ЖАНРЫ

Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году

Пятровіч Барыс

Шрифт:

«Азербайджанец», які не чакаў такога павароту, пачаў адступаць назад маленькімі крокамі, гледзячы дзіка расплюшчанымі чорнымі гузікамі вачэй проста ў вочы Стаху. Стах убачыў, як шырока раскрываюцца ад частага і глыбокага дыханьня яго ноздры, як сьціскаюцца ўзлосьці тонкія вусны, як напялася тоўстая мускулістая шыя; убачыўняголеныя, нібы брудныя, пашчэнкі і брудны каўнер кашулі, — і стаў гэты чужы чалавек яму яшчэ больш агідным. Стах прыдушыў у сабе пачуцьцё шкадаваньня, што расло ў ім да гэтага чалавека, вымушанага ехаць за трыдзевяць земляў шукаць «шчасьця», сьцяў пальцы ў кулакі, і ў вісках затахкалі малаточкі сэрца — у ім прачнуўся даўно, з дзяцінства, не трывожаны інстынкт воя, абаронцы... Ён і не заўважыў як Алі вызваліўся ад таго мужчыны і стаў падкрадацца ззаду. Стах ні разу не пасьпеў ня тое, каб ударыць, а нават замахнуцца на чалавека, які стаў яму ворагам, як Алі схапіўяго з-за сьпіны за шыю і паваліў. Ачуўся Стах ужо на асфальце з прыстаўленым да горла лязом нажа. Халодным, калюча-вострым, страшным...

— Что, тоже захотел крови нашей, — запыхана прашаптаўблізка, на вуха, Алі, — так мы твою посмотрим...

«Канец, — падумаў Стах, — вось як яно бывае. Так проста ўсё. Як і ня жыў...» Але тут пачуліся кароткія, рэзкія сьвісткі і тупат ног. Нехта, мусіць, зьбегаў у не­далёкую міліцэйскую школу і паклікаў дзяжурных.

— Живи, — хуценька прамовіў Алі, — но помни: мы пришли к вас надолго. Будем встретимся, — адпіхнуў, як нежывога, ад сябе Стаха і кінуўся наўцёкі.

Потым ужо Стах нават пашкадаваў, што зьявілася тая міліцыя. Бо складаньне пратаколу ў аддзяленьні, апытаньне сьведак, высьвятленьне асобаў пацярпелых (Стаха і мужчыны, які, на шчасьце, быў цьвярозым) — заняло амаль тры гадзіны. «Чорных» жа і сьлед прастыў.

I відаць было, што робяць усё міліцыянты дзеля прыкліку, бо шукаць «азербайджанцаў» ніхто ня будзе, толькі на аддзеле «павісьне» яшчэ адна нераскрытая справа. Таму, урэшце рэшт, уся злосьць дзяжурнага сяржанціка скіравалася на Стаха і зьбітага мужчыну, быццам яны ва ўсім былі вінаватыя: лезеце абы куды, прыгод шукаеце на сваю... Словам, час, такі каштоўны цяпер для Стаха час, — некалькі гадзінаў — быў страчаны незваротна. Добра яшчэ, што ісьці ад міліцэйскага пастарунку да дому было блізка, бо адпусьцілі іх далёка за поўнач. Мужчына вінавата паціснуў Стаху руку, уздыхнуў цяжка, і пайшоў. Калі б не «пратакол», Стах ня ведаў бы нават, як яго завуць.

7.

Усхваляваная жонка сустрэла Стаха на парозе:

— Дзе ты так доўга быў? Хоць бы патэлефанаваў. Я з Вітасем гаварыла. Ён дома. Таксама спалохаўся за цябе. Тэлефануй — чакае. А я на варыўню — падагрэю паесьці і адтуль пачую, што было, дзе быў...

Стах набраў нумар Вітася.

— Жывы, курылка, — адгукнуўся той адразу, — а то напалохаў мяне сваёю магілаю, дык я ня ведаў, што і думаць. Ледзь жонцы тваёй не набалбатаў абы чаго з нецейкі. Ну, расказвай...

Стах коратка, урыўкамі, каб хутчэй, ды каб не вярэдзіць душу, распавёў пра бойку на прыпынку, пра прыём у міліцыі.

— Ты заўсёды ўлезеш, куды ня трэба, — крыкнула жонка з варыўні.

— Так ужо і лез я куды...

— Добра ўсё, што добра заканчваецца, — рэзюмаваў Вітась. — Ну, дык я думаю, сёньня не гуляем?

— Не да гуляў, пасьля такіх гуляў... Ды і праца стаіць. Але, прабач, не да жартаў мне цяпер, таму і не «ўрубіўся» адразу: якія гулі ўдзьве гадзіны ночы...

— Тады да заўтра.

— Да заўтра... Да сёньня...

8.

Стах яшчэ працаваў, ня клаўся спаць, хоць і разьвіднеладаўно, калі пачуўся званокудзьверы. Прыехала сястра. Па дарозе з Ліды ў Жлобін абмінуць у сталіцы брата — грэх. Стах быў страшэнна рады гэтай сустрэчы. Усю раніцу яны прасядзелі на варыўні то за кубачкам кавы, то за шклянкаю гарбаты. Засмучаны Стах быў толькі адным: увесь тыдзень ён мітусіўся, нешта рабіў, зьбі-раў-ся паміраць, а пра маці І бацьку такні разуі непрыгадаў. «Якія мы, людзі, усёжзгаісты, — не пра ўсіх, а пра сябе, падумаў Стах, — замыкаемся ў сваім цесьненькім сьвеце і пра блізкіх прыгадваем толькі тады, калі яны самі нагадваюць пра сваё існаваньне. Таньненькае ж і дробязнае але сваё, засьцілае нам вочы і мы ня бачым за ім нічога, апроч саміх сябе...» Забыўся ён, зусім забыўся пра бацькоў, пра тую далёкую палескую вёсачку, дзе нарадзіўся і дзе цяпер жывуць бацькі. Хварэюць, кажа сястра. Вядома, гады лятуць. «Быў бы час, — падумаў Стах, — кінуў бы ўсё і сёньня ж паляцеў да іх...» Быў бы час... Часу заставалася ўсё менш і менш...

Сястры таксама было не да гасьцяваньня. Дома з малымі дзецьмі застаўся муж і яна відочна хвалявалася, за ранак некалькі разоў у размове ўспомніла яго: «Як там мой Вася?..» А дванаццатай Стах павёз сястру на вакзал. Пасадзіў на цягнік, выйшаў з тунелю, і не пасьпеў нават агледзецца, як да яго падскочыла цыганка: «Дай, красавец, руку— пагадаю! Усю праўду скажу...» Стах механічна, абыякава, працягнуў ёй руку. Пасьля нярвовага вечару, бяссоннай ночы і турботнай раніцы, быў ён нібы ў трансе, у нейкай прастрацыі. I таму, як сказаў бы Сырэц, перастаў адэкватна рэагаваць на навакольнае жыцьцё. Цыганка — шырокая ў клубах, тлустая, ажно бліскучая баба — схапіла руку, зірнула ў яе і адразу пачала гаварыць, што жыць будзе «маладой» доўга і шчасьліва... Стах пачуў гэтыя словы і крыва ўсьміхнуўся: адзін ён ведаў, што заўтра памрэ, груба, рэзка вырваў руку ў цыганкі і, ня слухаючы ейныя выкрыкі і маты ўсьлед, пайшоў да прыпынку.

9.

Да наступнай — апошняй — раніцы Стах праседзеў каля карціны. Нічога не маляваў, не дамалёўваў, не падмалёўваў. Застыў у думках. Вядома, калі б быўчас, ён многае зьмяніў бы ў ёй. Нават не зьмяніў бы, а перапісаў нанова. Каб узмацніць, каб удакладніць. Ён цяпер яскрава бачыўхібы карціны. Ён бачыўтолькі іх.

I ён ведаў, як іх пазбавіцца. I чым больш ён узіраўся ў гэтыя постаці і твары, у гэтыя дамы і дрэвы, тым больш яму не падабалася тое, што ён зрабіў. Першапачатковая назва карціны была «Зыход», але цяпер ён лічыў, што атрымаўся ў яго не зыход, а нешта іншае. Бо зыход — гэта заўсёды боль, гэта нервы, гэта разрыў па-жывому, гэта крык, гэта трывога, гэта немагчымасьць штосці зьмяніць, гэта безнадзейнасьць... Зыход рэдка пакідае спадзеў, дае супакой. Больш дакладна, ніколі не пакідае і не дае. Карціна ж, пры ўсёй сваёй змрочнасьці, дыхала такою надзеяй, выпраменьвала такую дабрыню і спакой, та­кую ўпэўненасьць, што будучыня ў нас ня проста ёсьць — яна сьветлая і шчасная, што назваць карціну трэба было неяк інакш. Скажам, так — без прэтэнзіяў на арыгінальнасць: «Супакой», ці лепш — «Чаканьне». У гэтым слове ёсьць і трывога, і надзея, і прадчуваньне... як і ў карціне. Ды, па-сутнасьці, і сапраўды: усё нашае жыцьцё — чаканьне. У кожнага сваё чаканьне. Якое, падкажа карціна, скончыцца добра, слаўна... Ці не, можа, скарыстаць дзеля назвы нейкае моднае слоўка тыпу «Ілюзія», альбо «Настальгія», у якім так дарэчы пераклікаецца і мінулае, і сучаснасьць, і будучыня. Ці шызануць нечым абстрактна-авангардна-адцягнута-незразумелым: «Жыць ведаючы», альбо "Быць гатовым", ці лепш — «аКРАЙчык» і апошняе «к» перакрэсьліць і паверх яго надпісаць «й»...

