Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Добры дзень, мая Шыпшына

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Кастусь напісаў да Ірэны і да сябра і адвячоркамі стаў завітваць на пошту. Ён разумеў, што чакаць адказ яшчэ рана, але яму было прыемна стаяць у невялікай чарзе і назіраць, як дзяўчына перабірае канверты. Людзі атрымлівалі лісты, і гэта ўсцешвала Кастуся і давала веру, што аднойчы дзяўчына працягне ліст і яму.

Кастусь часта выпраўляўся ў стары горад. Ён блукаў па змрачнаватых залах археалагічнага музея. Ён навучыўся беспамылкова арыентавацца ў блытанай павуціне ціхіх вуліц са стогадовымі акацыямі. Яму падабалася прыходзіць у порт і сустракаць караблі.

Але надыходзіў яшчэ адзін бясконцы спякотны дзень, а лістоў не было.

Дзяўчына на пошце ўжо не пыталася ў Кастуся пашпарта і не пераглядала канвертаў, а проста з усмешкаю шкадавання хітала галоўкай. Ён разоў колькі замаўляў тэлефонныя размовы, але траскучы голас гучнагаварыцеля з нейкай, як чулася Кастусю, прытаймаванай радасцю нязменна абвяшчаў: «Хто чакае Беларусь? Хто чакае Беларусь? Нумар не адказвае... Нумар не адказвае...»

Кастусь са страхам адчуваў, як прачынаецца і выпаўзае са сваіх сховаў колішняя хвароба.

Напачатку ён спрабаваў змагацца. Ён заводзіў на пляжы гамонку з суседзямі, па-ранейшаму займаўся аўтатрэнінгам, штучна падаграваючы ў сабе цікавасць, вывучаў горад, але знаёмая ўжо абыякавасць разрасталася ў ім, пускаючы паўсюль свае чэпкія атрутныя атожылкі. Чарада гарачых парных дзён пачала здавацца яму нейкай зачараванаю анфіладай, і ён не разумеў, куды і навошта ён ідзе па аднолькавых, як бясконцыя люстраныя адбіткі, пустых пакоях.

Аднойчы ён забрыў у звярынец і, безудзельна пераходзячы ад клеткі да клеткі, знячэўку ўбачыў пакорлівых брудных птушак. Ён прастаяў там да закрыцця звярынца. Стаяў і не чуў, як побач натоўп пацяшаецца з адстаўнога цыркавога асла, які па камандзэ хапаў зубамі канец уласнага хваста і ўтрапёна круціўся на месцы, а затым збіраў з долу падачкі.

Там, каля ржавай сеткі з бела-чырвонаю шыльдай «Аисты», у душы Кастуся штосьці канчаткова абарвалася.

Таго дня ён не пайшоў на пошту.

Ён ужо не гуляў вечарамі па горадзе.

I купаўся ён цяпер не на курортным пляжы, а адыходзіў усцяж мора туды, дзе было пустэльна, адно зрэдку пракідалася ў прыбярэжным зарасніку палатка «дзікуноў». Тут не было буйкоў і ратаўнічых лодак, і Кастусь заплываў далска ў мора, дзень пры дні ўсё далей і далей. Некалькі разоў Кастусю здавалася, што яму не хопіць змогі вярнуцца, але ён зусім не палохаўся гэтае думкі.

А ў выцвілым лазурку па-ранейшаму лунаў легкакрылы чалавек-птушка, гэтаксама ўздымаўся да распаленага сонца і, робячы «мёртвую пятлю», падаў з вышыні. Аднак цяпер Кастусь сачыў за ім з хваравітай увагай і чамусьці зайздросціў пілоту. Зайздросціў менавіта тады, калі серабрысты чалавек зрываўся долу.

Чарнавусы бармен з разуменнем усміхнуўся і завучана-зграбным рухам схапіў міксер. Чакаючы, Кастусь падняў вочы на люстраную сценку з размаітымі пляшкамі і на хвіліну сустрэўся паглядам з чалавекам у светлым пінжаку. Чалавек быў высокі і ладны, з грубаватымі, але правільнымі рысамі твару, які можна было б назваць прыгожым, каб не цяжкія мяшкі пад вачыма і не самі вочы — два цьмяныя, калісьці блакітныя каменьчыкі. Кастусь не адразу пазнаў сябе ў гэтым чалавеку.

Яшчэ два «Самых храбрых».

За суседнім столікам глюганосы мужчына з сівізною ў раскошнай шавялюры, схіліўшыся да сваёй маладзенькае спадарожніцы, гаварыў, што ў яго сёння дзень нараджэння. Яна ў паветранай, амаль празрыстай сукенцы смяялася, піла кактэйль і як быццам сапраўды верыла, што ў глюганосага дзень нараджэння, як учора, здавалася, верыла гэтаму іншая., але нечым падобная да сённяшняй дзяўчына ў гэткай самай эфірнай сукеначцы.

Кастусь абыякава падумаў, што нраз два тыдні дзень нараджэння і ў яго. Не прыдуманы, а праўдзівы. Зрэшты, усё гэта лухта. Ніякіх дзён нараджэння не існуе, гэта відавочна для любой разумнай істоты. Ёсць толькі той адзіны дзень, калі чалавек папраўдзе з'яўляецца на свет, каб пачаць ясыць, да нечага імкнуцца і ў рэшце рэшт зразумець марнасць усіх сваіх парыванняў. I ёсць яшчэ — таксама адзіны — дзень смерці.

Праз два тыдні яму будзе трыццаць.

У гэтыя вынайдзеныя нейкім сентыментальным блазнам так званыя дні нараджэння зазвычаена аглядацца назад, штосьці падрахоўваць, марыць аб будучым. Раней не быў выключэннем і ён, Кастусь. У гэты дзень ён любіў, з'ехаўшы з горада, пабыць на адзіноце дзе-небудзь у лесе ці на беразе ракі і вяртаўся з першымі зоркамі.

Раней...

Яшчэ некалькі глыткоў, а потым зноў звыклая самота, але ўжо сам-насам з сабою. Толькі на досвітку ён зняможана праваліцца ў сон, каб убачыць, як серабрысты чалавек, адчайна ўзмахваючы крыламі, не можа выйсці з піке, і падаць разам з ім, і чуць шалёны посвіст ветру, і бачыць, як насустрач нясецца зямля, аднак не гэтая, не горад на беразе мора, а іншая — з сінімі азярынамі і пярэстаю чарадой кароў на разложыстым поплаве...

Усё пачалося ўвесну, калі наперадзе мроілася зусім інакшае.

Тады выйшла яго першая кніга.

Званкі сяброў, ад якіх ён апошнім часам аддаліўся, віншаванні знаёмцаў, пара паштовак ад сталічных «зуброў». I найдаражэйшы, дарма што поўны недарэчных памылак, ліст ад хлапчукоў з далёкай палескай вйскі: прачытаўшы яго аповесць, тыя наважылі зрабіць у школе гістарычны музей і нават паспелі адкапаць на дзедавым гарышчы нейкую нібыта французскую шаблю.

Жыццё дакляравала Кастусю нешта новае — светлае і шчаслівае.

Ён, дзівуючыся на сваю дзёрзкасць, рабіў накіды гістарычыага рамана, і яго пакой запаўнялі людзі ў багатых княжых уборах, у цёмных сутанах і ў простых сялянскіх світках. У гэтым стракатым натоўпе вылучаўся рослы саламянавалосы чалавек у адмысловай шапцы вучонага, яшчэ зусім юнак, з плячэй якога вольна спадала долу доўгая мантыя, а ў ясных валошкавых вачах жыла апантанасць і не па гадах глыбокая мудрасць.

Каб мець болmi часу пісаць, Кастусь звольніўся з інстытута і ўладкаваўся начным вартаўніком.

Праз тры дні яго пакінула Ірэна.

Кастусь кахаў жонку. Кахаў, ведаючы, што тая бясконца далёкая ад яго ў сваіх поглядах. Сярод знаёмых дзяўчат і жанок былі такія, што разумелі яго, маглі памагчы ў працы разумнаю парадай і, ён ведаў, спадзяваліся не толькі на сяброўскія пачуцці. Але ён кахаў Ірэну. Гэтая валавокая ясанчына са спакойнаю ўсмешкай і няжкаю каронаю каштанавых валасоў, якія ён любіў пасмачку за пасмачкай цалаваць у хвіліны салодкага забыцця, была для яго крылом цішыні, яго прыстанкам, які гэтак трэба кожнаму чалавеку. Нарадзіўшы сына, яна зрабілася для яго яшчэ даражэйшаю. Седзячы за пісьмовым сталом, ён не раз лавіў сябе на тым, што яго новая гераіня чамусьці зноў зельмі падобная да Ірэны.

Відаць, і яна па-свойму кахала Кастуся. Але яна хацела быць звычайнай жонкаю звычайнага чалавека, які б жыў клопатамі аб сям'і, а не лунаў у захмар'і. Яна стамілася чакаць яго з архіваў і несканчоных паезlак немаведама куды, стамілася ад яго дзівацтзаў, ад таго, што нават на ўласны дзень нараджэння ён не мояса застацца дома. Яна пераканалася ў тым, што ён ніколі не зразумее, што часіны падзвіжніцтва незваротна мінуліся і трэба жыць, як усе, нават калі ты пішаш кнігі.

Яна казала гэта, збіраючы рэчы, а Кастусь моўчкі стаяў у дзвярах і разгублена-вінавата пазіраў на чамадан і на трывоясны тварык Змітрака, які кінуў свайго гумовага кракадзіла і неўразумелымі вачаняткамі віжаваў за дарослымі. Затым грукнулі дзверы, і Кастусь зразумеў, што жонка, якую ён любіў, і сын, якога яшчэ не паспеў палюбіць па-сапраўднаму, не проста пайшлі некуды ў дажджысты ветраны вечар, а пайшлі назусім...

Поделиться с друзьями: