Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Верабей, сава і птушыны суд

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

І стаў з таго часу верабей скакаць адразу дзвюма ножкамі.

А саве ўсе птушкi i да гэтага часу анiяк не могуць дараваць, што яна праспала. Надта ўжо сваiх пер'яў шкада.

І вось варта саве раніцай не дабрацца да дупла і заснуць недзе пад ялінай ці кустом, — тут усе птушкі навальваюцца на яе цэлай хмарай, скубуць ды крычаць:

— Аддай маё пер'е! Ад-дай маё пер-р-р'е!

Не верыш — спытай у старых людзей, у паляўнічых, якія гэта на свае вочы шмат разоў бачылі.

І хаця сава і суцяшае сябе, што арол ды сокал яе не чапаюць, а скубуць яе, бязвінную, адны вароны, сарокі ды пахучыя ўдоды — дрэннае гэта, па-мойму, суцяшэнне.

Дробязь тая — самае гэта нікуды не вартае на свеце. Лепей ужо з арлом схапіцца, абы толькі розная жамяра ды малеча цябе не шчыкалі і не скублі.

…Адзін толькі верабей, нават і цяпер, жыве сабе і не шманае. Ну, ногі скруцілі. Падумаеш, бяда вялікая. Скача сабе на абедзвюх адразу ды заліваецца:

Я — вясёлы верабей, Я — арол-верабей, Вельмі смелы верабей, Верабей, Верабей, Вера — Вера — бей!
12
Поделиться с друзьями: