Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Дынастаманiя (на белорусском языке)
Шрифт:

Гэта быў якраз той момант, калi яна выглядала вельмi непрыгожай.

– Трынаццаць год, - сказаў я.
– Чаму трынаццаць год? Трынаццаць i дваццаць два - што, узрост трыццаць пяць год азначае для цябе нешта асаблiвае?

Эн усмiхнулася i адразу папрыгажэла.

– Азначае што-небудзь?
– перапытала яна лагодна - Так, мой даражэнькi Бiл, ён нешта азначае. У трыццаць пяць я атрымаю ў спадчыну маёмасць майго бацькi. Вельмi значную. Зраблюся даволi багатай. У трыццаць пяць. Ён пакiнуў пасля смерцi вельмi дакладна абумоўленае завяшчанне - тады мне было сем год. Яго аргументам было тое што ўсе жанчыны - легкадумныя, пустыя, бязглуздыя. Гэта каб са мной не жанiлiся дзеля грошай. Але калi ў трыццаць пяць я ўсё яшчэ не буду замужам, то, можа было б лепш, каб са мной жанiлiся дзеля грошай. Нельга дараваць бацьку за яго завяшчанне, але прычыны зразумець не цяжка. Мая мацi была легкадумная i пустая. Яна збегла з другiм мужчынам. Бацька перажыў мацi, але нiколi не дараваў ёй i нiколi не дараваў мне. Ён пажадаў, каб суд апекаваўся мною, i прасiў у пасмяротным пасланнi, каб я выхоўвалася "ў сцiпласцi". На справе гэта азначала - у беднасцi. На маю думку, бацькава воля выконвалася дакладна. Калi б ён аказаўся тут, каб пацiкавiцца, як iдуць справы, ён бы, вiдаць, адчуў, што апекуны перастаралiся.
– Яна нейкi час памаўчала.
– Можа, ён не ведаў або не разумеў, якую жудасную рэч рабiў, што тварыў. Можа, ён сапраўды не ведаў?

Эн глыбока ўздыхнула. Потым пачала гаварыць зноў:

– Я не люблю гаварыць пра гэта. Я сама здзiўляюся, што гавару пра гэта. Але ты - добры хлопец. Бачыш, я хачу мець сям'ю, хачу дзяцей, але я не хачу ўвесь час выкручвацца наконт грошай i адносiцца да сваiх дзяцей так, як мой бацька адносiўся да мяне, без усялякай на гэта патрэбы. I нават болей чым дзецям, я хачу належаць каму-небудзь, да каго-небудзь, быць часткай сям'i. Гэта таксама лёгка зразумець, бо ўсё гэта ў межах нармальнай псiхалогii, той самай дафрэйдаўскай псiхалогii. Я была адна, заўсёды адна. Я адчуваю патрэбу належаць да чагосьцi ў сэнсе...
– яна змоўкла i потым сказала амаль з адчаем: - Да дынастыi.

– Дынастыi?
– усмiхнуўся я.
– Паслухай, Эн, я быў з табой не да канца шчыры.

– Так?
– адказала яна ў разгубленасцi, ачуўшыся ад ахапiўшых яе думак i цяпер намагаючыся ўспомнiць, хто такi Ўiльям Дэнтэл.
– Вось як?
– перапытала яна.

– Ну, не зусiм так. Гэта праўда, што я бедны, але паслухай, на самай справе я магу iм i не быць. Мае бацькi - даволi заможныя людзi. I яны дапамаглi б мне. Ахвотна. Да таго часу, пакуль я змагу зарабляць гэтыя грошы, а я ведаю, што змагу.

– А, - нарэшце яна ўсвядомiла маю прысутнасць i ўспомнiла, хто я такi. Але яе рэакцыя была не тая, якую я чакаў. Яе звычайна такiя ясныя вочы заслала смуга, а маленькiя зрэнкi зрабiлiся яшчэ меншымi. Потым яна пахiтала галавой, не таму, каб даць адмоўны адказ мне, я верыў, што не, але ў адказ на нейкую думку, на нейкае сваё ўяўленне.

– Ведаеш, ты вельмi добры хлопец, Бiл, - сказала Эн.
– Занадта добры, у нейкiм сэнсе.

Яна перавяла позiрк з майго твару i глядзела на некага паверх маёй галавы.

– Хто гэта?

– Каго ты маеш на ўвазе?

– Вунь той, прыгожы мужчына, што каля бара?

– А, гэты.
– I я расказаў ёй пра незнаёмца.

Поль, - ну не памятаю яго прозвiшча, вiдаць, таму, што яго заўсёды клiкалi "Барон". Звычайна гаварылi "Поль", "Барон" альбо "Барон Поль". Бясспрэчна, ён быў прыгожы, хоць i па-тэатральнаму, з тых, што занадта прыгожыя, каб iм верыць, а для недаверу ёсць падставы.

