Дынастаманiя (на белорусском языке)
Шрифт:
– За што?
– Нягледзячы на тое, што ваш твар мог бы зрабiць адпаведнае ўражанне на прысяжных, вашы бацькi былi неадпаведна заможныя. У вас не хапала матывацыi забiць яе, а матывацыя да яе забойства была адна з умоў шлюбу.
Ён прасачыў, як мой твар асвяцiла здагадка, усмiхнуўся, а потым перайшоў на з'едлiвы тон.
– Цi жадаеце вы, мiстэр Дэнтэл, афiцыяльна заявiць, што вы лiчыце: забойства было здзейснена над адным баронам Полем - мы павiнны даведацца яго прозвiшча - што забойства было здзейснена ў адносiнах аднаго барона Поля iмярэка, у горадзе Каны, у Францыi, у адна тысяча дзевяцьсот сорак сёмым годзе?
– Так.
Палiцэйскi ўзяў слухаўку.
Пераклад: Уладзiмiр Шчасны
Поделиться с друзьями: