Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году
Шрифт:
— Кінь ты... Паспачувай лепш народу.
— Каб ён гэтак паспачуваў мне хоць раз, як я яму спачуваю. Каб ён паспрабаваў зразумець мяне, як я яго разумею. Я спрабую гаварыць з ім, а мне ў адказ, пачуўшы сваю родную мову, — нацыяналіст, бээнэфавец, фашыст... Божа, якая цемра, якая безвыходнасьць. Што і хто яшчэ трэба яму, каб зразумець, што так жыць нельга?
— Клін клінам выбіваюць — гэтак кажа мудрасьць народу, альбо, калі верыць табе, быдла. I я ўпэўнены, што выратаваць нас урэшце рэшт зможа толькі падобны да яго лідэр — жорсткі, рашучы, напорысты, але — высокаадукаваны, высокакультурны, гэтакі «просвящённый монарх», а па-просту інтэлігент-дыктатар, які сьвядома, а не інтуітыўна, будзе казаць тое, што хоча чуць быдла, а рабіць, як і гэты, сваё, прычым не ўласьцівымі яму самому сродкамі: сілай, прымусам. Толькі да такога прыслухаецца быдла, такому «паверыць», і толькі ён зможа вывесьці яго з гэтага замкнутага кола, з гэтага хворага балота на сенакосныя лугі. I тады, калі харчу будзе дастаткова, мажліва, і быдлу будзе час задумацца над сваім жыцьцём.
— Так то яно так... Вядома, не трэба недаацэньваць ролю асобы ў гісторыі. Аднак найчасьцей асобы гэткія толькі руйнуюць і вельмі рэдка нешта ствараюць. Наламаць дроваў «асоба» можа столькі, што потым удзесяцёх не разьбярэшся. Прыкладаў сотні, у тым ліку і наш, цяперашні... Але, тым больш дарэмна, ты ўскладаеш нейкія надзеі на быдла. Забудзь пра гэта. Па-першае, у быдла ніколі ня будзе дастаткова харчу, па-другое, быдла ніколі ня думала і думаць ня будзе.
Яно ня дзеля таго створанае. Яно можа хіба адчуваць і аддавацца пачуцьцям, якія і замяняюць яму розум. Больш за тое, бойся быдла, якое лічыць, што яно думае... Нездармаўіншых — дэмакратычных — краінах прыдуманы розныя цэнзы: узроставы, адукацыйны, маёмасны, каб выключыць адкіды грамадства з ліку выбаршчыкаў, каб не ўплывалі яны сваёй тупой масай на вынікі выбараў, у якіх самі не арыентуюцца і вераць толькі таму, хто больш наабяцае. У нас жа даюць стогадоваму дзеду Базылю з інтэрнату састарэлых бюлетэнь — ідзі, галасуй за сваю блізкую будучыню. Вось і нагаласавалі, пта маць...
— Што ты ўзьеўся на народ, чым ён табе гэтак не дагадзіў?
— А то ты ня ведаеш... Зрэшты, можа я не на народ злуюся, а на самога сябе, на жыцьцё нашае, на тое, што вымушаны мы з табою займацца цяпер зусім ня тым ці ня толькі тым, дзеля чаго на сьвет гэты прыйшлі, ня тым, да чаго душы нашыя цягнуцца. Вось ідзем мы прыгожым местам і замест таго, каб абмяркоўваць высокія творчыя праблемы, у аблокахлятаць, гаворым пра бруд, пра які і гаварыць брыдка, агідна — пра палітыку. Гаворым, бо душа баліць... Заўваж, душы нашыя засьмечаныя сёньня, экалагічна забруджаныя палітыкай. А душы не палітыка трэба. Ёй трэба пасьпяваць бачыць прыгажосьць сьвету, каб дзяліцца радасьцю гэтай пекнаты з іншымі душамі. А мы пра палітыку... Якая для нас, як, дарэчы, і для быдла, павінна заставацца па-за нашым жыцьцём, існаваць недзе паралельна. У яе свае куміры...
— Ніколі гэтага не было і ня будзе. Нават у ідэале. Ня мы дыктуем умовы грамадству, а яно нам. Адзінае, што мы, творцы, так бы мовіць, можам зрабіць, гэта паўплываць на агульны культурны ўзровень грамадства. I тое не адразу, а, мажліва, толькі праз пакаленьні.
— Праз пакаленьні... Ажывем мы сёньня. Мы заўсёды жывем сёньня. А ня ўчора і ня заўтра. Вось прывыклі думаць: філосаф — значыць летуценьнік, чалавек ня з гэтага сьвету. Няпраўда, якраз мы і ведаем сапраўдны кошт жыцьця і стараемся ўзяць ад яго напоўніцу і, адпаведна, аддаць яму ўсё, што маем, выпрацаваць свой патэнцыял максімальна. Бяда толькі ў тым — ды і не бяда нават, а выдаткі існаваньня, недарэчная недарэчнасьць — што працуем мы, як, зрэшты, і вы, творцы, са словам, з фарбай, з гукам... Мы пераконваем, а не прымушаем, мы тлумачым, а не навязваем, як робяць гэта «ідэолагі». Тыя ж, хто супраць нас, з намі не цырымоняцца. Ледзь трохі не па-іхняму — турма, ГУЛаг, расстрэл — фізічнае вынішчэньне.