Яго мацi была каралевай нейкай маленькай балканскай краiны - я забыўся якой. Яна была самая сапраўдная каралева, з самых сапраўдных Бурбонаў. Бацька ж быў садоўнiк. I, як гаварылi з усмешкай, не галоўны садоўнiк. У сувязi з гэтым пераказвалiся жартачкi наконт палюбоўнiка ледзi Чатэрлей. Маленькая краiна пайшла прахам, i Поль, як i бацька, нiколi, як бы мовiць, не вылез з гразi. Ён зарабляў сабе на жыццё, калi можна назваць яго занятак заробкам, тым, што адкрыта i не тоячыся задавальняў пажаданнi дам.

У яго адкрытасцi было нешта такое, што раззбройвала. На маё здзiўленне i нават крыху сорам, а таксама насуперак атрыманаму выхаванню, я нават адчуваў да яго сiмпатыю.

– Я даўно хацеў табе сказаць: "Не будзь занадта адкрытая", i вось нарэшце, Эн, ты дала мне такую магчымасць. Не будзь такая адкрытая. Ён самы сапраўдны жыгало. Каторы раз ты мяне здзiўляеш. Я нешта не заўважаў, каб ты звяртала ўвагу на iншых мужчын. У цябе ж добрыя манеры.
– Я ўхмыльнуўся.
– Звычайна.

Яна не адводзiла вачэй ад Барона, i ўхмылка знiкла з майго твару.

– Звычайна, - паўтарыў я крыху пагрозлiва.
– Але павiнен прызнаць, што ён надзiва прыгожы.

– Так, - яна сцвярджальна кiўнула галавой.
– Але перш за ўсё ён дзiвосны тым, што выглядае якраз на таго, якi ён ёсць на самай справе. Нават вопраткай. Вось гэта i прымусiла мяне спытаць пра яго. Я нiколi не бачыла самага сапраўднага жыгало раней. Ты знаёмы з iм?

– Так, як i ўсе. Крыху.

– Пазнаём мяне з iм, калi ласка.

Эн паспела растлумачыць сваю цiкаўнасць. Яна здалася мне бясшкоднай. Я прывёў Поля да нашага столiка i пазнаёмiў iх.

Праз два тыднi яна выйшла за яго замуж. Я не бачыўся з ёй на працягу тых двух тыдняў, хiба толькi на адлегласцi. I ўвесь час паўтараў сам сабе: "Дынастыя". Гэта смешнае, недарэчнае слова, якiм яна растлумачыла сваё iмкненне ў жыццi, - вырашыў я, - якраз i было менавiта тое, што вабiла яе да чалавека, якi, згодна з яе прызнаннем, быў тыповы прадстаўнiк вульгарных нiзоў.

I ўсё ж яна выйшла за яго замуж.

Праз тыдзень пасля шлюбу яны паплылi ў мора на невялiкай лодцы, i назад ён вярнуўся адзiн.

Праз два днi пасля гэтага яго арыштавалi. Студэнты-медыкi ўзнялi шум, i палiцыя - якая хоць i вельмi неахвотна звязвалася з амерыканцамi, а з iмi асацыiравалася ўжо само iмя Эн, i была вельмi заклапочаная тым, каб Каны аднавiлi сваю рэпутацыю сусветнага цэнтра забаў i каб пра гэты горад не распаўсюдзiлася нiякая слава, акрамя самай добрай, вельмi клапацiлася аб тым, каб запэўнiць кожнага, што такiя тыпы, як Поль, нiколi, заўважце, нiколi не ступяць нагой у iх рай, - гэта самая палiцыя вымушана была саступiць i арыштаваць яго.

Потым, паколькi ён быў неверагодна бездапаможны, палiцыi не заставалася нiчога iншага, як перадаць справу ў суд. На пытанне аб тым, куды знiкла жонка, ён адказаў:

– Яна вылезла з лодкi i паплыла.
– Так ён i паўтараў увесь час гэта глупства. I гэта ўсё, што ён мог сказаць у сваю абарону.

Пасля размовы са мной супрацоўнiкi следчых органаў папрасiлi не ў якасцi афiцыйнага загаду, а ў якасцi паслугi застацца, каб прыняць удзел у слуханнi справы ў судзе. Вiдаць, яны думалi, што я змагу iм дапамагчы. Я ж гэтага не разумеў, пакуль не пачаўся суд. I вось тады я ўбачыў, наколькi карысным я аказаўся, вельмi карысным.

Суд прысяжных засядаў не больш двух месяцаў. Потым судовыя пасяджэннi перанеслi ў другое месца ўзмор'я, у Нiцу - цэнтр дэпартамента Прыморскiя Альпы.

Так што мае тры iдылiчныя месяцы на казачнай Рыўеры аказалiся пяццю горкiмi...

У зале французскага суда надзiва цяжка арыентавацца. Мне давялося вельмi доўга шукаць сваё месца i спатрэбiлася шмат часу, каб разгледзець сярод прысутных абвiнавачанага; яшчэ больш часу спатрэбiлася, каб прызвычаiцца да факта, што ён лiчыўся вiнаватым, пакуль не зможа даказаць адваротнае.

Поделиться с друзьями: