БНР i БССР
Шрифт:
Чым болей плённа дзейнічаў Белнацкам, тым цяжэй яму было, асабліва ад мяснікоўцаў. Тыя мала таго, што адмовіліся выдаваць хоць адну беларускамоўную газету ("Рунь", як ix прасілі), дык ужо ў кастрычніку адтуль, скажам, са старонак іхняй "Звезды" па-ранейшаму пагардліва, абразліва i варожа гучала, да слова, з вуснаў сакратара Паўночна-заходняга абласнога камітэта РКП(б) Кнорына: "Мы считаем, что белорусы не являются нацией и что те этнографические особенности, которые их отделяют от остальных русских, должны быть изжиты. Нашей задачей является не создание новых наций, а уничтожение (падкрэслена мной, як адно з любімых слоў мяснікоўцаў. — Г.Д.) старых национальных рогаток. Белорусское же движение является таким воздвижением новых национальных рогаток, не существовавших до сих пор, а поэтому коммунисты не могут в каком бы то ни было случае принимать участие в этом движении". Мала таго, што зневажалася Беларусь, бачылася ўсяго толькі як Заходняя камуна ці вобласць, дык яшчэ быў замах i на Літву.
Такое хамства не магло не біць па сэрцы i камуністу Жылуновічу, ён раз-пораз просіцца на прыём да Сталіна: што ж гэта такое, Іосіф Вісарыёнавіч, гэта ж нахабства не толькі супраць нас, беларусаў, але i супраць дэкларацый Савецкай улады, супраць 11-га пункта Канстытуцыі! Той ці пасміхаецца, закапыльваючы вока ад дыму з люлькі, ці мармыча штосьці невыразнае, нават па-чалавечы недалюбліваючы: рабочы, а, бач, які заўсёды чысценькі i акуратненькі, на ролю лідэра нацыі пасягае! Жылуновіч ва-ўсю спажывае "Дзянніцу", часамі таксама стрэламі адказваючы на стрэлы мяснікоўцаў: вы ж вяртаеце дарэвалюцыйныя, царскія парадкі! Заадно ў гэтых умовах намагаецца хоць бы тут, у Маскве, сабраць у адну арганізацыю ўсе разрозненыя беларускія камуністычныя суполкі, каб дзейнічаць сумесна, больш мэтанакіравана.
3-га лістапада ён здолее склікаць такі сход, дзе будуць камуністы i з акупаванага Мінска (у іхніх шэрагах было больш як 4000 падпольшчыкаў, частка якіх не цалкам падтрымлівала мяснікоўцаў, шукала сувязяў з Белнацкамам, з беларускімі камуністычнымі суполкамі ў Расіі). На сходзе абмяркуюць становішча, асудзяць БНР, падтрымаюць ідэю Савецкай Беларусі i звернуцца да Прэсненскага райкама РКП(б), каб той зарэгістраваў іхнюю камуністычную секцыю. Улічваючы высокі аўтарытэт Жылуновіча, яму даручаць узначаліць яе.
Мяснікоўцы наступаюць юрыдычна — скарыстаўшы адзін з пунктаў Канстытуцыі (16-ы) пра свабоду арганізацыі i аб'яднання працоўных, праз народны камісарыят унутраных спраў РСФСР спяшаюцца ўзаконіць сваю ідэю: Беларусь i Літву мець за падуладную ім Заходнюю камуну, маўляў, насуперак Радзе БНР у Мінску i Тарыбе ў Вільні. Мяснікоўцы яшчэ болей натхняюцца, паціраюць рукі: як пазней стане вядома, адміністрацыйная камісія ВЦВК на чале з Я.Свярдловым пачала распрацоўваць праект, па якім Савецкая Расія павінна складацца не з нацыянальных рэспублік, а з эканамічных рэгіёнаў: Маскоўскі, Паўночны, Заходні, Уральскі i г.д.
6 лістапада пачаўся IV Усерасійскі Надзвычайны з'езд Саветаў. На ім шмат што вырашалася важнае. Але галоўнае было тое, што, прачуваіочы выбух рэвалюцыі ў Германіі, анулявалі Брэсцкі дагавор, Чырвоная Армія (а з ёю i сфармаваныя беларускія часці) хутка павінны былі рушыць на Беларусь. Людзі Жылуновіча паспрабавалі перамовіцца з Мясніковым, каб хоць нарэшце паразумецца ў асноўным, пра лёс Беларусі, але той праігнараваў ix. Маўляў, з вамі ўсё ясна, вы будзеце Заходняй вобласцю РСФСР. Абласныя органы ўлады ўжо даўно сфармаваныя.
Занепакоеныя пытанні са шматлікіх лістоў беларускіх бежанцаў у "Дзянніцу" яшчэ больш змушаюць Жылуновіча пытаць у Савецкага ўрада: што з Беларуссю? "Увесь час, са дня расейскай рэвалюцыі, — будзе пісаць ён, — беларускае пытанне нядбайна прапушчаецца між пальцаў... баяцца дакрануцца да яго i знарочыста ці забыўна адварочваюцца i ад думкі, той, што ёсцека Беларусь... Усе патугі звярнуць на гэта ўвагу каго належыць (ківок Сталіну? — Г.Д.) разбіваюцца ў дробкі... чым далей, тым болей расце такая сумыслая варожасць да яго ў кіруючых колах", "ніякіх крокаў, к таму ж т.т. з Заходняе Камуны — з Беларусьсю чаўпецца нешта сапраўды страшнае, a грозіць ёй яшчэ страшнейшае..."
Жылуновіч перасцерагае: як толькі Беларусь пакінуць немцы, заручыўшыся міжнароднай падтрымкаю, правы на яе прад'явяць польскія шавіністычныя колы. "I праз гэткія парадкі, — б'е ў звон, — дзесяцімільённы беларускі народ можа быць ахвяраваным на падмацаванне буржуазіі, на шкоду Расейскай Рэвалюцыі. Якімі ж вачыма мы тады, дачакаўшыся гэтага, паглядзім у вочы гарацешнаму беларуекаму працаўніку? Што ён з нашай часткаю віны, падняпадшы ў прыгон, скажа нам? Пэўна — не падзякуе!" Гэтая перасцярога "беларуса-камуніста", пакажа час, не была надуманая, нават ужо з-за таго, што "народны" ўрад Польшчы, "начальнік дзяржавы" Ю.Пілсудскі i "паляк з беларускім сэрцам" Доўбар-Мусніцкі запратэставалі супраць прыходу Чырвонай Арміі на Беларусь, a самі захапілі Брэст, падышлі да Баранавічаў, — гатовы былі рушыць ажно да Смаленска, г.зн. па межы Рэчы Паспалітай 1772 года...
Ну, а што БНР у Мінску? Пры ўсіх цяжкасцях, крызісах, ператрусках яна не толькі ацалела, але i працягвала амацоўвацца, у тым ліку i заканадаўча. 11.10.1918-га яе Рада зацвердзіла ўжо Часовую Канстытуцыю. Але прачуваючы, а пасля i бачачы эвакуацыю дэмаралізаваных ад зацяжной вайны i паражэння на Заходнім фронце нямецкіх войск, новы яе ўрад на чале з А.Луцкевічам не мог не бачыць небяспекі як ад асмялелых i завідушчых на "ўсходнія крэсы" польскіх легіёнаў, так i ад Чырвонай Арміі, мяснікоўцаў, якія прагнулі рэваншу, а то i рыўка ў Еўропу. Каб захаваць БНР, якая к гэтаму часу набыла ўсе рысы беларускай дзяржавы (пад яе крыло пагарнуліся нацыянальныя меншасці, многія палітычныя партыі), А.Луцкевіч патайна прабіраецца ў Маскву, перамаўляецца з Ц.Гартным, i ёсць ускосныя звесткі, што праз таго мае сустрэчу з Леніным, дзе прапануе кампраміс: мы — з Расіяй, мы прызнаем Савецкую канстытуцыю, а вы прызнайце БНР.
Гэтую прапанову адхілілі. У бальшавікоў быў свой, толькі ім патрэбны i выгадны варыянт.
Напружанне вакол лёсу Беларусі нарастав. 25 лістапада "Дзянніца" змяшчае "Ліст да Беларускага народу", праз які "твой сын Змітро" — Жылуновіч — заклікае ўвесь родны люд i ў гэты цяжкі, лёсаносны час праявіць цвярозасць, вытрымку, не паддавацца на розныя шматабяцанкі чужых i сваіх паноў, чакаць падмогі ад Расіі — праўда, у "Лісце" зазначаецца, што помач будзе не проста ад Расіі, а ад новай Расіі, якую цяпер, зразумела, прадстаўлялі бальшавікі i Саветы.
У снежні, калі немцы, а з імі i бэнээраўцы пачалі пакаваць валізы i клункі, у Мінску падпольны раённы камітэт РКП(б) утварае свае падпольныя органы ўлады — Мінскі Савет i губрэўкам, што было своеасаблівай альтэрнатывай мяснікоўцам, а з другога боку, гатоўнасцю супрацоўнічаць з Жылуновічам (ад яго былі тут пасланцы). У гэтай сувязі неабходна падкрзсліць адзін вельмі важны момант: амаль усе, хто ўтвараў i БНР, i БССР, былі разагнаныя (выжыў той, хто выбраўся за мяжу), а пры сталінізме знішчаныя. З уплывовых сведак тых падзей нейкім чынам ацалеў менавіта тагачасны лідэр вышэйназванага падпольнага Мінскага раённага камітэта РКП(б). Пад псеўданімам Бампі ён жыў (за межамі Беларусі) яшчэ ў 50-я гады, займаўся навукай, пісаў успаміны. На жаль, я не чытаў ix, дык не ведаю, наколькі яны шчырыя. А той Бампі мог падрабязна расказаць, скажам, пра тое, як ён i ягоныя калегі дзейнічалі, як слалі тэлеграмы "о необходимом самоопределении трудящихся Белоруссии и Литвы, создании Белорусско-Литовской трудовой коммуны на федеративной связи с Советроссией", чым літаральна разлютавалі Мяснікова, які сваёй тэлеграмай Свярдлову думку мінскіх "местных работников" "о так называемой Белоруссии" лічыў усяго толькі "частным мнением", а крыху пазней, 21 снежня,у смаленскай "Западной коммуне" загучыць абурэнне ўжо супраць Масквы: "Спрашивается, зачем эта игра в советские республики?.. Провозглашение Советской республики Белоруссии не только не служило бы интересам борьбы с националистическими тенденциями мелкой буржуазии, но как раз развивало бы простор этим тенденциям... То, что мы признаем допустимым в одном месте в силу тактических соображений, не должно быть перенесено в другие места, где таковых практических соображений нет и не может быть..."
Мяснікоў даціскае — ВЦВК зацвярджае вывады Адміністрацыйнай каміссіі, i Беларусь юрыдычна становіцца Заходняй вобласцю. Жылуновіч — а ён ужо i камісар Белнацкама — выказвае Сталіну, іншым рашучы пратэст гэтай пастанове i заяўляе, што пры такіх адносінах да Беларусі не можа далей быць пры Савецкім урадзе, па згодзе беларускіх камуністычных секцый дае кліч: "Беларусы — дахаты!", заклікае там, дома, разам з мясцовымі камуністамі, свядомымі людзьмі самім утварыць урад. Сталін тут жа паведаміць пра гэты "ультыматум" ці "шантаж" Свярдлову, той — Леніну. Хто ведае, якія былі тыя размовы, але 25 снежня кіруючае ядро Белнацкама i ЦБ беларускіх камуністычных секцый запросяць да Сталіна, i той, паінтрыгаваўшы, суцешыў: будзе вам Савецкая Беларусь, i дэманстратыўна ўзяўся "обуздывать товарища Мясникова, который, как и некоторые другие большевики-нацмены ведут себя порой неадекватно". Мяснікоў, зразумела, не плешча ў ладкі ад такога павароту, не хоча ехаць у Маскву ды яшчэ на перамовы з ненавісным яму Белнацкамам, спасылаецца, што ён рыхтуе на канец снежня 6-ю Паўночна-Заходнюю абласную канферэнцыю РКП(б), чуць не хоча ні пра якую Беларусь. Сталін гуляе: калі хочаш, каб цябе беларусы "приняли", то едзь, "а они, считаем мы, не откажутся от нужных, авторитетных людей из твоего обкома и Облисполкомзапа... Короче, рекомендуй своих толковых людей в Компартию и правительство Белоруссии... Об остальном поговорим здесь..." (Выдзеленыя словы i словы ў двукоссі з майго рамана "Свой дом". Яны — на аснове вывучэння мноства мемуараў.
– Г.Д.).