А дрозд спяваў:

– Сiла ў калектыве! Сiла ў калектыве!

12
Поделиться с друзьями: