Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
Шрифт:
Пры слабым вячэрнiм асвятленнi нам вiдно было, як бегаюць яны ўперад i назад, ламаючы ў роспачы рукi. Стамiўшыся ад гэтай бязмэтнай беганiны, пiраты кiнулiся ў лодку, каб перадыхнуць, але не праходзiла i хвiлiны, як яны зноў выскаквалi на бераг i зноў бегалi ўперад i назад.
Мае спадарожнiкi прасiлi ў мяне дазволу напасцi на ворага, як толькi сцямнее. Але я не хацеў кровапралiцця i вырашыў расправiцца з пiратамi больш мiрным чынам. А галоўнае, я ведаў, што вораг узброены з галавы да ног, i не хацеў рызыкаваць жыццём сваiх людзей. Трэба было пачакаць, цi не падзеляцца сiлы працiўнiка на два цi тры атрады, а пакуль што я загадаў свайму войску наступаць на ворага.
Пятнiцу i капiтана я паслаў наперад. Яны павiнны былi падкрасцiся да пiратаў паўзком i, калi спатрэбiцца, страляць у iх ва ўпор.
Але нядоўга iм давялося паўзцi: на iх самi амаль наткнулiся тры пiраты, якiя выпадкова адлучылiся ад астатнiх, у тым лiку i боцман, якi, як ужо было сказана, быў галоўным завадатарам, а цяпер трымаўся, як самы апошнi баязлiвец.
Ледзь толькi капiтан пачуў голас вiноўнiка ўсiх сваiх няшчасцяў i зразумеў, што той у яго ўладзе, ён прыйшоў у такое шаленства, што не вытрымаў, усхапiўся на ногi i стрэлiў бандыту проста ў грудзi. Тады, вядома, стрэлiў i Пятнiца. Боцман быў забiты напавал, другi пiрат моцна паранены (ён сканаў гадзiны праз дзве), трэцi ж здолеў уцячы.
Пачуўшы стрэлы, я адразу ж рушыў наперад усю сваю армiю, якая налiчвала цяпер восем чалавек. Вось яна ў поўным складзе: я - першы фельдмаршал, Пятнiца - генерал-лейтэнант, затым капiтан з двума афiцэрамi i трое радавых ваеннапалонныя, якiм мы даверылi зброю.
Калi мы падышлi да працiўнiка, было ўжо зусiм цёмна, таму нельга было разабраць, колькi нас.
Я паклiкаў да сябе аднаго з ваеннапалонных - таго самага матроса, якога пiраты пакiнулi ў шлюпцы (цяпер ён ваяваў у нашых шэрагах), i загадаў яму паклiкаць яго былых таварышаў па iмёнах.
Перш чым страляць, я хацеў паспрабаваць весцi з iмi перагаворы i, у выпадку, калi яны будуць паспяховыя, скончыць справу мiрна.
Мая спроба ўдалася поўнасцю. Зрэшты, iнакш i быць не магло: вораг быў даведзены да адчаю, яму толькi i заставалася, што здацца.
Тым часам мой матрос крычаў на ўсё горла:
– Том Смiт! Том Смiт!
Том Смiт зараз жа адгукнуўся:
– Хто мяне клiча? Ты, Джымi Рой?
Ён, вiдаць, пазнаў гэтага матроса па голасе.
Джымi Рой адказваў:
– Гэта я! Том Смiт, кiдай стрэльбу i здавайся, а не, дык вы загiнулi! Вас у адну хвiлiну ўкакошаць.
– Ды каму ж здавацца? Дзе яны там?
– крыкнуў зноў Том Смiт.
– Тут, - адазваўся Джымi Рой.
– Iх пяцьдзесят чалавек, i з iмi наш капiтан. Вось ужо дзве гадзiны, як яны гоняцца за вамi. Боцмана забiлi, Бiл Фрэй паранены, а мяне ўзялi ў палон. Калi вы не здасцеся зараз жа, развiтвайцеся з жыццём - вам не будзе лiтасцi!
Тады Том Смiт закрычаў:
– Спытай у iх, цi памiлуюць яны нас. Калi памiлуюць, мы зараз жа здамося, так iм i скажы.
– Добра, я скажу, - адказаў Джымi Рой.
Але тут перагаворы пачаў ужо сам капiтан.
– Гэй, Смiт!
– закрычаў ён.
– Пазнаеш мой голас? Дык слухай: калi вы адразу ж складзяце зброю i здасцеся, я абяцаю вам лiтасць, усiм, апрача Бiла Аткiнса.
– Капiтан, злiтуйцеся нада мною, - пачуўся голас Бiла Аткiнса.
– Чым я горшы за iншых? Iншыя гэтакiя ж вiнаватыя, як i я.