Урэшце рэшт Стах спыніўся на назве «Чаканьне».

Пры дзённым асьвятленьні ён яшчэ раз агледзеў сваё «Чаканьне», сёе-тое адным-двума ўзмахамі-мазкамі, лёгкімі і амаль непрыкметнымі, дадаў. Выправіў тое, што не падабалася, хірургічна дакладна, быццам ягонай рукою вадзіла боская рука. Увечары пакрыў карціну лакам, падумаў, што файную раму ёй падбярэ і жонка. Склаў акуратна пэндзьлі, фарбы, прыбраў у майстэрні. Не таму, што надта любіў парадак, а проста да сустрэчы яшчэ заставаўся час і сядзець склаўшы рукі было невыноснаю. Хацеў напісаць нейкую цыдулку жонцы, ды перадумаў. Што пісаць: разьвітвацца зжыцьцём, прасіць прабачэньня, паказаць сваё «геройства» — ведаў пра сьмерць і сьвядома ішоў на сустрзчу з ёю? Сьмешна, цынічна...

Вечарэла, сонцахавалася задамамі ідрэвамі, калі Стах выйшаў з дому. Крочыў нясьпешна, павольна проста ў скверык і думаў: «Дзіўная рэч: вось іду я паміраць. Іду, як ні ў чым ні бывала, як на звычайны шпацыр. Але ж — на сьмерць. Сам. Як на плаху, як да непазьбежнага, як пад прымусам, бязвольна, нават не паспрабаваўшы нешта зьмяніць. Іду, нібы жывёліна бяздумная, неразумная. Як загіпнатызаваны, як запраграмаваны. Як зомбі...» — параўнаньні накручваліся ў ягонай галаве, але яны ня ўзрушвалі, не ўзбуджалі яго, не здымалі тло абыякавасьці, што межавала з упэўненасьцю: нічога ня здарыцца, усё застанецца па-старому. Чалавек нават у самых безвыходных сітуацыях, бывае, чапляецца за саламіну надзеі і — выплывае... Стах не думаў пра гэта, ён раптам падумаў пра іншае: «Як гэта так: выпадкова сустрэў нейкага чалавека і адразу паверыў яму, паверыў нейкаму пяску ў кішэні, нейкім байкам пра аўтобус і ні разу — ні разу! — за ўвесь тыдзень усур’ёз не засумняваўся ў тым, што прадказанае незнаёмцам збудзецца. Збудзецца сёньня, цяпер, праз колькі дзесяткаў хвілінаў. Паверыў і ўсё...»

Стах ішоў і разважаў — ішоў і разважаў спакойна. Не таму, што зьмірыўся і здаўся: няхай будзе, што будзе; і не таму, што быў моцна стомлены і нявыспаны; і не таму, што прадчуваньне блізкасьці сьмерці ў яго не было, нежыло ні ўдушы, ні ўсэрцы. Спакойна яму было найперш ад таго, што скончыўён нарэшце працу, якой аддаў паўгода жыцьця. Дзіўна, але цяпер, здалёк, ён быўзадаволены сабою, задаволены зробленым і ўпершыню, бадай, мог сказаць сабе: «Ай да Стах, ай да малайчына!» Ён ведаў, ён бачыў, ён разумеў, што пры ўсіх сумлівах, твор атрымаўся выключны, непадобны ні на адзін з тых, што захоўваюцца зараз у музеях ды прыватных зборах, калі ня сьвету, дык... Еўропы дакладна. Стома і разьняволенасьць шчасьліва расплываліся па ягоным целе. Стома, разьняволенасьць, абыякавасьць, супакой... і толькі там, недзе глыбока, пачынала ўжо нараджацца і мацнець думка: а колькі б мог ён зрабіць яшчэ ў гэтай, па-сутнасьці, адкрытай ім манеры, у гэтым стылі, калі б быў у яго час, калі б было ў яго жыцьцё, якім бы даражыў ён цяпер зусім па-іншаму... Бо ішоў ён усё-ткі на сьмерць, дакладней — па сьмерць. Толькі думка тая зноў успыхнула без шкадаваньня, а так, як бы між іншым.

Поделиться с друзьями: