Выратавальная шхуна
Шрифт:
Афіцэр спусьціўся ўніз са шкіперам «Мэры Томас», каб праверыць дакуманты. Праз некалькі хвілін ён вышаў на палубу. Яго матросы ўжо зьнялі брэзэнт з люку, і ён з ліхтаром спусьціўся ў трум, каб паглядзець на засоленыя шкуры. Перад яго вачыма ляжаў някепскі запас: паўтары тысячы сьвежых шкур — здабыча гэтага плаваньня; і, прымаючы ўсё пад увагу, ён мог зрабіць толькі адно заключэньне.
Вярнуўшыся на палубу, ён загаварыў на сапсутай ангельскай мове да шкіпера шхуны.
— Я вельмі шкадую, але мой абавязак патрабуе, каб я арыштаваў, імем цара, ваша судно, як захопленае ў забароненай вадзе са сьвежымі шкурамі. Вам павінна быць вядома, што гэта вас чакае турма.
Капітан «Мэры Томас» паціснуў плячыма, прыкінуўшыся зусім спакойным. Хоць такія мужныя людзі і ўмеюць хаваць свае пачуцьці, але дарэмная напасьць іншы раз можа давесьці іх траха не да сьлёз. А цяпер перад яго вачыма ўсплыло: маленькі домік у Каліфорніі, жонка і два бялявыя хлапчукі; нейкі дзіўны клубок вырас у горле, і яму стала страшна. Калі-б толькі ён паспрабаваў загаварыць, дык расплакаўся-б.
А на ім-жа была адказнасьць за ўсю каманду. Ён ня мог, не павінен быў паказаць сябе слабым, бо яго абавязак — быць цьвёрдым і мужным да канца, каб падтрымаць іх у бядзе. Ён ужо растлумачыў пра ўсё афіцэру і ведаў, што паратунку няма. Як сказаў «Морскі Законьнік», усе факты былі супроць іх. Капітан адвярнуўся і пачаў хадзіць узад і ўперад гіа шхуне, якою ён ужо не камандаваў.
Рускі афіцэр часова ўзяўся камандваць сам. Ён выклікаў на шхуну яшчэ некалькі сваіх матросаў і загадаў зьняць усе парусы. Калі гэта было зроблена, шлюпка падплыла да крэйсэра і вярнулася назад з цяжкою вяроўкаю; канец гэтай вяроўкі быў прывязаны за шхуну «Мэры Томас». Пакуль гэта рабілася, сумныя матросы стаялі групамі навокал. Нельга было і думаць пра вызваленьне, калі жаралы гарматаў былі так блізка, што ў іх можна было папасьці сухаром. Але памагаць яны адмаўляліся, а стаялі і маўчалі, як анямелыя. Скончыўшы з гэтаю работаю, афіцэр адаслаў сваіх матросаў назад у шлюпку, пакінуўшы толькі чацьвярых. Потым мічман — хлопчык гадоў шаснаццаці,—які выглядаў залішне дарослым і пажным у сваім мундзіры з корцікам, узьлез на борт, каб узяць каманду над захопленаю шхунаю. Перад самым адходам афіцэр выпадкова зірнуў на Буба. Ня кажучы ні слова, ён схапіў яго за руку і спусьціў цераз борт у лодку; потым махнуўшы на разьвітаньне рукою, накіраваўся і сам у лодку.
Зусім ясна, што гэта неспадзяванае здарэньне павінна было напалохаць Буба. Усе страшныяапавяданьні, якія ён чуў пра рускіх, цяпер здаваліся яму яшчэ страшнейшымі. Вельмі кепска, што яны захапілі шхуну, але забіраць яго ад таварышоў— такое здарэньне яму і ня сьнілася.
— Трымаў сябе добра, Буб! — крыкнуў яму шкіпер, калі лодка адплылася ад шхуны «Мэры Томас», — і кажы праўду!
— Так, так, сэр! — крыкнуў ён сьмела ў адказ.
У ім зашавяліўся нацыянальны гонар, ён саромеўся паказаць сябе баязьліўцам перад гэтымі невядомымі ворагамі,—гэтымі дзікімі рускімі мядзьведзямі.
— І будзь далікатным! — дадаў немец-рулявы.
Буб замахаў на разьвітаньне рукою і прысеў на баку лодкі, а’дкуль пачаў сачыць за афіцэрам.
Калі Буб добра прыгледзеўся, ён прышоў да думкі, што афіцэр па выгляду не такі ўжо дзікі,— ён вельмі падобны да іншых людзей, і матросы зусім такія ж, як і ўсе матросы з ваенных караблёў, якіх ён бачыў раней. Аднак, калі ён ступіў нагою на сталёвую палубу крэйсэра, яму здалося, што зайшоў за турэмныя вароты.
Спачатку яго ніхто не чапаў. Потым, крыху пачакаўшы, густыя клубкі чорнага дыму пакаціліся з трубаў і карабель рушыўся ў дарогу, — у Сібір, міжвольна падумаў Буб. Ён бачыў, як «Мэры Томас» пацягнулася за імі на нацягнутай вяроўцы, а яе бакавыя агні, чырвоны і зялёны, то ўзьнімаліся, то апускаліся, калі яна імчалася па хвалях мора.
Гледзячы на такі малюнак, вочы Буба затуманіліся і на іх паказаліся кроплі сьлёз. Але якраз у гэты час да яго падышоў афіцэр, каб завесьці ўніз да капітана. І Буб выпрастаўся, моцна сьціснуўшы губы, нібы ўсё гэта было для яго прывычнаю справаю і яго амаль ня кожны дзень высылалі ў Сібір. Каюта [9] , дзе сядзеў капітан, здавалася, пасьля каютаў «Мэры Томас», цэлым палацам, а сам капітан важны, з залатымі нашыўкамі, здаваўся паважнаю асобаю. Ён ані ня быў падобны на просьценькага шкіпера шхуны «Мэры Томас».
9
Каюта — памяшканьне для пасажыраў.
Тут Буб скеміў, для чаго яго сюды забралі, і на ўсе пытаньні адказваў чыстую праўду. Праўда шкоды не рабіла; толькі хлусьня магла пашкодзіць яго справе. Ёе ведаў мала; ведаў, што лавілі яны цюленяй далёка на поўдні, у адкрытай вадзе, а потым, калі пачаўся штыль [10] і туман спусьціўся на іх каля забароненай мяжы, яны былі міжвольна занесены морам сюды, за мяжу. Ён горача даводзіў, што праз увесь тыдзень плаваньня ў забароненым моры яны ні разу ня спускалі лодкі і не забілі ніводнага цюленя. Але капітан ня верыў Бубу і абыходзіўся з ім груба, каб напалохаць яго.
10
Штыль — зацішша.
Ён то гразіўся Бубу, то спрабаваў гаварыць ласкаю, але яму так і не ўдалося парушыць цьвёрдасьці Буба; нарэшце, ён выгнаў Буба. Па недагляду Буба пакінулі аднаго і дазволілі бадзяцца па палубе. Сяды-тады матросы з цікавасьцю ўзіраліся на яго, але ўсё-ж ён быў гут вольным. На яго не маглі асабліва заглядацца, бо ён быў малы, ноч стаяла цёмная, а варта на палубе рабіла сваю работу. Памалу пацягнуўся ён па незнаёмай палубе ў той бок, адкуль відаць былі бакавыя агні «Мэры Томас», што неадступна плыла сьледам за крэйсэрам.
Доўга сачыў ён за шхунай, а потым схарцаваўся ў цемені, там, дзе была прывязана вяроўка, што цягнула на буксіры шхуны «Мэры Томас». Толькі адзін раз падышоў афіцэр і паглядзеў, ці не перацерлася нацягнутая вяроўка. Буб адпоўз у цень і яго не заўважылі. I тут ён надумаўся, каб вызваліць шхуну і пазбавіць ад страшнай бяды дваццаць два чалавекі і іх сем’і.
«Па-першае, — разважаў ён, — каманда невінавата, а ўсё-ж яе бяз жалю цягнуць у Сібір, у турму, пахаваюць там жывымі,—ён чуў такія апавяданьні і верыў ім. Па-другое, дваццаць два чалавекі з „Мэры Томас“ можна выратаваць. Іх стрымлівае толькі гэтая вяроўка. Яны ня могуць яе перарэзаць там, на шхуне, бо рускія, напэўна, паставілі свайго вартаўніка, але гэты канец… ах, гэты канец…»
Буб пакінуў разважаць. Ён блізка падпоўз да вяроўкі, выняў з кішэні свой складаны ножык і пачаў пілаваць. Нож быў тупаваты: Буб пераразаў столку за столкай, і з кожным шэлестам нажа ўсё больш выразьней і страшней маляваўся перад ім жудасны малюнак: Сібір, адзіноцтва, высылка. Нават у кампаніі таварышоў такое жыцьцё было-б зусім незавідным, але апынуцца ў такой бядзе аднаму здавалася жудасным. А апрача таго, яго ўчынак будзе спрыяць таму, што ён канешне ня міне самай найцяжэйшай кары.
Яго сумныя думкі былі спынены — нехта падыходзіў. Ён адпоўз у цень. Нейкі афіцэр спыніўся на тым самым месцы, дзе ён пілаваў, нагнуўся быў, каб агледзець вяроўку, потым перадумаў і выпрастаўся. Ён прастаяў тут некалькі хвілін, гледзячы на агні захопленай шхуны, а потым пашоў на нос крэйсэра.
Цяпер пара! Буб выпаўз і канчаў пілаваць. Ён перарэзаў дзьве столкі вяроўкі, потым яшчэ адну. Заставалася апошняя, але яна была так моцна нацягнута, што лопнула скора. Аясь! Адрэзаны канец паляцеў за борт параходу. Буб ляжаў ціха і прыслухоўваўся. Сэрца ў яго зайшло ў пяткі. Але на крэйсэры ніхто нічога ня чуў. Ён бачыў, як памутнелі чырвоны і зялёны агні «Мэры Томас». Потым над вадою празьвінеў слабы крык рускіх матросаў, што засталіся на шхуне, але і гэтага ніхто ня чуў. Дым, як і раней, валіў з труб крэйсэра, а машыны працавалі спраўна.