Гэта была сапраўдная хлусня, таму што Бiл Аткiнс, закаранелы пiрат i разбойнiк, даўно падбухторваў матросаў заняцца марскiм разбоем. Ён першы кiнуўся на капiтана i звязаў яму рукi, абражаючы i лаючы яго. Таму капiтан сказаў Бiлу Аткiнсу, каб ён здаваўся, без якiх бы там нi было ўмоў, а там няхай ужо начальнiк выспы вырашае, пакiнуць яго жывога цi пакараць. (Начальнiк выспы - гэта я: так цяпер усе мяне звалi.)
Бiл Аткiнс вымушаны быў здацца.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ
Капiтан зноў становiцца камандзiрам свайго карабля.
– Рабiнзон пакiдае выспу.
Такiм чынам, пiраты склалi зброю, пакорна молячы злiтавацца над iмi. Той матрос, якi гаварыў з iмi, i яшчэ два чалавекi па майму загаду звязалi iх усiх, пасля чаго мая грозная армiя з пяцiдзесяцi чалавек (а на самай справе iх было ўсяго толькi восем, уключаючы сюды i трох палонных) акружыла звязаных пiратаў i завалодала iх шлюпкай. Сам я, аднак, не паказваўся iм з некаторых меркаванняў вышэйшай палiтыкi.
Капiтан цяпер мог як належыць гутарыць са сваiмi матросамi. Ён абвiнавачваў iх у здрадзе i жорстка папракаў за вераломства.
– Вы хацелi адабраць у мяне мой карабель, каб заняцца марскiм разбоем i зрабiцца пiратамi, - сказаў ён iм.
– Гэта подла i агiдна. Вы зганьбiлi сябе на ўсё жыццё, самi выкапалi сабе яму i павiнны быць удзячнымi лёсу, калi не трапiце на шыбенiцу.
Злачынцы каялiся, вiдаць, шчыра i малiлi толькi аб адным, каб iм даравалi жыццё.
– Я не маю на гэта ўлады, - адказваў капiтан.
– Цяпер ваш лёс залежыць ад начальнiка выспы. Вы думалi, што высадзiлi нас на пустынны бязлюдны бераг, але вы памылiлiся: на гэтай выспе многа людзей i кiруе iмi сумленны высакародны начальнiк. Па дабрынi свайго сэрца ён памiлаваў вас i, вiдаць, адправiць у Ангельшчыну, дзе ваш лёс будзе вырашаны па закону. Але Бiлу Аткiнсу начальнiк загадаў рыхтавацца да смерцi: заўтра ранiцой ён будзе павешаны.
Усё гэта капiтан, вядома, выдумаў, але яго думка зрабiла моцнае ўражанне: Аткiнс упаў на каленi, молячы капiтана хадайнiчаць за яго перад начальнiкам выспы; астатнiя таксама пачалi прасiць, каб iх не адпраўлялi ў Ангельшчыну.
Бачачы такую пакору гэтых людзей, напалоханых пагрозай смерцi, я сказаў сабе: "Вось калi прыйшоў да мяне час збавення! Гэтыя няшчасныя так напалоханы, што, вядома, выканаюць любое наша патрабаванне: варта нам загадаць, i яны дапамогуць нам завалодаць караблём".
I, адышоўшыся далей за дрэвы, каб яны не здолелi разгледзець, як несамавiта выглядае грозны начальнiк выспы, я крыкнуў:
– Паклiкаць да мяне капiтана!
Адзiн з нашых людзей урачыста падышоў да капiтана i сказаў:
– Капiтан, вас клiча начальнiк!
А капiтан не меней урачыста адказаў:
– Перадайце ягамосьцi, што я зараз з'яўлюся.
Пачуўшы гэта, пiраты зусiм панiклi. Яны паверылi, што непадалёку ад iх знаходзiцца сам губернатар з атрадам у пяцьдзесят чалавек.
Калi капiтан падышоў да мяне, я паведамiў яму, што хачу завалодаць караблём з дапамогай нашых палонных. Капiтан быў у захапленнi. Мы вырашылi заўтра ж прывесцi гэты намер у выкананне.
– Але для таго, каб дзейнiчаць пэўна, - сказаў я, - нам патрэбна адлучыць адных палонных ад другiх. Аткiнса з двума такiмi ж бандытамi мы пасадзiм у падзямелле; няхай Пятнiца i ваш памочнiк адвядуць iх туды. Астатнiм жа я знайду адпаведнае месца.
Так мы i зрабiлi: трох адвялi ў пячору, якая i сапраўды нагадвала даволi-такi змрочнае скляпенне, астатнiх жа я адправiў на сваё лясное лецiшча, туды, дзе стаяў мой будан. Высокая агароджа рабiла яе таксама даволi надзейнай турмой, тым больш што вязнi былi звязаныя i ведалi, што iх лёс залежыць ад iх паводзiн.