— I плён карпатлівай працы доўгіх гадоў нейкі самадур можа выкарчаваць у адзін момант...
— Так, але іншага шляху ў нас няма. Супраць лома няма прыёмаў, акрамя слова, якое западзе ў шчырую душу і прарасьце. Прарасьце! Я баюся толькі аднаго, што ў выніку ўсіхягонь/хэксьперыментаў, у нашым краі можа праліцца кроў. Нявінная кроў, як плата за волю, што ўрэшце рэшт прыйдзе... Трэба быць гатовым да гэтага і зрабіць усё, каб на тваё месца прыйшло потым два, пяць, дзесяць такіх, як ты. I тады, рана ці позна, мы пераможам канчаткова. Герастраты ды падобныя яму — часовыя. I яны ведаюць пра сваю часовасьць, таму і лютуюць гэтак. Але агонь разбуральны дагарыць і патухне і на месцы спаленага лесу вырасьце новы.
— А на месцы спаленай хаты, што вырасьце?
— Ты не прыдзірайся. Мажліва, маё параўнаньне і кульгавае. Але давай усё ж пакінем сабе надзею на лепшую будучыню...
Дома, у ложку, Стах прыгадаў гэтую размову з сябрам і падхапіўся, зачапіўшыся за адную думку: мне ўсё роўна паміраць, дык чаму б не загінуць, — падумаў ён, — загінуць прыгожа, у пакутах за родную зямлю, адыйсьці дык з «музыкай»... I не аднаму, а... з ім... разам... Аднак ён адразу адпрэчыў гэтую думку: для таго, каб паспрабаваць ажыцьцявіць яе — трэба час, а якраз часу ў яго і не было — засталося ўсяго шэсьць дзён. Усяго шэсьць дзён, якіх хопіць толькі на тое, каб дапісаць карціну. I ён усьміхнуўся сабе скептычна, маўляў, апраўданьняўзаўсёды можна знайсьці мільён, абы не зрабіць нешта. На тым, пэўна, і сьвет трымаецца. Калі ня сьвет, дык улада пастуха над быдлам -дакладна.
5.
Праца над карцінай, нягледзячы на сумлівы ды ваганьні, пасоўвалася патроху наперад. Нават цяпер бачылася ўжо, што будзе гэта твор не зусім звычайны. Напачатку Стах думаў, што адбіваюцца ў ім толькі ягоныя задумкі, толькі стан ягонай душы, што бачыць ён у карціне тое, што сам хоча бачыць. Потым жа, калі і жонка, і сябар, «прачыталі» ў намаляваным тое ж самае, ён упэўніўся, што памыляецца, што гэтак ёсьць насамсправе. Больш за тое, ён заўважыў, што атрымліваецца ў яго нібыта карціна-барометр, карціна-люстэрка, у якім нейкім чынам адбіваецца тое, што адбываецца цяпер у краіне. Мажліва, і не адбіваецца, але чалавек, які глядзіць на яе, знаходзіць у ёй фарбы сугучныя сёньняшняму дню, агульнаму настрою. Нават не знаходзіць, а карціна сама перадае, падказвае, дыктуе яму гэты настрой. Фарбы яе то цямнелі, то сьвятлелі, нібы ў залежнасьці ад таго, якое палітычнае ці сацыяльнае «надвор’е» было на вуліцы. Цяпер перамагала зло — набліжаўся вечар, надыходзіла восень — і карціна «цямнела», «чарнела», колькі б Стах ні высьвятляў яе. Толькі праз паўгода працы ён зразумеў гэта і кінуў выцягваць пацямненьні яркімі фарбамі, а ўсю ўвагу скіраваў на вымалёўку персанажаў якімі карціна была густа населеная. Гэтак, як карціны Босха, альбо, яшчэ больш дакладна — Філонава. Ці не, цяпер, калі гушчыня, «чарната» фарбаў пераважала, была наймоцнаю — хутчэй нагадвала яна некаторыя карціны Полака, на якіх фарбы проста разьлітыя плямамі. Асабліва крыху здалёк, калі асобныя фігуркі, будынкі, дрэвы зьліваліся, ядналіся між сабою, і часам нават уся карціна здавалася адною суцэльнаю цёмнаю плямай, і не заўважаліся адразу ні сінія, ні чырвоныя, ні зялёныя, ні іншыя яркія колеры, з якіх яна складалася. Аднак варта было ўгледзецца ў карціну, як яна пачынала загарацца, высьвятляцца, ажываць, аж да таго, што ярка-зялёныя, ярка-сінія, ярка-чырвоныя колеры пачыналі «сьляпіць» вочы... Адсюль і словы тыя сябравы: «паглядзі, якусход разгараецца...» Карціна давала гледачу надзею на лепшую будучыню, штосьпееўзмрочным сёньня. I ня проста надзею, аўпэўненасьць, што гэтак будзе, што інакш не бывае, што наогул будучыня — сьветлая...
Стаху аднак не падабалася такая «барометравасьць» і «прарочасьць» карціны. Напачаткулічыўён гэта не дасягненьнем сваім, а ледзь не асноўнымі хібамі «твору». Праўда, потым высьвятляць карціну ён перастаў яшчэ і таму, што падумаў — любы творца можа памыляцца і, часам, разам з памыямі дзіця выплюхнуць... Але чым менш заставалася да таго дня, тым большыя сумлівы ахоплівалі Стаха. I калі б ён ня ведаў, што здарыцца з ім праз колькі дзён, ён альбо кінуў бы пісаць карціну, альбо зьнішчыў бы яе... Паколькі ж быў ён упэўнены, што гэта апошняя ягоная работа, то зьмяняць нічога ня стаў. Перарабіць яе ён ужо не пасьпее. Можа толькі сьцяўшы зубы дарабіць. Толькі дарабіць...
Так, змагаючыся найперш з самім сабою, і працаваў Стах. А вечарамі яны з Вітасем, не здраджваючы звычцы, прагульваліся па заціхлым горадзе. Праўда, пра тое, што хутка Стаха ня стане, больш не гаварылі, наклалі на гэтую тэму табу: Стах ужо зьмірыўся з тым, а Вітась проста «забыў» да пары, да часу. Таму гутаркі былі «звычайныя».
— Штодзень на працу я іду праз пляц Перамогі, — казаў Вітась, — і часта сустракаю там вядомых пісьменьнікаў, мастакоў, акцёраў. Дык вось што найперш кідаецца ў вочы: тыя, хто лічацца элітай грамадства апрануты сёньня горш за ўсіх. Не толькі старэйшыя, але і маладыя, даношваюць даўно ня модныя, абшарпаныя рэчы. Мала таго, што праца нашая творчая нікому ня трэба, што ганарары мізэрныя, дык яшчэ і на «службе» плоцяць такія капейкі, якіх на элементарнае пракармленьне не хапае.
— Гэта проста здзек з нас тых, хто пры ўладзе, — падтрымліваў размову Стах, — маўляў, вы хацелі волі, дэ-мак-ра-ты-і, вы больш за ўсіх крычалі пра сацыяльную несправядлівасьць, пра рынак, дык наце вам рынак і справядлівасьць... Кінулі, як сабачанятаў сьляпых — выплывайце самі. А калі гэта сфера культуры «выплывала сама»? Сапраўднаму мастаку ня проста воля патрэбная. Яму патрэбная падтрымка, разуменьне, патрэбны мецэнат, апякун. Высокаадукаваны, сьвядомы. Расейскі жывапіс усяго дзевятнаццатага стагоддзя таму доказ. Не было б Дзямідава — не было б Брулова. Не было б Траццякова ды іншых — не было б росквіту жывапісу напрыканцы дзевятнаццатага — пачатку дваццатага стагоддзяў. I ня толькі ў Расіі. Французскія імпрэсіяністы выжылі і працавалі толькі дзякуючы заказам расейскіх мецэнатаў. Любімы твой Маціс, можна сказаць, і стаў Мацісам дзякуючы Шчукіну. Зрэшты, хто б цяпер прыгадваў Шчукіна ды Дзямідава, каб не Маціс ды Брулоў... Але я не пра тое. Такая, як сёньня, воля — сва-бо-да!
– трэба толькі графаманам ды прахадзімцам. Паглядзі, чые кнігі выходзяць цяпер, хто за мяжу з выставамі езьдзіць! Далёкія ад мастацтва людзі. Але прабіўныя, з сувязямі і без сумленьня. Яны гатовыя перад спонсарамі на каленях поўзаць, абы свайго дабіцца.
— I поўзаюць. Але тым не сябе прыніжаюць — ім гэта да аднаго месца, — а нас. Бо па іх і нас мераюць, і нас за людзей ня лічаць...
— Адно радуе: як гэта ні парадаксальна — беларускае мастацтва патроху — нарэшце! — становіцца элітарным у нашай дзяржаве. Гэта раней таго, хто размаўляў па-беларуску, адразу залічвалі ў «калхозьнікі», сёньня «настаяшчыя калхозьнікі» першымі на «трасянку» пераходзяць. А па-беларуску размаўляе сапраўдная эліта нацыі. I вельмі добра, што ідзе да нас зараз шмат моладзі, выхаванай не на савецка-сацыялістычным рэалізьме, а на лепшых еўрапейскіх узорах. ! сама моладзь — беларускамоўная — імкнецца ствараць нешта новае, мадэрновае, тое, што ўліваецца цалкам у кантэкст еўрапейскай культуры. Праўда, пра гэта мала хто з людзей простых, паспалітых, ведае, бо прапаганды ніякай няма і існуе pyx гэты, нібы паралельны сьвет: з аднаго боку — расейская маскультура, якая наслыху, з другога — новая, нялапатная Беларусь, з якою ня сорамна паказацца ў Еўропе. I мы — пакажамся.